Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Грамадства » У прызванні сябе знайшоў
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Лістапад 2020    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
28-01-2011, 14:52 Грамадства  ] • У прызванні сябе знайшоў   |  
 
Назва:      

У прызванні сябе знайшоўУ тым, што натрапіў на жыццёвы шлях правільна—Сяргей Сяргеевіч перакананы адназначна. З першых дзён работы ў міліцыі ён падсвядома адчуў, што гэта яго, што гэта якраз тое, да чаго душа ляжыць.

Чаму адразу пасля школы не вызначыўся з такім выбарам? Не сутыкаўся з міліцэйскай прафесіяй, а таму і ведаў пра яе няшмат. Аднак не шкадуе, што набыў спецыяльнасць тэхніка-механіка ў Маладзечанскім політэхнікуме, што папрацаваў спачатку на камбікормавым заводзе, а потым у «Сельгасхіміі».

Усё гэта было дастаткова даўно, 17 гадоў таму, бо менавіта столькі мінула з таго часу, як апрануў С. С. Матэленак міліцэйскую форму. З тае пары ён ніводнага разу не папракнуў сябе за выбар. Хутчэй, наадварот, лічыў падарункам лёсу, усмешкай фартуны , а мо шчаслівым супадзеннем абставін, што змог далучыцца да кагорты праваахоўнікаў.

Адрозніваць “белае” ад “чорнага” хлопчык умеў з дзяцінства. Безумоўна, вялізная заслуга ў гэтым бацькоў, якія вучылі сына дабрыні, праўдзівасці, сумленнасці. Кожны ўчынак дзяцей (і сясцёр ў тым ліку) да драбніц абмяркоўваўся на сямейным савеце, калі сказаць вобразна, бадай што, разглядаўся пад мікраскопам.

Такая ўвага да выхавання падмацоўвалася яшчэ і тым, што Галіна Антонаўна—маці Сяргея Сяргеевіча—педагог, увесь час настаўнічала ў пачатковых класах. Зразумела, што ўласных дзвюх дзяўчынак і малодшага Сяргейку з поля зроку не выпускала ніколі. Таму і выраслі яны дастойнымі людзьмі.

Армейскую службу Сяргей праходзіў у ваенна-паветраных войсках. Спатрэбілася добрая спартыўная загартоўка, якую атрымаў у час вучобы ў школе, на секцыях. Дарэчы, вучыўся хлопец паспяхова, асабліва любіў матэматыку. Настаўнікі СШ №1 памятаюць гэтага здольнага вучня. З яго паводзінамі таксама ніколі не ўзнікала праблем.

Станоўчая рэпутацыя трывала спадарожнічае яму па службе.
—Дысцыплінаваны, адказны,—характарызуюць яго ў аддзяленні міліцыі.
—Талковы, справядлівы,—удакладняюць аб ім паплечнікі.

І сапраўды, толькі добрыя словы даводзіцца чуць у адрас Сяргея Сяргеевіча Матэленка. Ва Узмёнскім сельсавеце задаволены, што прыслалі ім такога прынцыповага ўчастковага міліцыянера. Ён ад свайго не адступіцца і на слова не паверыць, а тым больш ілжывым абяцанням. Хаця толькі каля двух гадоў працуе там, аднак кожнага вяскоўца ведае, бы аблупленага. А ў праблемных сем’ях пабываў ужо па некалькі разоў. Шмат прафілактычных гутарак правёў з асобнымі грамадзянамі. Дзесьці дапамагло. Аднак, лічыць ён, супакойвацца нельга, а тым больш паслабляць кантроль. Пільнасць павінна прысутнічаць заўсёды, бо любое паляпшэнне вельмі часта можа быць кароткатэрміновым. Гэта ён ведае з уласнага вопыту.

—Мне падабаецца жывая работа з людзьмі,—адзначае Сяргей Сяргеевіч.—Асобныя звяртаюцца за парадай, іншыя пытаюцца, як быць у тых ці іншых выпадках.

Напрыклад, жонка ў разгубленасці. Муж працавіты, грошы ў хату прыносіць. Выпівае рэдка. Аднак успышкі гневу могуць закончыцца скандалам з прыцягненнем міліцыі.

Я ў такіх выпадках раю жанчынам праяўляць дыпламатычнасць ці проста на час выйсці ў іншы пакой, каб не распальваць спрэчку да небяспечнага стану. Яно зразумела, калі ў сямейныя справы ўмешваецца міліцыя, то штрафы непазбежны. А гэта ж грошы з сямейнага бюджэту, якія ніколі не бываюць лішнімі.

Тое, што ўчастковы праводзіць прафілактычную работу, відавочна з лічбаў. Так, калі на тэрыторыі сельсавета за 2009 год было зарэгістравана 18 злачынстваў, то за 2010-ы — толькі 5.
6 чалавек летась накіраваны ў ЛПП.

П’янства на вёсцы—з’ява распаўсюджаная. Весці барацьбу з ім дапамагаюць участковаму шматлікія грамадскія арганізацыі, кіраўнікі.
— Асабліва істотную дапамогу я адчуваю ад Івана Іванавіча Ашуркі, які ўзначальвае ААТ “Гвардзейскі”, адзначае Сяргей Сяргеевіч.— Практычна мы працуем сумесна па прафілактыцы п’янства сярод вясковых працаўнікоў. Супакойвае, што гэта дае свой плён.

Сяргей Сяргеевіч лічыць, што ў цэлым абстаноўка на яго ўчастку аздараўляецца. А гэта—асноўны стымул, бо калі ёсць вынікі, то павялічваецца жаданне працаваць. Наперадзе ў яго пэўныя мэты і задумы. Як рэалізоўваць іх, ён ведае.

Эвеліна БАГДАНОВІЧ.


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar