Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Грамадства » Увага і клопат
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Кастрычнік 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
14-03-2011, 15:35 Грамадства  ] • Увага і клопат   |  
 
Назва:      

Увага і клопатУ райвыканкаме адбылася 6-я раённая канферэнцыя савета ветэранаў. З 39 дэлегатаў прысутнічаў 31. У яе рабоце прынялі ўдзел Раіса Васільеўна Парфёненка — старшыня раённага Савета дэпутатаў, Алена Венедзіктаўна Шамёнак — старшыня каардынацыйнага Савета грамадскага аб’яднання палітычных партый, Ліліяна Аркадзьеўна Батарчук — старшыня грамадскага аб’яднання інвалідаў па зроку і першы сакратар РК ГА БРСМ Марына Паўлаўна Кашкур. Вяла канферэнцыю начальнік аддзела ідэалагічнай работы Таццяна Алегаўна Стальмачонак.

Адкрыў мерапрыемства старшыня Уладзімір Сяргеевіч Бяспальчанка са справаздачай раённага савета ветэранаў. Ён падкрэсліў, што арганізацыі больш 20 гадоў. За гэты час вызначыліся асноўныя напрамкі работы: гэта сацыяльная ахова ветэранаў, паляпшэнне іх матэрыяльнага становішча, павышэнне якасці жыцця, своечасовае выяўленне праблем і іх вырашэнне, аказанне дапамогі і падтрымкі ветэранам, падтрыманне ў належным стане помнікаў і абеліскаў, правядзенне пошукавых работ па ўстанаўленню лёсу тых, хто прапаў без вестак. А яшчэ вялікую ролю іграе работа з моладдзю, яе патрыятычнае выхаванне.
Рады ветэранаў з кожным годам радзеюць. Арганізацыя ўжо страціла 1386 чалавек. Для актыўных і ініцыятыўных у Дзісне дзейнічае хор “Чырвоны гваздзік”, а ў Міёрах — клуб “Бажэна”. Мясцовыя Саветы вядуць улік ветэранаў, арганізуюць падтрымку сумесна са школьнікамі. Адзначаны станоўчы вопыт пярвічных арганізацый мясакамбіната, РВПС, ААТ “Туркова”, “Чэрасы”, якія ўсе пытанні вырашалі сваімі сіламі. Па пятніцах наладжаны прыём ветэранаў па асабістых пытаннях. Пастаянна праводзяцца дні інфармавання.

У раёне распрацаваны тры турыстычныя маршруты па месцах баявой славы, праходзяць экскурсіі “Па сцежцы партызан”. Абследаваны вайсковыя пахаванні. Адрамантаваны і адноўлены помнікі. Ветэранам аказвалася дапамога ў набыцці паліва, апрацоўцы прысядзібных надзелаў. Ім устанаўлівалі пажарныя апавяшчальнікі, дваім выдзелены кватэры. Не засталіся без увагі сем’і загінуўшых. Сістэматычна атрымліваюць пуцёўкі ў шпіталі Юрцава, Лепеля, Бараўлян. За апошнія пяць гадоў тут пралячыліся 26 чалавек.

На канферэнцыі выступілі В. Ц. Рус — старшыня рэвізійнай камісіі, В. М. Дзеравянчык — старшыня Перабродскага сельскага Савета, М. А. Кунцэвіч — райтэрапеўт і ўрач-герыятр па сумяшчальніцтву, Т. М. Рымша — начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва, С. В. Качан — метадыст аддзела адукацыі і В. А. Мароз — старшыня Дзісенскага гарсавета.
Вольга Аляксандраўна адзначыла, што ў Дзісне кожны год праводзяцца парады і мітынгі, прысвечаныя 9 мая і 3 ліпеня. У мінулым годзе ўсе ветэраны вайны атрымалі з рук ваенкама С. І. Жабёнка юбілейныя медалі. Штогод яны ездзяць на “Славянскі базар”. Адзначана работа аддзялення кругласутачнага знаходжання (загадчыца І. В. Мільяновіч), якое ў народзе называюць “дом без адзіноты”.
На заканчэнні мерапрыемства быў вылучаны новы склад раённага савета ветэранаў, абраны прэзідыум, зацверджана рэвізійная камісія. Выбраны дэлегатамі на абласную канферэнцыю Людміла Уладзіміраўна Варанцова, Мікалай Мікалаевіч Каранкевіч, Алла Уладзіміраўна Анецька і Уладзімір Сяргеевіч Бяспальчанка.

Уладзімір Сяргеевіч выказаў пажаданне, каб кіраўнікі арганізацый і прадпрыемстваў больш актыўна дапамагалі і падтрымлівалі сувязь з саветам ветэранаў. Трэба распрацоўваць планы па рабоце з моладдзю. Павінны працаваць тэлефоны “гарачай лініі” тэрытарыяльнага цэнтра. І, канешне ж, трэба памятаць , што галоўнае для ветэранаў—гэта наша ўвага і клопат пра іх. У. С. Бяспальчанка, бяззменны лідэр на працягу апошніх 17 гадоў, перадаў паўнамоцтвы старшыні савета Чаславу Станіслававічу Кашкуру.
Р. В. Парфёненка засяродзіла ўвагу прысутных на тым, што з кожным годам ветэранаў вайны менее, таму трэба акцэнтаваць увагу на работу з ветэранамі працы.

Алена ВАРОНІНА.


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar