Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Грамадства » Адпачывала “Бажэна”
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Кастрычнік 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
18-03-2011, 14:54 Грамадства  ] • Адпачывала “Бажэна”   |  
 
Назва:      

Адпачывала “Бажэна”Чарговае пасяджэнне клуба “Бажэна”, якое праходзіла на мінулым тыдні на базе райбібліятэкі, яшчэ раз пацвердзіла, што жыццёвая восень у асноўным не інакш, як залатая пара. Выгадаваны дзеці, забяспечаны матэрыяльны дабрабыт, гарантавана грашовая падтрымка. Што яшчэ трэба?

— Адчуваю асалоду ад адпачынку, — трапна агучыла свой выхад на пенсію Тамара Іванаўна Якімёнак. Жыхары райцэнтра ведаюць яе як зорку мясцовага значэння.

Заўсёды, варта вядучым любога свята аб’явіць, што зараз на сцэну выйдзе Тамара Якімёнак, як зала ўзрываецца выбухам гарачых апладысментаў і задаволеных воклічаў, бо кожная песня ў выкананні самадзейнай артысткі больш чым радасць...

Адназначна, клубу “Бажэна” вельмі пашанцавала, што папоўніўся ён таленавітай жанчынай. І зразумела, Тамара Іванаўна задаволіла жаданне бажэнаўцаў — праспявала сваю любімую — пранікнёна, душэўна.

Адметнае гэтае пасяджэнне было яшчэ і тым, што нашы паважаныя Валянціна Цярэнцьеўна Рус і Алена Іванаўна Хаткевіч ушаноўваліся як юбіляршы. Пра іх бясконца можна гаварыць безліч добрых слоў, і ўсё роўна гэтага будзе мала. А агульнага ў іх тое, што абедзве раслі ў сялянскіх сем’ях, з маленства працавалі па гаспадарцы, інакш кажучы, умелі рабіць усё. Аднак гэта ім не перашкаджала выдатна вучыцца ў школе, атрымаць адукацыю. У любым узросце яны карысталіся вялікай пашанай у людзей. Відавочнай застаецца тая павага і цяпер. У дні юбілеяў, напрыклад, не ўдавалася ім далёка адысці ад тэлефона. Віншаванні сыпаліся шквалам, адно за адным.

Адпачывала “Бажэна”
Гумарыстычнае прывітанне ў выглядзе сцэнак са школьнага жыцця рассмяшыла ўсіх, а Алене Іванаўне Хаткевіч нагадала сітуацыі ў вучнёўскіх калектывах. Настаўніца ўсё свядомае жыццё прысвяціла любімай рабоце. Яна цікава расказвала пра сваіх вучняў. Прыводзіла нават прыклады, калі “сераднячкі” ўздымаліся на п’едэстал жыццёвага поспеху, а круглыя выдатнікі “разбіваліся” аб бутэлькі з алкаголем.

Шмат працавала з вучнямі Валянціна Цярэнцьеўна Рус, з моладдзю, развучваючы новыя танцы, рыхтуючыся да шматлікіх мерапрыемстваў. Прафесійны сюрпрыз быў падрыхтаваны і для яе.

Наогул, у абедзвюх жанчын цікавыя біяграфіі, і іх аповеды можна было слухаць бясконца.

Трэцяя адметная асаблівасць мерапрыемства — прэзідэнт клуба “Бажэна” В. Ц. Рус склала з сябе паўнамоцтвы. На працягу 8 гадоў яна з’яўлялася бездакорным лідэрам бажэнаўцаў. Безліч ідэй, прапаноў прынялі ад яе калегі. Арганізацыйныя здольнасці дазвалялі заўсёды дасягаць жаданага выніку.

Намеснік старшыні райвыканкама М. М. Баніфатава адзначыла актыўную грамадскую дзейнасць прэзідэнта клуба В. Ц. Рус, уручыла ёй Ганаровую грамату райвыканкама і кветкі.

Эстафету ад Валянціны Цярэнцьеўны прыняла маладая, энергічная Лілія Іванаўна Майсяёнак. Безумоўна, сам рытуал быў насычаны гумарам. І вось на галаве новага лідэра сімвалічная карона, у руках ключ... ад жаночых сэрцаў. Гучаць словы клятвы жартоўна, аднак “змена ўлады” не пазбаўлена развітальнага суму. Супакойвае, што любімая ўсімі Валянціна Цярэнцьеўна застаецца, што будзе яна ў ролі настаўніка для новага бажэнаўскага лідэра. А абранаму прэзідэнту Л. І. Майсяёнак пажадалі “зялёнага” святла на шляху да новых сумесных сустрэч.
Як заўсёды, цёплую гасціннасць праявілі гаспадыні райбібліятэкі—дырэктар Ала Аляксееўна Скавародка, вядучыя Таццяна Міхайлаўна Цыцыліна і Наталля Юр’еўна Калеснік.

А ў выніку атрымалася запамінальнае свята, дзе адпачылі ўсе, атрымалі новы зарад бадзёрасці і аптымізму.

Эвеліна БАГДАНОВІЧ.

 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar