Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Грамадства » Выбар правільны
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Кастрычнік 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
14-03-2011, 15:42 Грамадства  ] • Выбар правільны   |  
 
Назва:      

Выбар правільныУ той час, калі зусім крышачку балаў не хапіла для паступлення ў вышэйшае пажарнае тэхнічнае вучылішча, нядаўні абітурыент Дзмітрый Кукуць быў яўна ў разгубленасці. Не верылася, што ён, амаль круглы школьны выдатнік, дужы спартсмен і фізічна здаровы юнак не ажыццявіў дзіцячую мару.

— Дзякуй бацькам, што падтрымалі, не дазволілі расчаравацца ў сабе, — адзначае Дзмітрый Аляксандравіч. — А цяпер я ўдзячны лёсу, што склалася менавіта так, а не інакш.
Года хапіла юнаку, каб канчаткова асэнсаваць свой выбар і аддаць перавагу акадэміі МУС. Паступіў на крымінальна-выканаўчы факультэт (дзённае аддзяленне).

На першым часе было цяжкавата. Строгі рэжым, разам з вучэбнымі прадметамі шмат увагі надавалася фізічнай падрыхтоўцы, дзе з дакладнасцю асвойваў прыёмы абароны, барацьбы. Зразумела, што работніку міліцыі без гэтага ніяк.

Дарэчы, калі хлопец вучыўся ў СШ №2, то з задавальненнем наведваў футбольную секцыю, займаўся дзюдо, а ў старэйшых класах захапіўся цяжкай атлетыкай. Так што са спортам ён сябраваў. Аднак займацца на аматарскім узроўні—гэта зусім не тое, што патрабавалася ў акадэміі ад будучых прафесіяналаў. Узровень там быў зусім іншым...

Толькі ў снежні першакурсніку пашанцавала ўпершыню вырвацца дадому, каб пабачыць родных. Вучоба займала ўвесь час. Аднак заняткі праводзіліся цікава, таму расчароўвацца не даводзілася.

На стажыроўку курсантаў накіроўвалі ў папраўчыя калоніі Мінска, Жодзіна, Барысаўскага раёна і г. д. Але асабліва незабыўны след пакінула ў душы маладога чалавека тыднёвая стажыроўка ў Жодзінскай калоніі, у якой знаходзіліся пажыццёва асуджаныя.
— Цяжкая там атмасфера, — расказвае Д. А. Кукуць, — здавалася, яна так і ціснула на свядомасць холадам металічных дзвярэй. Брэх сабак. Бразганне замкоў. Жудасна было разумець, што фактычна мае равеснікі — 22-гадовыя маладыя людзі атрымалі пажыццёвыя пакаранні, бо ўчынілі па 16-17 забойстваў. Памятаю, як выводзілі на прагулку такіх пад узмоцненай вартай — звычайна па трое супрацоўнікаў з сабакам — як толькі адчыняліся цяжкія дзверы, пачынаўся залівісты брэх. Усё гэта аказвала жудаснае ўражанне.

Стажыроўка ў кожнай калоніі дабаўляла практычнага вопыту будучаму міліцыянеру. І вось, здадзены дзяржэкзамены. Першыя будні практычнай дзейнасці ён пачаў у папраўчай установе адкрытага тыпу №13 УДВП МУС па Віцебскай вобласці. А было гэта ў 2003 годзе. З таго часу пачаліся выпрабаванні на прафесійную годнасць. У якія толькі сітуацыі ні трапляў наш герой. І ў засадах даводзілася яму падпільноўваць, і ў хлявах ды падвалах чакаць. Ён мог кошкай хуценька ўзабрацца на другі паверх, учапіўшыся за балконную агароджу, трапіць на акрэсленую тэрыторыю. Часам з’яўлялася неабходнасць пралезці і ў адчыненую фортку... Адно факт, што ўсіх уцекачоў адшуквалі, толькі адных — праз дзень-два, за іншымі ж “паляванне” зацягвалася нават да месяца. Асобных знаходзілі ў Мінску, іншай вобласці. А сваю Віцебскую, як выказаўся сам Дзмітрый Аляксандравіч, — з’ездзіў усю ўздоўж і ўпоперак.

Прыгадвае супрацоўнік спецкамендатуры, як гады чатыры таму здаганяў асуджанага кіламетры тры па беразе Дзвіны. Той ішоў уздоўж ракі праз кусты, штораз зварочваў на тонкі лёд, дзе правальваўся ў ваду, зноў шмыгаў у непралазныя зараснікі, імкнучыся заблытаць сляды. Аднак маладому ды спрактыкаванаму міліцыянеру злавіць яго ўдалося.
Злачынствы, што ўчынялі “хімікі”, зноў жа не засталіся нераскрытымі. Асабіста Дзмітрый Аляксандравіч зможа прыгадаць іх некалькі, дзе яму даводзілася прымяняць набытыя ў акадэміі веды і ўменні. Спатрэбіліся фізічная загартоўка і тактычныя разлікі. Памятае, як затрымаў машыну, у якой вывозілі з раёна ўкрадзеную ў ААТ “Папшулі” цялушку.

Быў выпадак, калі літаральна за руку схапіў перапрацоўшчыкаў макавага зелля. Адзін з асуджаных у пустой вясковай хаце здрабняў “сыравіну” на мясарубцы, а яго сябар — на газавай пліце гатаваў наркатычнае “варыва”. Былі і іншыя сітуацыі...
Пакуль невырашальных праблем на службовым шляху Д. А. Кукуць не сустракаў. З любых складанасцей выходзіў паспяхова. Адчувалася, што ён прафесіянал, які ўпэўнена стаіць на нагах, які ведае сваю справу і які жадае сябе пастаянна ўдасканальваць, адчуваючы асалоду ад уласнай дзейнасці. На працягу чатырох месяцаў Дзмітрый Аляксандравіч выконваў абавязкі начальніка. І дастаткова паспяхова. Старшы оперупаўнаважаны яшчэ малады. 29 гадоў — гэта зусім няшмат.

Па слядах Дзмітрыя пайшоў малодшы брат Юрый. Ён—юрысконсульт ва УП ЖКГ.
Бацькі могуць ганарыцца сваімі дзецьмі, якіх годна выхавалі. Дарэчы, Аляксандр Антонавіч Кукуць з’яўляецца інжынерам па тэхніцы бяспекі працы ў УП ЖКГ, а маці — Аліна Ільдэфонсаўна — тэхнік-нарміроўшчык у аўтапарку №15.
Цяпер у Дзмітрыя Аляксандравіча свая сям’я, — каханая жонка Галіна Анатольеўна, двое дзетак. Ёсць уласнае жыллё, усё цудоўна. Тут з аптымізмам сустракаюць кожны новы дзень. Згадзіцеся — гэта і ёсць сапраўднае чалавечае шчасце.

Эвеліна БАГДАНОВІЧ.

 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar