Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Грамадства » Не па абавязку, а па сумленню
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Студзень 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
4-03-2011, 12:58 Грамадства  ] • Не па абавязку, а па сумленню   |  
 
Назва:      

Не па абавязку, а па сумленнюІрына Віктараўна Мільяновіч нарадзілася ў вёсцы Захарні. У 1986 годзе закончыла Міёрскую СШ №3. Любімым прадметам была хімія, а таму паступіла ў Віцебскі медінстытут на фармацэўтычны факультэт. Вучылася з ахвотай, а накіраванне атрымала ў Дзісенскую аптэку. Пасада — правізар-аналітык. Праца цікавая, хаця і адказная. Трэба было рыхтаваць лекі з розных кампанентаў. Малады спецыяліст разумеў, што ад яе дзейнасці залежыць не толькі здароўе, але і жыццё пацыентаў.
... Віраж лёсу і новая пасада — загадчыца аддзялення кругласутачнага знаходжання састарэлых. За выключэннем аднаго мужчыны тут працуюць жанчыны. Поспехі залежаць не столькі ад кіраўніка, колькі ад дакладнага выканання сваіх абавязкаў кожным членам калектыву. Важна, каб гэта былі аднадумцы.

Алена Дзмітрыеўна Дрыла — медыцынская сястра. Яна працуе з людзьмі ва ўзросце. Таму зразумела, што ў кожнага з яе пацыентаў букет хвароб. У некаторых нервовыя расстройствы. Алена Дзмітрыеўна ведае кожнага і знаходзіць індывідуальны падыход. Памерыць ціск, выслухае, выпіша лякарствы. З поспехам можа замяніць урача-тэрапеўта. Хворыя так і завуць яе: наш доктар Лена.
Ніна Алегаўна Майсяёнак старанная працаўніца. У 2009 годзе была ўзнагароджана Ганаровай граматай камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва аблвыканкама. Ёй ганарацца ў калектыве.

Ірына Пятроўна Свяцкая да Дня работнікаў сацыяльнай абароны насельніцтва атрымала падзяку ад таго ж камітэта. Яна загадвае гаспадаркай, прыводзіць у парадак вопратку і бялізну. Адным словам, бездакорна выконвае свае абавязкі. Ёй не трэба гаварыць, што трэба зрабіць. Бачыць сама.

Людміла Яўстаф’еўна Тарубарава — сацыяльны работнік і культарганізатар па прызванню. У свой час яна ўваходзіла ў склад ансамбля “Сябрына”, што ў Віцебску. Цяпер удзельнічае ў мастацкай самадзейнасці Дзісенскага гарадскога цэнтра культуры.

Наталля Іосіфаўна Шарыпава — сацработнік, чалавек, улюбёны ў сваю прафесію. Якасна выконвае абавязкі. Яе падапечныя з радасцю чакаюць візіту. Да таго ж, майстрыха па рукадзеллю, асабліва любіць вязаць.

Станоўча характарызуюць у калектыве Алену Генадзьеўну Разумчык і Марыну Уладзіміраўну Каланда. Іх не трэба кантраляваць, жанчыны працуюць сумленна, бо, як кажуць, гэта ў іх у крыві, да адказнасці прывучаны з дзяцінства.
Малодшая медсястра — Таццяна Аляксееўна Мятла. У яе даволі сур’ёзныя абавязкі. З поспехам можа замяніць медсястру, дастаўляе лекі з аптэкі, прадукты. Па просьбе насельнікаў не палянуецца схадзіць у магазін, выканае любыя неабходныя работы.

Жанна Анатольеўна Баркоўская і Іна Васільеўна Пятрова — людзі, ад якіх залежыць настрой на цэлы дзень. Яны добрыя повары, смачна гатуюць стравы. Харчблок заўсёды ў парадку.
Кухонная рабочая — Алена Іванаўна Дрыла. Дзякуючы яе старанням на кухні чысціня, посуд у парадку. Пры неабходнасці яна можа замяніць повара.
Будынак аддзялення прыстасаваны, патрэбен пастаянны догляд і рамонт. З гэтым паспяхова спраўляецца Аляксандр Уладзіміравіч Аўчарэнка. Яго характарыстыка кароткая: адказны чалавек.

Безумоўна, вельмі многае ў зладжанасці працоўнага калектыву залежыць ад Ірыны Віктараўны. Гэта няпросты занятак, бо трэба знайсці ключык да кожнага, накіраваць намаганні ў адно рэчышча. А яшчэ неабходны кантакты з рознымі арганізацыямі, людзьмі, якім неабыякавы лёс старых. І дапамога аказваецца. Напрыклад, прадпрымальнік Барыс Васільевіч Табола ў 2009-ым набыў дзівідзі-прайгравальнік, летась з яго дапамогай у сталовай з’явіліся новыя сталы.

Жыве ў Дзісне мнагадзетная сям’я Дзмітрыя Віктаравіча Шавякова. Яго жонка Ірына Вітальеўна разам з мужам выхоўваюць пецярых дзетак. Гэта людзі, якія нераўнадушныя да чужога гора, заўсёды гатовы прыйсці на дапамогу. Яны са свайго матэрыялу пераабсталявалі душавую. Цяпер там без праблем можна памыць насельнікаў цэнтра. Шавяковы часта прыходзяць з падарункамі да пажылых людзей. Дапамаглі наладзіць стасункі з грамадскасцю Швецыі, адкуль паступіла абсталяванне для харчовага блока і ручны ткацкі станок, на якім бабулькі з задавальненнем ткуць дываны.

Аказвае дапамогу старшыня гарсавета Вольга Аляксандраўна Мароз. Дзякуючы ёй, аддзяленне стала ўдзельнікам праекта “Дом розных пакаленняў”.
Пастаянную ўвагу праяўляюць праваслаўны святар Генадзь і ксёндз Аляксандр: яны на святы служаць малебен, спавядаюць жадаючых. Іх намаганнямі абсталяваны пакой для малітваў. Створана бібліятэка. Святары прыносяць для старых людзей падарункі.

Мне здаецца, што Ірына Віктараўна — унікальны чалавек. Па-першае, яна маці траіх дзяцей, якіх выхоўвае ў духу хрысціянскіх традыцый. Старэйшы Андрэй —студэнт Віцебскага тэхнічнага каледжа, сярэдні Уладзімір — вучань 8 класа, самая маленькая любіміца сям’і Ксюша — другакласніца. Па-другое, гэта чалавек, для якога грамадская работа — святы абавязак. Як дэпутат Дзісенскага гарсавета, яна не праходзіць міма любых непарадкаў. Па-дзелавому выступае на сесіях, уносіць канкрэтныя прапановы. Яна настаяла на тым, каб на тэрыторыі сваёй выбарчай акругі была дзіцячая пляцоўка. Не чакае каманды, а сама арганізоўвае суботнікі, іншыя мерапрыемствы. Адным словам, чалавек з актыўнай жыццёвай пазіцыяй.

Фадзей ШЫМУКОВІЧ.


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar