Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Грамадства » Прогноз работы известный не всегда
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Лістапад 2020    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
31-03-2015, 16:36 Грамадства  ] • Прогноз работы известный не всегда   |  
 
Назва: Прагноз работы вядомы не заўсёды      

Прогноз работы известный не всегда Аддзел прымусовага выканання Ірына Вадзімаўна Глебка ўзначальвае з 2 снежня мінулага года. За адносна невялікі прамежак часу паспела ўнікнуць у курс справы і адчуць падтрымку хоць і невялікага, але надзейнага калектыву. Усяго ў аддзеле 5 супрацоўнікаў. Разам з начальнікам выкананнем пастаноў і рашэнняў суда, прымусовым спагнаннем штрафаў і пазык займаюцца судовыя выканаўцы Наталля Аркадзеўна Камісарава і Вольга Валер'еўна Граноўская. У справаводаў Ганны Рыгораўны Пацеенак і Анастасіі Сяргееўны Марцінкевіч асноўны абавязак — работа з дакументацыяй.

 

— Калегі прынялі добразычліва, — гаворыць начальнік аддзела. — Падчас знаёмства выказала спадзяванне, што наш калектыў будзе жыць як адна дружная сям'я. Такую прапанову падтрымалі. 
Вопыт работы ў маленькім калектыве Ірына Вадзімаўна набыла, калі працавала ў пракуратуры Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці. Сцяжынка яе прафесійнага росту і ўдасканалення бярэ пачатак менавіта з Магілёўшчыны. Туды ад-правілася пасля вучобы на аддзяленні правазнаўства ў Гарадоцкім сельскагаспадарчым тэхнікуме. Спачатку працавала на дрэваапрацоўчым камбінаце, потым на розных пасадах у пракуратуры. Апошняя — намеснік пракурора. Вышэйшую юрыдычную адукацыю атрымлівала завочна ў БДУ. Абставіны склаліся так, што праз 15 год давялося вярнуцца ў родны Міёрскі край.


— Шчыра кажучы, дома працягваць работу ў праваахоўнай сістэме не збіралася, — прызнаецца Ірына Вадзімаўна. — Справа гэта вельмі адказная, асабістага часу мала застаецца. Спрабавала сябе ў іншых сферах.
Аднак плынь жыцця вярнула ў прафесію, да якой цягнула з самага дзяцінства. Спачатку запрасілі на пасаду юрыста ў райспажыўтаварыства, дзе адпрацавала амаль тры гады, потым паступіла прапанова ўзначаліць аддзел прымусовага выканання.


— Разважала доўга і ў выніку згадзілася, — гаворыць Ірына Вадзімаўна. — Напэўна, жыццё "грамадзянскае" мне не зусім па душы. Калі на рабоце ўсё стабільна, размерана і прадказна, ачуваю сябе некамфортна. Дарэчы, блізкіх і сяброў ніколькі не здзівіла маё рашэнне вярнуцца ў праваахоўную сістэму. "Відаць, спакойнае жыццё надакучыла", — жартавалі яны.


Спрагназаваць працоўны дзень у аддзеле прымусовага выканання наўрад ці атрымаецца. Па словах начальніка, дакументы на выкананне паступаюць штодня. Часам іх колькасць дасягае некалькіх дзясяткаў. І за кожнай пастановай — асобны чалавек і індывідуальны падыход да яго. Супрацоўнікам трэба дасканала вывучыць сітуацыю, азнаёміцца з умовамі пражывання і крыніцамі даходаў грамадзяніна, каб у выніку ён заплаціў штраф ці іншую запазычанасць або спагнанне.


— Прыкладна 30-40% работы складае дакументальная частка, а астатняе — зносіны з людзьмі, якія не жадаюць ці не могуць добраахвотна выплочваць пазыкі, — зазначае Ірына Вадзімаўна. — Тлумачым, якія наступствы цягне за сабой затрымка выплат. Так, сума можа індэксавацца і давядзецца плаціць больш. Цяжкасцей хапае. Як правіла, многія даўжнікі нідзе не працуюць і маёмасцю значнай не валодаюць. Здараецца, нават з мабільнага тэлефона здымаем сродкі для пагашэння пэўнай пазыкі. Пры гэтым пакуты сумлення такіх грамадзян не дакараюць. Хочацца асобна звярнуцца да іх з просьбай быць законапаслухмянымі і належным чынам выплочваць пазыкі і спагнанні. Цяпер на выкананні ў аддзеле 3189 спраў, з іх 65 у дачыненні да абавязаных асоб і 131 па аліментных зносінах.  


Пра сваю работу, якая многім падасца "сухой і зусім несалодкай" жанчына расказвае цікава і захоплена. Нават асабістым часам дзеля справы ахвяраваць не шкада. А калі з'яўляецца багаты запас вольных хвілін, Ірына Вадзімаўна спяшаецца на малую радзіму ў Пераброддзе да сваіх любімых бацькоў.


Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar