На 1 студзеня мінулага 2010 года рэштак незакончаных спраў аб скасаванні шлюбаў раўняўся 15, з іх у 14 выпадках сем’і мелі непаўналетніх дзяцей. За 11 месяцаў дабавілася 71 справа, у тым ліку 51, дзе муж і жонка гадавалі непаўналетніх дзяцей.За гэты перыяд разгледжаны 54 справы, дзе патрабаванні ісцоў задаволены і шлюбы скасаваны. У 10—працэс спынены.
Пры падачы ў суд іскавой заявы памер дзяржпошліны вызначаецца ў адпаведнасці са стаўкамі падатковага кодэксу —3 базавыя велічыні. Пры паўторным скасаванні шлюбу давядзецца заплаціць 5 БВ. Калі ж скасоўваюцца шлюбы з асобамі, якія прызнаны ва ўстаноўленым парадку без вестак адсутнічаючымі ці недзеяздольнымі, з’яўляюцца асуджанымі да пазбаўлення волі на тэрмін не менш трох гадоў, то ўносіцца адна базавая велічыня дзяржпошліны.
Заўважана, што большасць сямейных пар, якія звяртаюцца ў суд, каб скасаваць шлюб, маюць узрост 25-45 гадоў.
Якія ж асноўныя прычыны штурхаюць людзей да разбурэння сямейных адносін? А гэта—злоўжыванне спіртнымі напоямі (найбольш часта). Многія сямейныя пары не знаходзяць узаемаразумення пры вырашэнні бытавых пытанняў.
Пры ўзбуджэнні вытворчасці па гэтай катэгорыі мужу і жонцы прадастаўляецца трохмесячны тэрмін для прымірэння. Гэты перыяд яны могуць выкарыстаць, каб дасягнуць узгодненасці наконт сумесных непаўналетніх дзяцей і падзелу маёмасці.
Па справах, у якіх ужо задаволены іскі, у 10-дзённы тэрмін пасля ўступлення ў законную сілу копіі рашэнняў суда накіроўваюцца ў органы ЗАГСа. У адпаведнасці з міжнароднымі дагаворамі копіі рашэння суда накіроўваюцца ў Міністэрства юстыцыі РБ.
Штогод у аддзел статыстыкі прадастаўляюцца звесткі аб скасаванні шлюбаў за справаздачны перыяд.
Ж.БУНТА,
кансультант суда.