Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Грамадства » Районная доска почета
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Сакавік 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
1-05-2015, 15:51 Грамадства  ] • Районная доска почета   |  
 
Назва: Раённая Дошка гонару      

На раённую Дошку гонару заносяцца партрэты наступных перадавікоў вытворчасці і сацыяльнай сферы:


Анатоль Мікалаевіч МАТЭЛЕНАК

Дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства "Узмёнскі край". Узначальвае гаспадарку 35-ы год. Пад яго кіраўніцтвам сельгаспрадпрыемства па выніках мінулага года заняло першае месца ў раёне па вырошчванні алейнага насення рапсу, другое месца - па вытворчасці зерня, трэцяе агульнае месца сярод сельгасарганізацый. Умелы арганізатар, пастаянна клапоціцца пра ўкараненне сучасных тэхналогій у вытворчасць, механізацыю раслінаводства і жывёлагадоўлі, стварэнне належных умоў для працы і жыцця хлебаробаў, развіццё сельскай інфраструктуры. 

 

Іван Сяргеевіч ШЫМУКОВІЧ

Трактарыст-машыніст адкрытага акцыянернага таварыства "Мікалаёўскі". 26-ы год працуе механізатарам на палетках роднай гаспадаркі. Старанны, адказны, дысцыплінаваны і добрасумленны работнік, добра ведае і эфектыўна эксплуатуе сучасную тэхніку, сваечасова праводзіць яе абслугоўванне і рамонт. Летась заняў першае месца сярод механізатараў раёна на касьбе, на КЗР-10 з касілкай КПР-9 паклаў у пракосы 966 гектараў травастою. На энерганасычаным трактары "Беларус-3022" вызначаецца на апрацоўцы глебы, з вясны задыскаваў 511 гектараў, а восенню — 721 га. 

 

Міхаіл Альдэфонсавіч МАСЛА

 Галоўны інжынер адкрытага акцыянернага таварыства "Гвардзейскі". Граматны і адказны спецыяліст, умелы арганізатар. Штогод пад яго кіраўніцтвам гаспадарка ў ліку першых у раёне забяспечвае адзін з самых высокіх узроўняў падрыхтоўкі і праходжання дзяржаўнага тэхнічнага агляду трактараў, прычэпаў да іх і самаходных сельгасмашын. У перыяды напружаных сельгасработ пастаянна ў справе не менш за 90% трактараў, усе зернеўборачныя камбайны і корманарыхтоўчыя машыны. Пастаянна займаецца тэхнічным перааснашчэннем вытворчасці і механізацыяй раслінаводства і жывёлагадоўлі. 

 

Ала Станіславаўна ШАМШУР

 Начальнік аддзялення паштовай сувязі Язна. У сістэме працуе з 2006 года. Ініцыятыўны і адукаваны работнік. З адказнасцю адносіцца да выканання абавязкаў. Умела арганізоўвае падпісныя кампаніі, пастаянна рэкламуе насельніцтву новыя выданні і паслугі. Імкнецца абслугоўваць кліентаў тактоўна, якасна і хутка. Інструктажы на рабочых месцах, вучоба паштальёнаў і пастаянны кантроль за іх работай, правядзенне дзён якасці станоўча ўплываюць на вытворчыя паказчыкі. Аддзяленне сувязі эстэтычна аформлена, у ім заўсёды парадак і чысціня. 

 

Яўген Валер'евіч ПЛЕХТАН

 Брыгадзір брыгады муляраў ПМК-55 з верасня 2010 года. У арганізацыі працуе з 2008-га, пасля службы ў арміі. Добрасумленна і прафесійна спраўляецца з абавязкамі, заданні выконвае своечасова (за 2014 год—на 130%) і пры высокай якасці работ. Цікавіцца перадавым вопытам і павышае кваліфікацыю, з красавіка 2010-га — муляр чацвёртага разраду. Правільна размяркоўвае рабочы час, сціплы ў паводзінах, падтрымлівае таварышаў па рабоце, карыстаецца аўтарытэтам у калектыве. Прымае актыўны ўдзел у жыцці ПМК. Неаднаразова адзначаны Ганаровымі граматамі арганізацыі.  

 

Валянціна Генадзьеўна АТРОШКА

  Дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі "Міёрская сярэдняя школа №3", якая займае лідзіруючую пазіцыю сярод гарадскіх школ раёна. Гэты педкалектыў неаднаразова заносіўся на раённую Дошку гонару. Валянціна Генадзьеўна — энергічны, ініцыятыўны, творчы кіраўнік, умелы арганізатар, тактоўны і сціплы чалавек. Шмат увагі надае афармленню кабінетаў, добраўпарадкаванню памяшканняў і тэрыторыі. Клапоціцца пра павышэнне кваліфікацыі педагогаў. На базе школы праходзяць абласныя семінары, майстар-класы, пасяджэнні метадычных фарміраванняў, дзейнічаюць музеі.

 

Святлана Васільеўна БІРУКОВА

  Намеснік галоўнага ўрача па медыцынскай частцы УАЗ "Міёрская цэнтральная раённая бальніца". Мае высокую тэарэтычную і практычную падрыхтоўку, здольны арганізатар. Адрозніваецца высокай адказнасцю за даручаную справу, арганізаванасцю, выканаўчасцю, умее спалучаць патрабавальнасць да падначаленых з паважлівымі адносінамі да іх. Пры выкананні абавязкаў не лічыцца з асабістымі інтарэсамі і часам. Забяспечвае станоўчыя паказчыкі ў сферы аховы здароўя, укараненне высокатэхналагічных аперацый. Мае першыя кваліфікацыйныя катэгорыі па некалькіх спецыяльнасцях.

 

 Жанна Серафімаўна ПАДКЛАДНЁВА

 Аператар машыннага даення адкрытага акцыянернага таварыства "Туркова". З чэрвеня 1993 года працуе на малочнатаварнай ферме "Гараўцы", якая абсталявана малакаправодам. Цяпер даглядае групу з 42 кароў. Ад кожнай летась надаіла па 6132 кілаграмы малака, забяспечыла прыбаўку да папярэдняга года ў 988 кг. Гэта лепшы паказчык ў гаспадарцы. Пасля павышэння прафесійнага майстэрства ў вучэбным камбінаце прысвоена кваліфікацыя майстра жывёлагадоўлі першага класа. Адзначана Ганаровай граматай Мінсельгасхарчу. Умелы і адказны работнік. 

 

Часлаў Здзіслававіч САМСАНОВІЧ

Трактарыст-машыніст вытворчага ўнітарнага прадпрыемства камунальнай уласнасці "Міёрскі". Вопытны, добрасумленны і дысцыплінаваны работнік. Беражліва і умела выкарыстоўвае замацаваную за ім тэхніку. Своечасова праводзіць яе тэхнічнае абслугоўванне і рамонт. Забяспечвае высокую выпрацоўку пры выкананні розных работ. У 2014 годзе заняў першае месца ў гаспадарцы на перавозцы зялёнай масы да сянажных і сіласных траншэй, даставіў яе 4962 тоны. Дабіваецца добрых вынікаў і якасці на апрацоўцы глебы на трактары МТЗ-1221. Карыстаецца аўтарытэтам сярод калег.


Марына Іванаўна СКУРАТ

Старшы майстар хлебабулачнага ўчастка філіяла Міёрскі хлебазавод ААТ "Віцебскхлебпрам". Працоўны шлях на прадпрыемстве пачынала ў 1997 годзе пекарам, адначасова вучылася ва ўніверсітэце кааперацыі, займала пасады інжынера па якасці, тэхніка-тэхнолага, інжынера-тэхнолага. Добрасумленны, працалюбівы работнік, кампетэнтны спецыяліст, умее весці дакументацыю, ведае гаспадарчае заканадаўства, разбіраецца ў пытаннях аховы працы і тэхнікі бяспекі. Займаецца арганізацыяй выстаў прадукцыі і абнаўленнем асартыменту, пры яе ўдзеле ўкаранёна сістэма менеджменту якасці.

 

Уладзімір Мікалаевіч БАРАВІК

Электраманцёр па рамонце і эксплуатацыі паветраных ліній электраперадач Дзісенскага ўчастка Міёрскага РЭС. Займае гэтую пасаду з 5 снежня 1994 года. Пастаянна павышае свой прафесійны ўзровень, спецыяліст чацвёртага разраду. Пасля навучання дадаткова асвоіў прафесіі стропальшчыка і бензапільшчыка, атрымаў права выконваць работы на лініях электраперадач да 10 кВ. Неаднаразова ўзнагароджаны Ганаровымі граматамі Глыбоцкіх электрасетак па выніках работы за год, заахвочваўся грашовымі прэміямі як лепшы работнік Міёрскага РЭС.

 

Міхаіл Часлававіч ПРАКОПЧЫК

Маёр міліцыі, старшы інспектар-інжынер Міёрскага аддзялення Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь. У органах унутраных спраў служыць са снежня 2003 года, на займаемай пасадзе — з красавіка 2006-га. Дысцыплінаваны, добрасумленны, энергічны, працалюбівы і адказны супрацоўнік, валодае добрымі арганізатарскімі здольнасцямі, тэарэтычнай падрыхтоўкай і практычнымі ведамі. Пастаянна павышае прафесійны ўзровень. Летась пад яго кіраўніцтвам падабрана і падключана пад ахову 17 дамоў, абсталявана 14 і адрамантавана 7 аб'ектаў.

 Валерый Іванавіч БЛАЖЭВІЧ 

Загадчык Паташнянскага сельскага клуба дзяржаўнай установы культуры "Міёрская цэнтралізаваная клубная сістэма". Гэтую пасаду займае са снежня 1989 года. Дысцыплінаваны, адказны, ініцыятыўны работнік, адукаваны спецыяліст, добрасумленна выконвае свае абавязкі. Шмат увагі надае дзейнасці клубных фарміраванняў, добраўпарадкаванню. Калектыў самадзейнасці штогод прымае ўдзел у раённым аглядзе-конкурсе, яго артысты-выканаўцы займаюць прызавыя месцы. Летась Паташнянскі СК адзначаны падзякай старшыні райвыканкама, бо тут праведзена 126 культурна-масавых мерапрыемстваў.

 

Мікалай Рыгоравіч МІШУК

Ляснічы Новапагосцкага лясніцтва ДЛГУ "Дзісенскі лясгас", у лясной гаспадарцы працуе больш 20 гадоў. Кваліфікаваны спецыяліст, граматны кіраўнік. Штогод забяспечвае заданні па лесагаспадарчай і прамысловай дзейнасці. За 2014-ы высечкі прамежкавага карыстання і санітарныя забяспечаны на 108%, нарыхтоўка ліквіднай драўніны — на 144%, дроў пастаўлена 113,6% да задання. Нарыхтоўка галоўнага карыстання склала 2760 кубаметраў ці 110,4%. Кіруе двумя школьнымі лясніцтвамі. Узнагароджаны Ганаровай граматай Мінлясгасу, адзначаны званнем "Лепшы работнік", мае 2-і клас ляснічага.

 

Раённы выканаўчы камітэт прыняў рашэнне "Аб занясенні на Дошку гонару Міёрскага раёна".
Па выніках работы за 2014 год прызавыя месцы прысуджаны наступным калектывам:

— сярод арганізацый прамысловасці першае месца за філіялам Міёрскага хлебазавода ААТ "Віцебскхлеб-прам" (дырэктар С. А. Матэленак). Калектыў прадпрыемства заносіцца на раённую Дошку гонару і ўзнагароджваецца Ганаровай граматай райвыканкама;


— сярод арганізацый сельскай гаспадаркі і абслугоўваючых яе галін першае месца за ААТ "Туркова" (дырэктар А. К. Шокель). Калектыў гаспадаркі заносіцца на раённую Дошку гонару і ўзнагароджваецца Ганаровай граматай райвыканкама. Другое месца за ААТ "Міёрскі райаграсэрвіс" (дырэктар І. Г. Сушко), трэцяе за ААТ "Гвар-дзейскі" (дырэктар М. В. Іваноў) і ААТ "Узмёнскі край" (дырэктар А. М. Матэленак).


— сярод арганізацый жыллёва-камунальнай гаспадаркі першае месца за ўнітарным прадпрыемствам жыллёва-камунальнай гаспадаркі Міёрскага раёна (дырэктар В. І. Мяцеліца). Калектыў прадпрыемства заносіцца на раённую Дошку гонару і ўзнагароджваецца Ганаровай граматай райвыканкама;


— сярод арганізацый будаўніцтва першае месца за "Міёрскім ПМС" (дырэктар У. П. Нікалаёнак). Калектыў прадпрыемства меліярацыйных сістэм заносіцца на раённую Дошку гонару і ўзнагароджваецца Граматай райвыканкама;


— сярод арганізацый сувязі першае месца за калектывам РВЭС Віцебскага філіяла рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Белтэлекам" (начальнік Р. Ф.Пухальскі). Калектыў заносіцца на раённую Дошку гонару і ўзнагароджваецца Ганаровай граматай райвыканкама;
— сярод арганізацый сферы паслуг першае месца прысуджана калектыву раённага спажывецкага таварыства (старшыня С. Д. Лясовіч). Калектыў заносіцца на раённую Дошку гонару і ўзнагароджваецца Ганаровай граматай райвыканкама;


— сярод устаноў адукацыі першае месца сярод гарадскіх школ прысуджана дзяржаўнай установе адукацыі "Міёрская сярэдняя школа №3" (дырэктар В. Г. Атрошка), сярод сельскіх—ДУА "Туркоўская ДС-СШ" (дырэктар С. М. Максіменка), сярод дашкольных устаноў—ДУА "Язненскі дзіцячы сад" (загадчык І. Ж. Балай). На раённую Дошку гонару заносяцца калектывы Міёрскай СШ №3, Туркоўскай ДС-СШ, Язненскага дзіцячага садка і ўзнагароджваюцца Ганаровымі граматамі райвыканкама;


— сярод устаноў культуры першае месца за калектывам Міёрскай цэнтральнай раённай бібліятэкі (дырэктар А. А. Скавародка). Калектыў заносіцца на раённую Дошку гонару і ўзнагароджваецца Ганаровай граматай райвыканкама;


— сярод устаноў медыцыны першае месца за Чапукоўскім фельчарска-акушэрскім пунктам (загадчык В. П. Пяткевіч). Калектыў ФАПа заносіцца на раённую Дошку гонару і ўзнагароджваецца Ганаровай граматай райвыканкама;


— сярод мясцовых Саветаў першае месца за Новапагосцкім сельскім Саветам дэпутатаў (старшыня Р. А. Гернат). Калектыў заносіцца на раённую Дошку гонару і ўзнагароджваецца Ганаровай граматай райвыканкама.
 

 

 

 


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar