Население должно чувствовать поддержку »
Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
 » Грамадства » Население должно чувствовать поддержку
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Красавік 2024    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 

1-06-2015, 16:43 Грамадства  ] • Население должно чувствовать поддержку   |  
 
Назва: Насельніцтва павінна адчуваць падтрымку      

Население должно чувствовать поддержку 26 мая шэсць інфармацыйна-прапагандысцкіх груп райвыканкама правялі 18 сустрэч у працоўных калектывах і па месцы жыхарства ў Перабродскім і Павяцкім сельсаветах. У адміністрацыйных будынках, майстэрнях, культустановах, дамах старэйшын ці проста вяскоўцаў, нават пад адкрытым небам адбыліся размовы пра ключавыя аспекты Паслання Прэзідэнта А.Р. Лукашэнкі беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, забеспячэнне грамадскай і пагранічнай бяспекі, заканчэнне вясенне-палявых работ, здаровы лад жыцця і Сусветны дзень без тытуню.

 

Але і гэты пералік не перадае поўнасцю тэматыку абмену думкамі, бо яна нярэдка залежыла ад канкрэтнай сітуацыі. Асабіста пабываў на сустрэчах з механізатарамі ААТ "Мерыца", жыхарамі вёсак Паташня і Чурылава Далёкае. Па непасрэдных назіраннях і заўвагах прадстаўнікоў іншых груп магу сцвярджаць, што настрой у жыхароў Міёршчыны спакойны, людзі ацэньваюць свае эканамічныя цяжкасці праз вялікія грамадскія і ваенныя ўзрушэнні ў навакольным свеце, перад мясцовым кіраўніцтвам ставяць звычайныя пытанні, якія рэальна ажыццявіць. Нярэдка яны тычацца стану дарог. Пры падвядзені вынікаў сустрэч у райвыканкаме было адзначана, што ўсё звязанае з грэйдзіраваннем, падсыпкай шчэбенем і гравіем, дарожная служба выканае ў самыя кароткія тэрміны. Так, дарогу на Яўцерашкі-Ніўнікі і далей да могілак давядуць да ладу ўжо 27 мая. Крыху больш часу спатрэбіцца на падсыпку аўтобуснай стаянкі ў Орцах, уладкаванне вуліц праз Орцы, Каменполле, некаторыя іншыя населеныя пункты. Месцамі магчымы так званы ямкавы рамонт, а вось на ўкладку асфальту ў бліжэйшы час сіл і сродкаў няма.


Население должно чувствовать поддержку Заўваг на дзейнасць медыкаў, паштавікоў і іншых служб не было зусім. На тэрыторыі ВУПКУ "Міёрскі" адзначаліся перабоі з цыгарэтамі і цукрам. Кіраўнік райпа С.Д. Лясовіч заявіла аб прынятых мерах і прыняла да ведама патрабаванне старшыні райвыканкама, каб на перыяд нарыхтовак сельскае насельніцтва не адчувала недахопу менавіта ў цукры, воцаце, кансервавых накрыўках і іншым. Дадаткова гандлёвыя работнікі прапрацоўваюць цяпер пытанне арганізацыі прыёму шклотары ў аўтамагазінах. Што да чэкаў на тэр-міналах "магазінаў на колах", то іх выдаюць звычайна па просьбах пакупнікоў.
У Орцах прывесці ў парадак ці знесці старыя хлявы ля аграсядзібы абяцалі нашчадкі памерлых гаспадароў у чэрвені. Дадзена заданне кіраўніцтву РЭС хутчэй прыбраць у гэтай вёсцы галіны абрэзаных дрэў пад лініямі электраперадач.


Население должно чувствовать поддержку Зацягнулася вырашэнне пытання з водазабеспячэннем некалькіх катэджаў у Забалоцці. Тут часта выходзіць са строю артэзіянская свідравіна. На яе рамонт, замену абсталявання і электраэнергію ВУПКУ "Міёрскі", як сцвярджае дырэктар гаспадаркі В.Д. Міхалкіў, за мінулы год выдаткавана не менш за 60 мільёнаў рублёў. Гэтая сума ў некалькі дзясяткаў разоў перабольшвае атрыманую плату за водакарыстанне. Таму прапануецца наступнае рашэнне: сельгаспрадпрыемства за свой кошт выкапае недастаючыя калодзежы, а гаспадары купяць гідрафоры.


На многія пытанні члены інфармацыйна-прапагандысцкіх груп адказы далі на месцах, усе істотныя заўвагі, што патрабуюць дадатковых сіл і сродкаў, узяты на кантроль.
Старшыня райвыканкама І.В. Кузняцоў запатрабаваў ад старшынь сельскіх Саветаў, кіраўнікоў працоўных калектываў усяляк падтрымліваць мясцовае насельніцтва і прыезджых гасцей, зразумела, вызваленне ад аплаты, велічыня аплаты за паслугі павінны залежыць ад прынятых нарматыўных актаў, калектыўных дагавароў, традыцый і іншых умоў.
Леанід МАТЭЛЕНАК.
На здымках — падчас сустрэч у ААТ "Мерыца". Фота аўтара.


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar