Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Грамадства » Ён бярэ твой боль
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Кастрычнік 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
22-03-2011, 11:48 Грамадства  ] • Ён бярэ твой боль   |  
 
Назва:      

Ён бярэ твой больІосіф Казіміравіч Каплун родам з Гродзеншчыны. У гэтым годзе 2 лютага лёс адмерыў яму юбілейную дату — 70 год. Вядомы ў раёне хірург за гады працоўнай дзейнасці пазбавіў болю незлічоную колькасць людзей, дапамагаў перажываць нялёгкія хвіліны хваробы. Ёсць у яго і асабістыя захапленні. Раней займаўся фатаграфаваннем, і сёння памяць — стос здымкаў — захоўваецца ў сямейных альбомах. Любіць чытаць добрую літаратуру, працаваць улетку на дачы.
Некаторыя вехі
Пасля сярэдняй школы юнак вызначыўся самастойна з выбарам і паступіў у Гродзенскі медінстытут, які ў 1965 годзе закончыў. Хацелася дапамагаць людзям, пазбаўляць іх болю — такое самаахвярнае памкненне і вызначыла далейшы прафесійны лёс. Саюзнае размеркаванне “закінула” ў Забайкалле на чатыры гады. “Мне там вельмі падабалася, нягледзячы на тое, што часам тэмпература паветра паніжалася да 45 градусаў ніжэй нуля. Працавалі ў памяшканні, таму марозы нам былі не страшныя”, — прыгадвае Іосіф Казіміравіч.

Яшчэ ў інстытуце пазнаёміўся з Ірынай Іванаўнай, будучай жонкай. Каханне — справа дваіх, яно і стала прычынай пераводу студэнткі ў Чыцінскі медінстытут, каб бліжэй быць да любага, дзе той рабіў першыя крокі ў прафесійнай дзейнасці.
У дыпломе значылася — урач-лячэбнік, таму шэсць месяцаў давялося праходзіць спецыялізацыю ў той жа вышэйшай навучальнай установе. Тады ў бальніцах вельмі не хапала хірургаў, а выкладчыкі заўважылі, што хлопец хутка засвойвае навыкі і ўжо праз чатыры месяцы накіравалі яго працаваць…

Ёсць невялікая недакладнасць у біяграфіі Іосіфа Казіміравіча: нарадзіўся ён якраз на Каляды 24 снежня 1940-га, але запіс застаўся ў касцёльнай метрычнай кнізе толькі з хросту за 2 лютага 1941 года. Вось дакументальна так і засталося. Але паколькі наш лекар па веравызнанню католік, то ўсё роўна на свята — Каляды ці Грамніцы — адзначае дзень нараджэння.

Карані Ірыны Іванаўны ідуць з суседняга Шаркаўшчынскага раёна. А ў Міёры трапілі маладыя ўрачы, бо жанчыну з Забайкалля вельмі пацягнула на радзіму. Былі вольныя месцы тады ў райцэнтры — тут і замацаваліся з 1969-га. З таго часу пачаў адлічваць прыблізна 200 аперацый за год!
— А колькі ўсяго? — цікаўлюся.
— Прыблізна 8 400 аперацый, — паведамляе “выратавальнік”.
Ён на пенсіі, але да абеда вядзе прыём у райпаліклініцы. Лічыць, што кожны чалавек павінен несці годна сваё званне праз усё жыццё, і такі дае прыклад іншым.

— Працую з задавальненнем, інакш і быць не можа. Работа дастаткова складаная, бо прыходзяць людзі з рознымі характарамі. Разумееш, што ўсіх іх аб’ядноўвае адно — хвароба, яны знерваваныя, заклапочаныя і занепакоеныя… Задача — пазбавіць або аблегчыць іх боль. Ужо ад удзячнай усмешкі на твары пацыента атрымліваеш задавальненне, — канстатуе хірург. Бывала, што робіш планавую аперацыю, і тут — тэрміновая, калі можа загінуць чалавек… Стараешся ратаваць яго. Складана, калі ёсць парушэнні ўнутраных органаў, але ўратаваць з лапаў смерці хворага трэба хутчэй, бо можа быць позна.

Ірына Іванаўна таксама на пенсіі, але працуе ўчастковым тэрапеўтам у паліклініцы. Дарослая дачка пайшла па іншай сцяжынцы — выбрала замежныя мовы і зараз жыве з сям’ёй і працуе ў сталіцы, а ўнучка вучыцца ў БДУ. На канікулы прыязджае да дзядулі і бабулі.

Падараваць чалавеку здароўе — вось моц рук хірурга. Міжволі набягаюць думкі аб тым, што частку болю іншых бярэ на сябе ўрач. Таму калегі жадалі Іосіфу Казіміравічу шмат доўгіх гадоў жыцця і цярпення.

Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.



 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar