Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Грамадства » Двустороннее движение
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Кастрычнік 2020    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
16-02-2015, 12:34 Грамадства  ] • Двустороннее движение   |  
 
Назва: Двухбаковы рух      

Двустороннее движение 10-11 лютага праходзілі сустрэчы кіруючых работнікаў раённага звяна з працоўнымі калектывамі. Дзесяць інфармацыйна-прапагандысцкіх груп за першы дзень арганізавалі 14 выступленняў, за другі —яшчэ 8. Такім чынам, размовы аб выкананні патрабаванняў Дэкрэта №5 па ўзмацненні патрабаванняў да кіраўнікоў і работнікаў, папярэджанні правапарушэнняў у сферы сямейна-бытавых адносін адбыліся практычна ва ўсіх буйных арганізацыях і на прадпрыемствах. Тэматыка вызначала і склад выступоўцаў.  

 

На самым вялікім прамысловым прадпрыемстве раёна па колькасці працуючых і аб'ёмах вытворчасці — мясакамбінаце — размову са спецыялістамі і работнікамі правёў старшыня райвыканкама І.В. Кузняцоў. Прэтэнзій у кіраўніка раёна да кіраўніцтва і калектыву нямала: не забяспечана прыбытковая работа за мінулы год, няма станоўчых зрухаў у студзені; новы халадзільнік павінен быў запрацаваць летась, аднак бяздзейнічае і цяпер; не падрыхтаваліся належным чынам да рэспубліканскай праверкі, аб якой ведалі загадзя…

 

Раённае кіраўніцтва зробіць усё неабходнае, каб гэтае горадаўтваральнае прадпрыемства захавалася самастойным, было сучасным і высокатэхналагічным, але ад яго персаналу патрабуецца адказнасць, трывалая працоўная і вытворчая дысцыпліна, выпуск высакаякасных вырабаў, скарачэнне выдаткаў, эканомія ва ўсім, выкананне аб'ёмных паказчыкаў і забеспячэнне рэнтабельнасці. Неабходна змагацца за рынкі, умела працаваць з пастаўшчыкамі і спажыўцамі. У ліку першачарговага — выйсці на мінулагоднія аб'ёмы вытворчасці.


Усё гэта вынікае з Дэкрэта №5 і адносіцца да кожнага калектыву.
Старшы дзяржаўтаінспектар А.М. Капусцін таксама пачаў з канстатацыі фактаў: узровень алкагалізацыі насельніцтва выклікае трывогу; каналы масавага паступлення нелегальнага алкаголю перакрыты, аднак адзінкавыя выпадкі завозу атруты ў каністрах выяўляюцца; сёлета паболела дарожна-транспартных здарэнняў і праяўленняў сямейна-бытавой неўладкаванасці. Супрацьпаставіць усяму гэтаму трэба грамадзянскую свядомасць, уважлівасць да членаў сям'і, суседзяў, калег, высокую культуру паводзін на дарогах і вуліцах. Вельмі важна своечасова ўмяшацца ў суседскія і сямейныя канфлікты, не дазволіць ім перарасці ў трагедыі.
Прыкладна такая ж размова прайшла ў райспажыўтаварыстве. Гэтай гандлёвай арганізацыі таксама трэба працаваць больш эфектыўна, нарошчваць тавараабарот, павышаць культуру абслугоўвання, рыхтаваць уласныя кадры, удзельнічаць у конкурсах, асабліва работнікам грамадскага харчавання.
Хутчэй прыстасоўвацца да змены ўмоў гаспадарання і больш жорсткіх патрабаванняў неабходна работнікам райаграсэрвісу, ільноперапрацоўшчыкам, будаўнікам, сферы абслугоўвання.


У час сустрэч размова вялася не толькі "з трыбуны". На многія праблемы актыўна адклікалася зала. Вось медыкаў непакоіць лёс аматараў спіртнога, якія становяцца калі не пастаяннымі, то рэгулярнымі пацыентамі рэанімацыі. Гэта сапраўдная чалавечая трагедыя, якую неабходна папярэджваць!
Сувязісты пакуль не выпрацавалі трывалыя ўзаемаадносіны з пагранічнікамі. Ім даводзіцца выязджаць для ліквідацыі непаладак у пагранічную зону, а там кожны раз адбываецца высвятленне дакументальна аформленых падстаў для гэтага. Між іншым, аматары рыбнай лоўлі хацелі б таксама не мець праблем з рыбалкай на прагранічных азёрах.


Работнікі ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне гаварылі аб культуры паводзін вадзіцеляў і пешаходаў на вуліцах горада, праблемах дарожнага руху. Не сказаць, што гэта нешта новае, зноў жа вялікая хуткасць руху машын на Камуністычнай, выкарыстанне плошчы ля РДК у якасці стаянкі, пад'езд мноства аўто да дзіцячых садкоў, вялізная брудная снежная гара як прычына раздражнення вачэй… Гэта толькі кароткі пералік пытанняў, якія патрабуюць абмеркавання, асэнсавання, каб прыняць правільныя рашэнні.
Вельмі спадзяюся, што яны таксама будуць.


Леанід МАТЭЛЕНАК.
На здымках: у час правядзення сустрэчы на мясакамбінаце.
Фота аўтара.


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar