Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Грамадства » В строках биографий милицейские будни читаются
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Лістапад 2020    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
10-11-2015, 10:55 Грамадства  ] • В строках биографий милицейские будни читаются   |  
 
Назва: У радках біяграфій міліцэйскія будні чытаюцца      

В строках биографий милицейские будни читаются Розныя шляхі вядуць на службу ў міліцыю. У кагосьці яны пачынаюцца з дзіцячай мары, а ў некаторых фарміруюцца збегам абставін. У цяперашніх ветэранаў Міёрскага РАУС Аляксандра Чапулёнка і Андрэя Казачонка падзеі разгортваліся менавіта па другім сцэнарыі. 

 

 

(Заканчэнне. Пачатак на 1-й стар.)
ляксандр Пятровіч ў юнацтве зусім не думаў апранаць форменнае абмундзіраванне, якое на шмат год стала для яго звыклым адзеннем. Пралог да міліцэйскай біяграфіі—праца ў калгасе "Новы шлях" з цэнтрам у Паташні. Туды, скончыўшы тэхнікум у Гарадку, міёрскі хлопец прыехаў працаваць аўтамеханікам. Сяброўскія адносіны склаліся з галоўным бухгалтарам гаспадаркі Сяргеем Грыцам. Калі праз некаторы час ён адправіўся на службу ў міліцыю, паклікаў з сабой і маладога работніка. 
—Вялікіх спадзяванняў, што мяне прымуць, не было, аднак вырашыў паспрабаваць,—гаворыць Аляксандр Пятровіч. 
З новай старонкі пачалося жыццё 1 ліпеня 1996 года. Прызначылі на пасаду ўчастковага інспектара, чыёй тэрыторыяй адказнасці стаў Язненскі сельсавет.
—Мясцовасць была мне мала вядомай,—успамінае былы міліцыянер.—Пазнаёмілі са старшынёй сельсавета, кіраўнікамі арганізацый і прадпрыемстваў, забяспечылі жыллём у інтэрнаце. Раней участковым форму адразу не выдавалі. Выпрабавальны тэрмін працягваўся паўгода, і толькі вытрымаўшы яго, атрымлівалі абмундзіраванне.
Праз 6 месяцаў малады ўчастковы апранаўся як належыць, а ў хуткім часе ўжо асвойваў новыя абавязкі. Пяць год прайшлі ў спецкамендатуры ў вёсцы Горкі, дзе ажыццяўляў нагляд за ўмоўна асуджанымі. Затым была служба ў аддзяленні ДАІ, дзе займаў пасады старшага інспектара ДПС і старшага дзяржаўтаінспектара. На чарговую прыступку службовай лесвіцы ступіў у 2009-м. 
Калі пасля чарговай планёркі ў РАУС папрасілі затрымацца, гэта крыху насцярожыла: здаецца, ні ў чым не правініўся. Прапанова стаць намеснікам начальніка па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні была нечаканасцю. З гэтай пасады ў лістападзе мінулага года Аляксандр Пятровіч адправіўся на заслужаны адпачынак і папоўніў рады ветэранскай арганізацыі.
—Спачатку было неяк не па сабе,—дзеліцца былы міліцыянер.—Прачнешся рана—а на службу не трэба, зазвініць мабільны—здаецца, зараз у аддзел выклічуць. Месяцы 4 спатрэбіліся на адаптацыю. Але і цяпер, калі іду міма РАУС, крыху шчымліва на душы: столькі год тут прайшло. Прыемна, што калегі не забываюць, падтрымліваем адносіны. 
Вольны час, якога не хапала на службе, Аляксандр Пятровіч прысвячае сям'і, у якой выхоўваецца сын-дзесяцікласнік Юра, і хобі—паляванню.
ндрэй Казачонак з дзяцінства марыў, як будзе кіраваць цягнікамі. Да сваёй мэты ішоў упэўненымі крокамі. Скончыў чыгуначны тэхнікум у Даўгаўпілсе і адразу паступіў у Ленінградскі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарта (цяпер Пецярбургскі дзяржуніверсітэт шляхоў зносін). Карэктывы ў сур'ёзныя планы былі ўнесены як па асабістых, так і, можна сказаць, па палітычных прычынах. Яшчэ студэнтам стварыў сям'ю, вырашылі жыць у родных мясцінах. З дзённай формы навучання перавёўся на завочную, аднак ВНУ давялося змяніць. У пачатку 90-х, калі ў грамадстве панавала нестабільнасць, дома было спакайней. Таму дыплом аб вышэйшай адукацыі атрымаў у Полацкім дзяржуніверсітэце, дзе скончыў факультэт машынабудавання.
Студэнт-завочнік паралельна працаваў у ПМК-23 (Міёрскае ПМС), а праз некаторы час прапанавалі службу ў міліцыі ў аддзяленні па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі (БЭЗ). Пачынаў з оперупаўнаважанага.
—У мяне не было спецыяльнай падрыхтоўкі і дакладнага ўяўлення пра спецыфіку дзейнасці,—расказвае субяседнік.—Усё асвойваў непасрэдна на практыцы. Напачатку нават аформіць пратакол здавалася складанай задачай. Аднак у мяне быў добры настаўнік—Эдуард Іванавіч Кудраўцаў. Ён узначальваў аддзяленне.
Оперупаўнаважаным Андрэй Вільгельмавіч адслужыў 4 гады, а потым змяніў на пасадзе свайго начальніка, які адправіўся на заслужаны адпачынак. Сам у рады ветэранаў РАУС трапіў у 2007-м, калі за плячыма засталіся 15 няпростых год. 
—Служба ў БЭЗ адрозніваецца ад іншых відаў міліцэйскай службы,—адзначае былы праваахоўнік.—Калі ўчастковаму інспектару ці супрацоўніку крымінальнага вышуку паведамляюць пра правапарушэнне або злачынства, то тут трэба самім іх выяўляць, а потым даказваць. Увогуле, міліцыянеры самі сабе не належаць. І сярод ночы, і ў выхадны дзень маглі тэрмінова выклікаць на службу.
Пакінуўшы РАУС, Андрэй Вільгельмавіч стаў сцвярджацца як індывідуальны прадпрымальнік, дапамагаючы жонцы Алене распачынаць уласную справу. Пра поспехі сведчыць той факт, што павільён "Фота" вядомы ва ўсім раёне і ніводнага дня не абыходзіцца без наведвальнікаў. Асартымент тавараў і паслуг пастаянна пашыраецца, чым прываблівае многіх. У тым ліку і былых калег, супрацоўніцтва з якімі цяпер ідзе ў іншым ракурсе: афармленне стэндаў, раздрукоўка фотаздымкаў…
—Проста адпачываць—нецікава, хочацца ўвесь час быць у руху і развіцці,—гаворыць былы міліцыянер.—Сямейны бізнес—справа таксама клопатная, аднак дзякуючы гэтаму не стаіш на месцы.
Няхай не збыліся мары пра чыгунку, затое цяпер ёсць міліцэйскае мінулае, прадпрымальніцкае цяперашняе і светлае будучае, якое вызначаецца як асабістымі дасягненнямі, так і поспехамі дзвюх любімых дочак. Даша скончыла БНТУ і працуе ў лагістычнай фірме ў Маскве, а малодшая Паліна—студэнтка-першакурсніца той жа ўстановы.
Мінула ўжо 8 год як Андрэй Вільгельмавіч адправіўся, так бы мовіць, на свой хлеб, аднак па-ранейшаму даты 4 сакавіка і 10 лістапада для яго асаблівыя. Штогод былыя калегі віншуюць са святамі і запрашаюць на ўрачыстыя сустрэчы. Стараецца не прамінаць магчымасці прыгадаць гады службы.
Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

В строках биографий милицейские будни читаются Аляксандр Пятровіч ў юнацтве зусім не думаў апранаць форменнае абмундзіраванне, якое на шмат год стала для яго звыклым адзеннем. Пралог да міліцэйскай біяграфіі—праца ў калгасе "Новы шлях" з цэнтрам у Паташні. Туды, скончыўшы тэхнікум у Гарадку, міёрскі хлопец прыехаў працаваць аўтамеханікам. Сяброўскія адносіны склаліся з галоўным бухгалтарам гаспадаркі Сяргеем Грыцам. Калі праз некаторы час ён адправіўся на службу ў міліцыю, паклікаў з сабой і маладога работніка. —Вялікіх спадзяванняў, што мяне прымуць, не было, аднак вырашыў паспрабаваць,—гаворыць Аляксандр Пятровіч. З новай старонкі пачалося жыццё 1 ліпеня 1996 года. Прызначылі на пасаду ўчастковага інспектара, чыёй тэрыторыяй адказнасці стаў Язненскі сельсавет.—Мясцовасць была мне мала вядомай,—успамінае былы міліцыянер.—Пазнаёмілі са старшынёй сельсавета, кіраўнікамі арганізацый і прадпрыемстваў, забяспечылі жыллём у інтэрнаце. Раней участковым форму адразу не выдавалі.

 

Выпрабавальны тэрмін працягваўся паўгода, і толькі вытрымаўшы яго, атрымлівалі абмундзіраванне.Праз 6 месяцаў малады ўчастковы апранаўся як належыць, а ў хуткім часе ўжо асвойваў новыя абавязкі. Пяць год прайшлі ў спецкамендатуры ў вёсцы Горкі, дзе ажыццяўляў нагляд за ўмоўна асуджанымі. Затым была служба ў аддзяленні ДАІ, дзе займаў пасады старшага інспектара ДПС і старшага дзяржаўтаінспектара. На чарговую прыступку службовай лесвіцы ступіў у 2009-м. Калі пасля чарговай планёркі ў РАУС папрасілі затрымацца, гэта крыху насцярожыла: здаецца, ні ў чым не правініўся. Прапанова стаць намеснікам начальніка па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні была нечаканасцю. З гэтай пасады ў лістападзе мінулага года Аляксандр Пятровіч адправіўся на заслужаны адпачынак і папоўніў рады ветэранскай арганізацыі.—Спачатку было неяк не па сабе,—дзеліцца былы міліцыянер.—Прачнешся рана—а на службу не трэба, зазвініць мабільны—здаецца, зараз у аддзел выклічуць.

 

Месяцы 4 спатрэбіліся на адаптацыю. Але і цяпер, калі іду міма РАУС, крыху шчымліва на душы: столькі год тут прайшло. Прыемна, што калегі не забываюць, падтрымліваем адносіны. Вольны час, якога не хапала на службе, Аляксандр Пятровіч прысвячае сям'і, у якой выхоўваецца сын-дзесяцікласнік Юра, і хобі—паляванню.

 

В строках биографий милицейские будни читаются Андрэй Казачонак з дзяцінства марыў, як будзе кіраваць цягнікамі. Да сваёй мэты ішоў упэўненымі крокамі. Скончыў чыгуначны тэхнікум у Даўгаўпілсе і адразу паступіў у Ленінградскі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарта (цяпер Пецярбургскі дзяржуніверсітэт шляхоў зносін). Карэктывы ў сур'ёзныя планы былі ўнесены як па асабістых, так і, можна сказаць, па палітычных прычынах. Яшчэ студэнтам стварыў сям'ю, вырашылі жыць у родных мясцінах. З дзённай формы навучання перавёўся на завочную, аднак ВНУ давялося змяніць. У пачатку 90-х, калі ў грамадстве панавала нестабільнасць, дома было спакайней. Таму дыплом аб вышэйшай адукацыі атрымаў у Полацкім дзяржуніверсітэце, дзе скончыў факультэт машынабудавання.Студэнт-завочнік паралельна працаваў у ПМК-23 (Міёрскае ПМС), а праз некаторы час прапанавалі службу ў міліцыі ў аддзяленні па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі (БЭЗ). Пачынаў з оперупаўнаважанага.—У мяне не было спецыяльнай падрыхтоўкі і дакладнага ўяўлення пра спецыфіку дзейнасці,—расказвае субяседнік.—Усё асвойваў непасрэдна на практыцы. Напачатку нават аформіць пратакол здавалася складанай задачай. Аднак у мяне быў добры настаўнік—Эдуард Іванавіч Кудраўцаў. Ён узначальваў аддзяленне.Оперупаўнаважаным Андрэй Вільгельмавіч адслужыў 4 гады, а потым змяніў на пасадзе свайго начальніка, які адправіўся на заслужаны адпачынак.

 

Сам у рады ветэранаў РАУС трапіў у 2007-м, калі за плячыма засталіся 15 няпростых год. —Служба ў БЭЗ адрозніваецца ад іншых відаў міліцэйскай службы,—адзначае былы праваахоўнік.—Калі ўчастковаму інспектару ці супрацоўніку крымінальнага вышуку паведамляюць пра правапарушэнне або злачынства, то тут трэба самім іх выяўляць, а потым даказваць. Увогуле, міліцыянеры самі сабе не належаць. І сярод ночы, і ў выхадны дзень маглі тэрмінова выклікаць на службу.Пакінуўшы РАУС, Андрэй Вільгельмавіч стаў сцвярджацца як індывідуальны прадпрымальнік, дапамагаючы жонцы Алене распачынаць уласную справу. Пра поспехі сведчыць той факт, што павільён "Фота" вядомы ва ўсім раёне і ніводнага дня не абыходзіцца без наведвальнікаў. Асартымент тавараў і паслуг пастаянна пашыраецца, чым прываблівае многіх. У тым ліку і былых калег, супрацоўніцтва з якімі цяпер ідзе ў іншым ракурсе: афармленне стэндаў, раздрукоўка фотаздымкаў…

 

—Проста адпачываць—нецікава, хочацца ўвесь час быць у руху і развіцці,—гаворыць былы міліцыянер.—Сямейны бізнес—справа таксама клопатная, аднак дзякуючы гэтаму не стаіш на месцы.Няхай не збыліся мары пра чыгунку, затое цяпер ёсць міліцэйскае мінулае, прадпрымальніцкае цяперашняе і светлае будучае, якое вызначаецца як асабістымі дасягненнямі, так і поспехамі дзвюх любімых дочак. Даша скончыла БНТУ і працуе ў лагістычнай фірме ў Маскве, а малодшая Паліна—студэнтка-першакурсніца той жа ўстановы.

 

Мінула ўжо 8 год як Андрэй Вільгельмавіч адправіўся, так бы мовіць, на свой хлеб, аднак па-ранейшаму даты 4 сакавіка і 10 лістапада для яго асаблівыя. Штогод былыя калегі віншуюць са святамі і запрашаюць на ўрачыстыя сустрэчы. Стараецца не прамінаць магчымасці прыгадаць гады службы.

 

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

 


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar