Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Грамадства » Дзень інфармавання
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Кастрычнік 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
25-03-2011, 10:26 Грамадства  ] • Дзень інфармавання   |  
 
Назва:      

17 сакавіка 10 інфармацыйна-прапагандысцкіх груп райвыканкама выступіла ў працоўных калектывах райцэнтра. У іх складзе былі адказныя работнікі раённага звяна, прадстаўнікі праваахоўчых служб, медыцыны і інш. Размова ішла пра год прадпрымальнасці, барацьбу з карупцыяй і моду на здароўе. Зразумела, паўсямесна выступаючыя краналі праблемы мясцовага жыцця. Вось і атрымалася, што багацце інфармацыі папярэдзіла многія пытанні ў будаўнікоў “Рамонтніка” і “ПМК-55”, работнікаў банкаў, раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, у некаторых іншых калектывах. Але не ўсюды.
На мясакамбінаце выступала група пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама І. В. Кузняцова. Работнікаў гэтага прадпрыемства цікавіла забеспячэнне насельніцтва палівам. Аказваецца, набыць дровы і торфабрыкет у Міёрах не надта проста.
Снег і лёд адступаюць ад дарог. Пасля іх застаюцца ямы і выбоіны. Як з імі будуць змагацца дарожныя і камунальныя службы? Пра гэтае мы раскажам больш падрабязна пазней, а пакуль заява дырэктара УП ЖКГ У. І. Мяцеліцы: на вуліцах райцэнтра камунальнікі будуць працаваць па графіку з тым, каб аднавіць цвёрдае дарожнае палатно. Крыху пазней у справу будуць уключаны грэйдзеры і іншая тэхніка.

Апошнім часам паболела наведвальнікаў у райпаліклініцы. Там утварыліся вялікія чэргі. Дарэчы, не толькі да ўрачоў, а таксама на здачу аналізаў крыві, нават на подпіс лістка па часовай непрацаздольнасці. Аб тым размова ішла не толькі на мясакамбінаце, але і на раённым вузле электрасувязі, у іншых калектывах. Галоўны ўрач ЦРБ А. Ф. Сівая пры падвядзенні вынікаў дня інфармавання сцвярджала, што знаёмая з такой сітуацыяй, меры па ёй прымаюцца. Разлічваем, што і пра іх будзе асобная публікацыя. А пакуль намячаецца, што ўрачы райпаліклінікі да абеда будуць прымаць вясковых наведвальнікаў, а пазней — гараджан.

Сувязісты выказалі незадавальненне тым, што нярэдка выходзяць са строю банкаматы. Гэтая сітуацыя паправімая ў тым плане, што пластыкавыя карткі, выдадзеныя адным банкам, можна “абналічыць” у банкамаце іншай крэдытнай установы, даплачваць за гэта не трэба. А ўвогуле неабходна больш карыстацца карткамі для аплаты пакупак у магазінах праз тэрміналы. Так, пакуль і да гэтага абсталявання ёсць прэтэнзіі, бо пры іх выкарыстанні ўтвараюцца чэргі. Аднак за безнаяўнымі разлікамі будучыня, і да яе трэба рыхтавацца.

Не ў першы раз жыхары райцэнтра ўзнімаюць праблему стварэння дзіцячага кафэ ў Міёрах. Яно нібыта і ёсць у быдынку ўнівермага, толькі не надта задавальняе наведвальнікаў: нічога асаблівага для малалетак не прапануе. На гэтае райпа парыруе: няўдалы вопыт арганізацыі дзіцячага кафэ ў Міёрах ужо ёсць, адкрывалі такую ўстанову, аднак яна не карысталася попытам і не акуплялася. Больш таго, і ў кафэ “Чайка” па прапанове наведвальнікаў па пятніцах арганізавалі выступленне мясцовых музыкаў. Справа нібы і добрая, толькі яна не выклікала наплыву наведвальнікаў. Таму і да дзіцячага кафэ адносіны кааператараў асцярожныя: яно і наведвальнікаў павінна задавальняць, і забяспечваць фінансавую аддачу. А як гэтага дабіцца?

Работнікі ЦРБ незадаволены ачысткай тратуараў: з раніцы па іх у бальніцу дабірацца слізка, а днём мокра — машыны могуць апырскаць бруднай вадой з лужын.

Камунальная служба за апошнія месяцы адлавіла на вуліцах райцэнтра 118 сабак. Здавалася б, што гэтага дастаткова, каб бадзячая жывёла не турбавала гараджан. Ды не, праблема ўсё яшчэ не вырашана. Работа ў гэтым напрамку будзе працягвацца. І зварот да жыхароў райцэнтра і раёна: калі вы завялі сабе сабаку, адказвайце за яго паводзіны. А пакуль без больш жорсткіх адносін да рэгістрацыі дамашняй жывёлы і яе ўтрымання не абыйсціся.

ххх
Пры падвядзенні вынікаў дня інфармавання старшыня райвыканкама І. В. Кузняцоў звярнуў увагу кіраўнікоў калектываў і актыву, што цяпер нельга абмяжоўвацца толькі навядзеннем парадку на вуліцах і дарогах. Вясна — час усеагульнага добраўпарадкавання. У гэтую справу павінна ўключыцца ўсё насельніцтва. У бліжэйшы час будзе аб’яўлены раённы суботнік.

Леанід МАТЭЛЕНАК.

 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar