газета Миорские новости > Грамадства > О алкоголизме
О алкоголизме13-12-2011, 09:58. Разместил: gazeta |
Пра алкагалізм
Падрабязна спынілася выступоўца з санстанцыі Валянціна Кудраўцава на піўным алкагалізме. Аказваецца, што ў піве ў некалькі разоў больш таксічных рэчываў, чым у іншых алкагольных напоях, а 0,5 л можна прыраўняць да 50 грам гарэлкі. Прычым спажыванне 3-4 бутэлек напітку ў месяц — ужо залежнасць. Гінуць ад адной да двух тысяч клетак пячонкі, аднаўляюцца яны вельмі марудна, што прыводзіць да цырозу гэтага жыццёва важнага органа. Жанчыны і дзяўчаты вельмі хутка прывыкаюць да алкаголю, і такі дыягназ «невылечны»,а спажыванне “гарачага напою” адмоўна ўплывае на будучых дзяцей, нават нараджаюцца калекі.
Андрэй Ільніцкі звярнуў увагу слухачоў на тое, што асабліва для хлопцаў, калі яны значыліся на ўліку ў камісіі па справах непаўналетніх, узнікае пытанне пры размеркаванні іх у войска. Як правіла, са станоўчай рэпутацыяй трапляюць у больш элітныя часці — спецыяльнага прызначэння, пагранічныя… Калі хтосьці, як кажуць, “засвяціўся”, але вядзе сябе добра, то ёсць варыянт зняць з уліку датэрмінова. Не выдаюць правы вадзіцеля тым, хто стаіць на ўліку ў нарколага. Вельмі не шанцуе тым, хто ў падлеткавым узросце цягнуўся да бутэлькі, а калі з 18 гадоў працягвае злоўжываць алкаголем — яму пагражае лячэбна-працоўны пра-філакторый.
Падобнае мерапрыемства праводзілася і ў СШ №2. Выступілі перад вучнямі зноў Дзмітрый Радзіхоўскі і Андрэй Ільніцкі, а ад ЦРБ — інструктар-валеёлаг Ганна Ліскова. Яна правяла анкетаванне. Уражваюць лічбы: з усіх апытаных 12-14 гадовага ўзросту 50% спрабавала курыць. Большасць “смакавала” цыгарэту з-за цікаўнасці. Гэты факт не можа не шакіраваць.
Дрэнныя звычкі хутка бяруць чалавека да сябе ў палон, таму на самым першым кроку нельга паддавацца розным спакусам.
Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.
Вернуться назад |