Навучэнка Полацкага медкаледжа Насця Морхат-Акружная родам з Язненшчыны. Замужам. Мае дваіх дзетак: Ягорку 2 годзікі, а Раману яшчэ толькі дзевяць месяцаў. Шчаслівае жыццё гэтай маладой матулі, 1992 года нараджэння, неспадзявана азмрочылася цяжкай хваробай. З-за выяўленай рэдкай злаякаснай пухліны давялося ампутаваць правую нагу. Аперацыя прайшла 11 сакавіка , а цяпер Насцю чакае працяглае хіміятэрапеўтычнае лячэнне. Муж, які да гэтага працаваў, даглядае дзяцей. Сям'я аказалася ў вельмі складаным матэрыяльным становішчы. Калі ласка, не будзьце раўнадушнымі, падтрымайце матэрыяльна маладых людзей і іх дзяцей.
Грашовую дапамогу ў беларускіх рублях можна пералічыць Сяргея Аляксандравіча Морхата (мужа Насці) на дабрачынны рахунак 000018, які адкрыты ў ААТ "АСБ Беларусбанк" у філіяле №216 г. Полацка, вул Скарыны, 4; код філіяла ўкладаатрымальніка 648, транзітны рахунак 3819382106849. Тэлефон 8-0214-41-43-91.
Чужой бяды не бывае:дапамагаючы іншым, мы дапамагаем сабе.
Валянціна ФЯДЗЬКОВІЧ,
старшыня Язненскага сельскага Савета.