Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Грамадства » "Свободной минутки не имею — запчасти всем доставляю"
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Чэрвень 2020    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
24-11-2015, 15:40 Грамадства  ] • "Свободной минутки не имею — запчасти всем доставляю"   |  
 
Назва: "Вольнай хвілінкі не маю — запчасткі ўсім дастаўляю"      

"Свободной минутки не имею — запчасти всем доставляю" Вось такая рыфмаванка імгненна склалася пасля гутаркі з Аляксандрам Корсакам з Чапукоў. Тры гады таму хлопец зарэгістраваўся прадпрымальнікам і заняўся закупкай і дастаўкай запчастак для рамонту трактараў, камбайнаў і ўсіх відаў самаходнай, прычапной і навясной сельгастэхнікі, а таксама для машын і абсталявання жывёлагадоўчых ферм і комплексаў.   

 

 

 

маль год узважваў Аляксандр усе "за" і "супраць", перш чым узяўся за справу, якая зусім не стасуецца са спецыяльнасцю, атрыманай у філіяле вышэйшага дзяржаўнага каледжа электрасувязі, і прафесіямі электраманцёра і электрамеханіка, якія больш за шэсць гадоў асвойваў на раённым вузле электрасувязі. 
Перад тым, як стаць ІП, у латвійскай фірме вадзіцелем далёкіх рэйсаў атрымаў вопыт кіравання цяжкагрузнымі машынамі і ўменне наладжваць стасункі з прадстаўнікамі розных камерцыйных структур. Вось гэта і стала ўступам да прадпрымальніцкай дзейнасці ініцыятыўнага, на той час ужо жанатага вяскоўца, які дбаў пра матэрыяльнае забеспячэнне сям'і.
—Для пакупкі  вузлоў і дэталяў трэба мець першапачатковы капітал, таму звязваўся з заводамі і фірмамі, удакладняў умовы водпуску запчастак і магчымасць іх набыцця ў растэрміноўку,—расказвае Аляксандр.—Аказалася, што ніхто не хоча весці размову пра пастаўку без папярэдняй аплаты, што вельмі засмуціла. На сямейным савеце вырашылі ўкласці  ў справу ўласныя зберажэнні, якія капіліся гадамі, і падораныя грошы нам з Наташай на вяселлі. На запчасткі патрацілі 7 мільёнаў. З гэтага невялікага капіталу і пачала раскручвацца мая дзейнаць ў якасці сельскагаспадарчага забеспячэнца. 
Цяперашні тавараабарот куды большы. Аднак, ёсць шмат даўжнікоў, бо гаспадаркам прадастаўляю растэрміноўку па разліках да шасці месяцаў, ды і сам маю перад пастаўшчыкамі запазычанасць. Гэта раней, калі яшчэ не зарэкамендаваў сябе, не адпускалі запчасткі без грошай. Цяпер, пасля трох гадоў, наладзіліся добрыя стасункі.
На першым годзе дзейнасці прадпрымальніку спатрэбілася заваёўваць рэпутацыю і ў сельгасвытворцаў, а таму стараўся выконваць кожную "гарачую" заяўку за суткі. Такога прынцыпу прытрымліваецца і цяпер. Неаднаразова выручаў Аляксандр інжынерныя службы сельгасарганізацый не толькі нашага, але і Глыбоцкага, Шаркаўшчынскага раёнаў. У ходзе работы пазнаёміўся з прадпрымальнікам-калегам з Мінска Аляксандрам Яновічам. Цяпер ён нярэдка папутна дастаўляе неабходныя запчасткі.
—З якімі заказамі часцей звяртаюцца аграрыі ў гэту пару?—цікаўлюся ў субяседніка.
—Цяпер патрэбны запчасткі да плугоў. А вось у лютым-сакавіку пачнуць паступаць заяўкі на дэталі для рамонту іншых глебаапрацоўчых агрэгатаў, сеялак. На працягу ўсяго года ёсць патрэба ў вузлах і дэталях да колавых трактараў.
Супрацоўнічае Аляксандр Корсак са службамі пастаўкі "Гомсельмаша", адкуль дастаўляе запчасткі да корманарыхтоўчай тэхнікі. З Гродзеншчыны вязе ўсё неабходнае да звычайных плугоў, а да абаротных—з Салігорска. Пастаянна трымае сувязь з першым пастаўшчыком запчастак МТЗ.  А вось працаваць напрамую з трактарным заводам не атрымліваецца, бо малыя аб'ёмы заказаў. Нярэдка накіроўваецца па заяўках сельскіх аграрыяў і на прадпрыемства "Экстрасэрвіс", якое лідзіруе на постсавецкай прасторы па пастаўках і мантажы абсталявання для малочнатаварных ферм і комплексаў. Тут можна набыць усе камплектуючыя да сістэм даення, кармлення, выпойвання цялят, водапаення, гноевыдалення і мікраклімату.
У карыстанні прадпрымальніка легкавая машына, "мікрык" і самазвал, на якім не толькі запчасткі дастаўляе, але і забірае з гаспадарак сельгаспрадукцыю, якой яны нярэдка разлічваюцца.
—На ўласным самазвале сёлета падчас жніва дапамагаў транспарціраваць зерне ад камбайнаў на зернеток у ААТ "Гвардзейскі". Шчыраваў з мясцовымі вадзіцелямі Васілём і Андрэем Аўхаронкамі і прыватным кіроўцам "КАМАЗа" Дзмітрыем Сінкевічам. Прыемным і запамінальным стала ўшанаванне на полі першых у раёне камбайнераў-тысячнікаў, узнагароды якім уручаў старшыня райвыканкама,—прыгадвае прадпрымальнік.—Атрымліваецца, што мой уклад у сельгасвытворчасць двухбаковы: і запчасткі дастаўляю, і да вытворчасці дачыненне маю.
Наперадзе ў Аляксандра снежаньскі водпуск, які правядзе з сям'ёй, з маленькай дачушкай Янай, якой не можа нацешыцца, бо дальнія камандзіроўкі не дазваляюць надоўга затрымацца дома. Яшчэ адна вельмі чакаемая прыемная падзея засяленне ў новую кааператыўную кватэру ў Міёрах. 
Эліза Блажэвіч.
Фота К. БЛАЖЭВІЧА.

Амаль год узважваў Аляксандр усе "за" і "супраць", перш чым узяўся за справу, якая зусім не стасуецца са спецыяльнасцю, атрыманай у філіяле вышэйшага дзяржаўнага каледжа электрасувязі, і прафесіямі электраманцёра і электрамеханіка, якія больш за шэсць гадоў асвойваў на раённым вузле электрасувязі. Перад тым, як стаць ІП, у латвійскай фірме вадзіцелем далёкіх рэйсаў атрымаў вопыт кіравання цяжкагрузнымі машынамі і ўменне наладжваць стасункі з прадстаўнікамі розных камерцыйных структур. Вось гэта і стала ўступам да прадпрымальніцкай дзейнасці ініцыятыўнага, на той час ужо жанатага вяскоўца, які дбаў пра матэрыяльнае забеспячэнне сям'і.

 

—Для пакупкі  вузлоў і дэталяў трэба мець першапачатковы капітал, таму звязваўся з заводамі і фірмамі, удакладняў умовы водпуску запчастак і магчымасць іх набыцця ў растэрміноўку,—расказвае Аляксандр.—Аказалася, што ніхто не хоча весці размову пра пастаўку без папярэдняй аплаты, што вельмі засмуціла. На сямейным савеце вырашылі ўкласці  ў справу ўласныя зберажэнні, якія капіліся гадамі, і падораныя грошы нам з Наташай на вяселлі. На запчасткі патрацілі 7 мільёнаў. З гэтага невялікага капіталу і пачала раскручвацца мая дзейнаць ў якасці сельскагаспадарчага забеспячэнца. Цяперашні тавараабарот куды большы. Аднак, ёсць шмат даўжнікоў, бо гаспадаркам прадастаўляю растэрміноўку па разліках да шасці месяцаў, ды і сам маю перад пастаўшчыкамі запазычанасць. Гэта раней, калі яшчэ не зарэкамендаваў сябе, не адпускалі запчасткі без грошай. Цяпер, пасля трох гадоў, наладзіліся добрыя стасункі.

 

На першым годзе дзейнасці прадпрымальніку спатрэбілася заваёўваць рэпутацыю і ў сельгасвытворцаў, а таму стараўся выконваць кожную "гарачую" заяўку за суткі. Такога прынцыпу прытрымліваецца і цяпер. Неаднаразова выручаў Аляксандр інжынерныя службы сельгасарганізацый не толькі нашага, але і Глыбоцкага, Шаркаўшчынскага раёнаў. У ходзе работы пазнаёміўся з прадпрымальнікам-калегам з Мінска Аляксандрам Яновічам. Цяпер ён нярэдка папутна дастаўляе неабходныя запчасткі.

 

—З якімі заказамі часцей звяртаюцца аграрыі ў гэту пару?—цікаўлюся ў субяседніка.

—Цяпер патрэбны запчасткі да плугоў. А вось у лютым-сакавіку пачнуць паступаць заяўкі на дэталі для рамонту іншых глебаапрацоўчых агрэгатаў, сеялак. На працягу ўсяго года ёсць патрэба ў вузлах і дэталях да колавых трактараў.Супрацоўнічае Аляксандр Корсак са службамі пастаўкі "Гомсельмаша", адкуль дастаўляе запчасткі да корманарыхтоўчай тэхнікі. З Гродзеншчыны вязе ўсё неабходнае да звычайных плугоў, а да абаротных—з Салігорска. Пастаянна трымае сувязь з першым пастаўшчыком запчастак МТЗ.  А вось працаваць напрамую з трактарным заводам не атрымліваецца, бо малыя аб'ёмы заказаў. Нярэдка накіроўваецца па заяўках сельскіх аграрыяў і на прадпрыемства "Экстрасэрвіс", якое лідзіруе на постсавецкай прасторы па пастаўках і мантажы абсталявання для малочнатаварных ферм і комплексаў. Тут можна набыць усе камплектуючыя да сістэм даення, кармлення, выпойвання цялят, водапаення, гноевыдалення і мікраклімату.У карыстанні прадпрымальніка легкавая машына, "мікрык" і самазвал, на якім не толькі запчасткі дастаўляе, але і забірае з гаспадарак сельгаспрадукцыю, якой яны нярэдка разлічваюцца.


—На ўласным самазвале сёлета падчас жніва дапамагаў транспарціраваць зерне ад камбайнаў на зернеток у ААТ "Гвардзейскі". Шчыраваў з мясцовымі вадзіцелямі Васілём і Андрэем Аўхаронкамі і прыватным кіроўцам "КАМАЗа" Дзмітрыем Сінкевічам. Прыемным і запамінальным стала ўшанаванне на полі першых у раёне камбайнераў-тысячнікаў, узнагароды якім уручаў старшыня райвыканкама,—прыгадвае прадпрымальнік.

 

—Атрымліваецца, што мой уклад у сельгасвытворчасць двухбаковы: і запчасткі дастаўляю, і да вытворчасці дачыненне маю.Наперадзе ў Аляксандра снежаньскі водпуск, які правядзе з сям'ёй, з маленькай дачушкай Янай, якой не можа нацешыцца, бо дальнія камандзіроўкі не дазваляюць надоўга затрымацца дома. Яшчэ адна вельмі чакаемая прыемная падзея засяленне ў новую кааператыўную кватэру ў Міёрах. 

 

Эліза Блажэвіч.

Фота К. БЛАЖЭВІЧА.

 


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar