Весна в "Божене" »
Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
 » Грамадства » Весна в "Божене"
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Красавік 2024    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 

18-03-2015, 10:07 Грамадства  ] • Весна в "Божене"   |  
 
Назва: Вясна ў "Бажэне"      

Весна в "Божене" Каханне, усмешкі, кветкі, добры настрой, радасць… Як назваць усё вышэйпералічанае адным словам? Вядома, вясна. Нават злёгку прыцярушаныя, а то і шчодра засыпаныя снегам ці прыціснутыя марозам першыя вясеннія дні ўсё роўна абуджаюць душу да новых адчуванняў і жаданых змен. Невыпадкова ў гэтую чаканую і непрадказную пару года адзначаецца самы прыгожы і насычаны водарам кветак жаночы дзень.

 

З нагоды свята адбылося пасяджэнне клуба "Бажэна". Сустрэча праходзіла ў тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, а вялі яе супрацоўнікі ўстановы Валянціна Пундзіс і Ала Федарэц.
— Вясна і жанчына — непадзельныя, — адзначылі вядучыя і павіншавалі жанчын са святам.


Весна в "Божене" Да іх далучыўся адзіны і самы любімы мужчына "Бажэны" Мікалай Міхайлавіч Федуковіч. Для сваіх сябровак ён падрыхтаваў цудоўныя вершаваныя пажаданні і кампліменты і, вядома, прыгожую песню пад баян. Жанчыны ў сваю чаргу адрасавалі яму віншаванні з мінулым днём абаронцаў Айчыны. 
Дарэчы, цікавы той факт, што па старым стылі дзень 8 Сакавіка — гэта 23 лютага.


Сакавіцкае свята кахання і прыгажосці было галоўнай, але не адзінай падставай для сустрэчы ўдзельнікаў клуба. Па добрай традыцыі віншавалі імяніннікаў, якія ўжо адзначылі ці яшчэ збіраюцца святкаваць дні нараджэння (у дрэнныя прыкметы "Бажэна" не верыць). Прыгожыя вершаваныя пажаданні, вясёлыя песні ўласнага сачынення і памятныя падарункі падрыхтавалі для Валянціны Цярэнцьеўны Рус, Алены Іванаўны Хаткевіч і Ірыны Леанідаўны Гушча. Імянінніцы адказалі сюрпрызам, што захоўваўся ў таямнічай скрыні. Таму, хто здагадваўся, што гэта за прадмет, звязаны з захапленнямі жанчын, падарунак і даставаўся. Так, Валянціна Цярэнцьеўна адпра-віла ў скрыню свежую газету са сканвордамі, Алена Іванаўна — часопіс з кулінарнымі рэцэптамі, а Ірына Леанідаўна — зборнік сваіх любімых песень.


Для "бажэнаўцаў" была падрыхтавана цікавая праграма, насычаная забаўляльнымі конкурсамі і латарэямі, вясёлымі песнямі і дасціпнымі жартамі, аб'яднанымі радаснай і свежай тэмай вясны.


Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar