Deprecated: Methods with the same name as their class will not be constructors in a future version of PHP; SLClient has a deprecated constructor in /home/mijoryby/public_html1/setlinks_d2530/slclient.php on line 10  Крывавы час »
Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
 » Грамадства » Крывавы час
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Сакавік 2024    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 

23-02-2011, 15:45 Грамадства  ] • Крывавы час   |  
 
Назва:      

Крывавы часПётр Міхайлавіч Міснік — ветэран Вялікай Айчыннай вайны. Нарадзіўся ён у 1924 годзе ў Росіцы Верхнядзвінскага раёна. Цяпер жыве ва Узмёнах.
— Вайна засталася ў памяці назаўсёды, — гаворыць Пётр Міхайлавіч. — Фашысты спалілі Росіцу, а разам з ёй згарэлі больш за паўтары тысячы чалавек, астатніх карнікі адправілі ў Нямеччыну на працу. Усе яны трапілі ў страшныя фашысцкія канцлагеры. У агні разам са сваімі прыхаджанамі згарэлі ксяндзы Антоній Ляшчэвіч і Юрый Кашыра.


Фашысты спалілі і маці Пятра Міхайлавіча. Балючая рана крываточыць і цяпер. Не дзіўна, што на зверствы акупантаў насельніцтва адказвала супраціўленнем. Многія ішлі ў партызанскія атрады. Лясным салдатам стаў і Пётр. У 1943 годзе яго прынялі ў атрад Катоўскага, які ўваходзіў у брыгаду імя Фрунзе.
— Заданні былі розныя, — успамінае ветэран. — Арганізоўвалі рэйды на тэрыторыю Латвіі, грамілі варожыя гарнізоны. Адбівалі ў немцаў насельніцтва, якое хацелі адправіць у Германію.

Сям’я Міснікаў таксама дапамагала народным мсціўцам. Дзве сястры і брат пяклі хлеб, збіралі вопратку, абутак. У канцы 43-га партызаны атрымалі загад перайсці лінію фронта ў раёне Гарадка.
Наша размова з Пятром Міхайлавічам зноў вяртаецца да трагедыі ў Росіцы.

— Насельніцтва здагадвалася, што фашысты рыхтуюць бойню, — адзначае ён. — Спалілі людзей у Ліпаўках, Забораўцах, Цагельніках.

Карнікі ўрываліся ў хаты, выганялі жыхароў на вуліцу. Відаць, у іх была свая методыка, бо звычайна дзейнічалі пад раніцу. Калі хтосьці не вельмі хутка выконваў загад пакінуць жыллё, атрымліваў удар прыкладам. Чужынцы расчынялі дзверы дамоў наросхрыст. Некалькі чалавек з аўтаматамі трымалі ўзнятыя над галовамі факелы. Выбіралі ў вёсцы большы хлеў ці абору, куды зганялі людзей. Чуліся стрэлы. Карнікі не цырымоніліся і стралялі па тых, хто спрабаваў схавацца. Забітых цягнулі па снезе да агульнага натоўпу. А потым сарціравалі людзей: маладзейшых скіроўвалі ў адзін бок, а пажылых бліжэй да хлява. Людзі ціснуліся адзін да аднаго, дрыжэлі ад страху і холаду, спужана азіраліся на хаты, што палымнелі і трашчэлі ў агні. Чуліся пытанні: чаму старых асобна збіраюць? Некаторыя маліліся, глытаючы салёныя слёзы. Канваіры грузілі на павозкі вялізныя хатулі, вынесеныя з хатаў, штуршкамі выстройвалі людзей у калону. У рад ставілі па 5-6 чалавек. Ніхто не ведаў, куды іх гналі. З жахам азіраліся, галасілі, крычалі і не чакалі нічога добрага.

Тое ж самае было ў Росіцы: гвалт, крыкі, плач, звінелі шыбы вокнаў, з грукатам расчыняліся дзверы. Карнікі выганялі людзей на вуліцу паўраспранутых. Прыгналі натоўп з Цагельнікаў і Кавалеўшчыны. Плакалі дзеці. І аўтаматныя чэргі. У Росіцы нехта біў у касцельны звон. Немцы з паліцаямі заганялі людзей у касцёл. Святары адмовіліся пакінуць натоўп і пад прыкладамі аўтаматаў разам з усімі пайшлі ў храм. І ніхто не мог прадбачыць, што чакае іх на гэты раз у касцёле. Святары як маглі суцяшалі людзей. Гаварылі, што памерці таксама трэба ўмець, не выць, не крычаць цяпер трэба, а маліцца Богу.

... Пасля пераходу фронта малады партызан Пётр Міснік быў мабілізаваны ў дзеючую армію.
— Адразу выдалі харчовы атэстат, накіравалі ў 18-ы запасны полк, — успамінае ён.—Там паскораны курс маладога байца. Давалі 2-3 патроны і глядзелі, як ты страляеш. Зразумела, гэта маглі ўсе былыя партызаны. Потым групамі па 25 чалавек адпраўлялі на поезд.

Франтавое баявое хрышчэнне Пётр атрымаў пад Магілёвам. Ён быў у другім батальёне 1-ай Данской мотастралковай брыгады, якая ўваходзіла ў склад 65-ай арміі пад камандаваннем генерала Батава. 2-гі Беларускі фронт. Першы ўдар па Магілёву немцы адбілі. Часці адправілі на перафарміраванне. А потым пачалася аперацыя “Баграціён”. Пётр вызваляў Асіповічы, Бабруйск. Тут нашым войскам удалося ўзяць часці праціўніка ў клешчы, утварыўся так званы кацёл. Пасля завяршэння аперацыі ля Бабруйска на чарзе быў Мінск.

Аўтаматчыкі прачэсвалі вуліцы, выкурвалі немцаў з розных умацаванняў. Якраз за ўмелыя дзеянні ў сталіцы Пётр быў узнагароджаны медалём “За адвагу”. Ён вызваляў Баранавічы, Слонім, многія польскія гарады. Са сваімі баявымі сябрамі дайшоў да Варшавы.

— Жорсткія баі вяліся ў Аўгустоўскіх лясах, — успамінае ветэран. — Няпроста даводзілася там. І ўсё ж выкурылі фашыстаў, скіраваліся на горад Лодзь. Тут франтавіка ў трэці раз напаткала куля, якая пазбавіла яго святла на ўсё жыццё. Урачы не змаглі выратаваць зрок салдату, хаця ён трапіў нават да вядомага хірурга Філатава.

— Быў перабіты зрокавы нерв, — адзначае Пётр Міхайлавіч, — ніякай рады не далі.
Згадзіцеся, што жыць у цемры з 21 года — складана. Франтавіку прызначылі першую групу інваліднасці.

Пасля вайны вярнуўся ў Росіцу, ажаніўся, меў двух сыноў. Сын Міхаіл ваяваў у Афганістане ў правінцыі Герат. Нядаўна памёр. Жыццёвыя раны не менш балючыя, чым франтавыя.

Справіцца з жыццезабеспячэннем сябе Пятру Міхайлавічу Місніку дапамагаюць блізкія яму людзі. Неабходна дадаць, што былы салдат за мужнасць і гераізм узнагароджаны ардэнамі Чырвонай Зоркі і Айчыннай вайны першай ступені.

Людвіг КАСАТЫ.

 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar