Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Грамадства » Пра самаацэнку
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Красавік 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
24-01-2011, 16:05 Грамадства  ] • Пра самаацэнку   |  
 
Назва:      

Быць, а не здавацца — дэвіз, які павінен насіць у сваім сэрцы кожны грамадзянін, што любіць сваю радзіму. Служыць праўдзе — як у навуковым, так і ў маральным сэнсе гэтага слова. Быць чалавекам.
М. І. Пірагоў.

Ці кожны з нас можа сказаць пра сябе, што ён — упрыгожванне зямлі, бо ўсё сваё жыццё падпарадкоўвае таму, што сваёй дзейнасцю, паводзінамі стараецца зрабіць зямлю больш прыгожай, а грамадства — высакародным. Не, толькі той, хто ў стане даць крытычную ацэнку самому сабе.

Пазнай сябе — такім было першае і галоўнае правіла аднаго з грэчаскіх мудрацоў. Але як часта мы блукаем у поцемках тады, калі робім сябе прадметам назіранняў. Свая прыхільнасць нас асляпляе. Вельмі непрыемна, калі знаходзіцца прынцыповы чалавек, які расказвае нам аб нашых недахопах, памылках, а мы замест таго, каб падумаць над яго словамі, сустракаем іх “у штыкі”.

Неяк ранняй вясной мой знаёмы, з якім прыйшлося калісьці разам працаваць, звярнуўся да мяне з просьбай даць грошай на выпіўку. Я адмовіў і даў параду ўзяцца за розум, і калі не кінуць піць, то хаця б стрымліваць сваю цягу да спіртнога. На што ён рэзка адказаў, што п’е не больш іншых і алкаголікам сябе не лічыць. Пайшоў пакрыўджаны і незадаволены, а праз 2-3 месяцы памёр ад алкагольнага атручвання.

Нашы погляды не могуць падняцца вышэй узроўню здольнасцей, таму мы глядзім на сябе вузка і аднабакова. Амаль кожны чалавек лічыць свае прынцыпы правільнымі, але здольны іх перамяніць, калі яны яго не задавальняюць. А чужыя заўсёды здаюцца памылковымі.

Нядаўна ў раёнцы прачытаў артыкул мясцовага педагога-псіхолага, які рэкамендуе бацькам звяртаць увагу на схільнасць дзяцей да вядомасці. Але тут ёсць і другі бок. Чалавек адчувае сябе галоўным, дасягнуўшым вялізных вышынь.
Пазбаўляцца ад дрэнных звычак, недахопаў трэба паступова. Паспрабаваць стрымаць сябе ад чаго-небудзь на дзень, тыдзень, месяц, потым адпачыць і з новымі сіламі брацца за справу.

Высакародныя справы, у тым ліку і самавыхаванне, робяцца толькі чыстымі рукамі і прыстойнымі пачуццямі. Трэба пастаянна працаваць над сабой. Калі ж вы думаеце толькі аб уласным задавальненні, раскошы і ўцехах, калі падабацца —ваша асноўная мэта, а самая маленькая пахвала прыносіць вам задавальненне, выкарыстоўваючы роднасныя і іншыя сувязі вы можаце заняць дастаткова грунтоўнае становішча ў грамадстве. Гэта дазволіць мець асабісты поспех, але грамадству акрамя пакутаў і страт вы нічога карыснага прынесці не зможаце.

Фадзей ШЫМУКОВІЧ,
няштатны карэспандэнт.

 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar