газета Миорские новости > Грамадства > Учиться и учить

Учиться и учить


16-07-2013, 16:28. Разместил: gazeta

Чакалася, што на 1 студзеня 2013 года ў раёне будзе 23,8 тысячы жыхароў, аднак іх аказалася толькі крышку больш за 22 тысячы. Цяпер у Міёрах жывуць 8094 чалавекі, у Дзісне — 1890, у сельскай мясцовасці — 12220. Параўнайце: у 1970 годзе раён налічваў 44,5 тысячы жыхароў, у 1979-ым — 38,8, у 1989-ым — 33,5. Як бачым, зніжэнне дэмаграфічнага і працоўнага патэнцыялу стала імклівым у апошнія гады.

Найбольшую ўдзельную вагу ў структуры занятых у эканоміцы на пачатак гэтага года займае сельская гаспадарка — 31,7%, прамысловасць — 15,6%, адукацыя — 13,2%, ахова здароўя — 10,2%. Прытым насельніцтва старэе, становіцца менш работнікаў найбольш прадукцыйных працаздольных узростаў. Аднак адукацыйны ўзровень істотна не мяняецца.

 

Сённяшняя прыярытэтная задача — павышэнне эфектыўнасці выкарыстання працоўных рэсурсаў. Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва штодзень абнаўляе банк дадзеных аб вакансіях у арганізацыях і свабодным жыллі на вёсцы. Напрыклад, на 11 чэрвеня было магчымым працаўладкаваць 83-х чалавек, у тым ліку 13 з вышэйшай, 2-х — з сярэдняй спецыяльнай, 42-х — з прафесійна-тэхнічнай і 26 — з агульнай сярэдняй адукацыяй.

 

Штогод працаўладкоўвалася на пастаянную работу ў сярэднім 500 чалавек, а сёлета за студзень-май — 183. Зарэгістраванае беспрацоўе вагаецца ў межах 0,4-0,6%. За апошнія тры гады пераселена 11 сем'яў беспрацоўных у сельскую мясцовасць з выплатай матэрыяльнай дапамогі, хаця планавалася штогод перасяляць не менш за 5 сем'яў.

 

Планамернай рабоце па падрыхтоўцы спецыялістаў, рабочых і служачых садзейнічае вучоба работнікаў кадравых служб. Таксама сфарміраваны заказ на падрыхтоўку служачых і спецыялістаў на бліжэйшыя 10 гадоў, работнікаў рабочых прафесій — на 5.

 

Цяпер у сельгасвытворчасці заняты 2602 чалавекі (забяспечанасць 94%), у тым ліку 410 кіраўнікоў і спецыялістаў. З іх вышэйшую адукацыю маюць 23%, сярэднюю спецыяльную — 57%. Цяпер у ВНУ вучацца 32 кіраўнікі і спецыялісты, леташняе папаўненне на завочнае аддзяленне — 7.

 

У сярэднім на адну гаспадарку прыходзіцца 24 спецыялісты, у тым ліку 6 з вышэйшай адукацыяй. Нізкі адукацыйны ўзровень гэтых работнікаў у ААТ "Гвардзейскі" і "Мерыца". А вось УП "Міёрскі" мае 14 спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй, ААТ "Мікалаёўскі" — 12, "Любінова" — 9, "Чэрасы" — 8.

 

Цяпер вакантныя пасады 7 галоўных спецыялістаў, яны чакаюць сёлетніх выпускнікоў. А сярод спецыялістаў і кіраўнікоў сярэдняга звяна толькі 13% маюць вышэйшую адукацыю. Сельгасарганізацыі раёна адчуваюць недахоп работнікаў масавых прафесій.

 

У адукацыі занята 1130 чалавек, з іх 705 настаўнікаў і спецыялістаў. 84,5% педагогаў маюць вышэйшую адукацыю. Усе спецыялісты, якія вызваліліся пры аптымізацыі сістэмы, працаўладкаваны, хаця некаторым прапанавана перападрыхтоўка на запатрабаваныя спецыяльнасці дэфектолага, інфарматыка, выкладчыка замежнай мовы. Ужо прайшлі перанавучанне 11 педагогаў, вучацца 6.

 

У раёне працуюць 54 урачы і 270 сярэдніх медыцынскіх работнікаў. Сярод урачоў толькі 9 ва ўзросце да 31 года, затое пенсіянераў — 23. Востра неабходны нарколаг, гінеколаг, тэрапеўты, фельчары. Сёлета павінны прыехаць тры маладыя спецыялісты, якія праходзяць інтэрнатуру, а патрэбна штогадовае папаўненне ў 7-10. Таму актуальным з'яўляецца будаўніцтва маласямейнага інтэрната не толькі для медыкаў, але і спецыялістаў іншых сфер.

 

Ва ўстановах культуры працуе 205 чалавек. Профільную адукацыю маюць 76%, вучацца 18. Вакансій няма.

У будаўнічых арганізацыях налічваецца 476 работнікаў, хаця не так даўно было 614. Тут адбыўся самы вялікі адток спецыялістаў і рабочых масавых прафесій.

Прамысловыя прадпрыемствы вострай патрэбы ў кадрах не маюць. Аналіз забяспечанасці работнікамі сведчыць, што ў бліжэйшыя гады раёну найбольш патрэбны з вышэйшай адукацыяй — настаўнікі (23), ветурачы і заатэхнікі — па 17, інжынеры-будаўнікі — 6, іншыя інжынеры—28, бухгалтары і фінансісты — 12, столькі ж урачоў, 10 аграномаў, па 2-5 тэхнолагаў, камп'ютаршчыкаў, эканамістаў, юрыстаў, культработнікаў і іншых. З сярэдняй спецыяльнай адукацыяй раён чакае ў бліжэйшыя два гады 16 медыцынскіх сясцёр, 14 заатэхнікаў, 7 прадаўцоў, па 2-4 тэхнікаў-будаўнікоў, механікаў, тэхнолагаў і гідратэхнікаў, ветфельчараў, аграномаў, фельчараў-акушэраў, аператараў паштовай сувязі, бібліятэкараў, настаўнікаў школы мастацтваў, культработнікаў, трэнераў, усяго каля 90 чалавек.

 

Самыя запатрабаваныя работнікі масавых прафесій — трактарысты-машыністы і аператары машыннага даення з жывёлаводамі, потым ідуць краўчыхі, вадзіцелі, муляры і столяры, электрагазазваршчыкі і паштальёны, прадаўцы.

Значна вырасла патрэба ў работніках, якія маюць прафесійна-тэхнічную падрыхтоўку. Дастаткова сказаць, што іх пералік мае 32 пазіцыі па спецыяльнасцях і 259 — па колькасці. Таму больш перспектыўна арыентаваць выпускнікоў школ на атрыманне прафесійна-тэхнічнай адукацыі. Раёну даведзена заданне ўжо сёлета накіраваць у вучылішчы і ліцэі 44 выпускнікоў сярэдніх школ і 49 — базавых.  Для Міёршчыны перспектыўныя спецыяльнасці, звязаныя з металаапрацоўкай, сельскай гаспадаркай, будаўніцтвам і медыцынай. Вось таму трэба падтрымліваць сувязі з навучальнымі ўстановамі, вывучаць дзелавыя якасці навучэнцаў, прапаноўваць ім прымальныя ўмовы працаўладкавання і жыцця. У гэтым напрамку трэба адзначыць намаганні кіраўніцтва ААТ "Любінова", у якім летась прыступілі да работы 6 выпускнікоў сельгасакадэміі.

 

Адной з форм забеспячэння кадрамі з'яўляецца заключэнне дагавораў мэтавай падрыхтоўкі. Па іх у вышэйшых навучальных установах сельскагаспадарчага профілю займаецца 13 студэнтаў, у сярэдніх спецыяльных — 22. Ім робяцца даплаты.

Аднак не заключалі такія дагаворы філіял ККЗ "Цітова", ААТ "Дрыгучы" і "Гвардзейскі", УП "Юбілейны".

 

Мэтавую падрыхтоўку спецыялістаў выкарыстоўваюць цэнтральная раённая бальніца, РАУС і іншыя арганізацыі.

Летась у раён прыбыло 145 выпускнікоў вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, большасць з іх — ураджэнцы раёна (80%). Аднак замацаванне такога кантынгенту залежыць перш за ўсё ад дастойнай заработнай платы, належных умоў працы, забеспячэння жыллём, развітой сацыяльнай інфраструктуры і арганізацыі адпачынку. Вось адсюль павышанае патрабаванне да кіраўнікоў. Іх сярэдні ўзрост у раёне 46-51 год. Заўсёды зручна абапірацца на людзей вопытных, ведаючых і правераных у справе, але нельга забываць і аб фарміраванні рэзерву. У гэтым спісе цяпер 193 асобы, усе маюць вышэйшую адукацыю, прайшлі перападрыхтоўку. Яны прыцягваюцца да ўдзелу ў розных нарадах і семінарах, многія ўжо часова выконвалі абавязкі кіраўнікоў.

 

Прыкладам таго, як трэба працаваць з рэзервам, можа служыць мясакамбінат, дзе дырэктар В. В. Бандарэнка сам вучыцца ў акадэміі кіравання, накіраваў у гэтую навучальную ўстанову двух сваіх намеснікаў і галоўнага бухгалтара. Цяпер у акадэміі вучацца спецыялісты з Міёрскага ПМС, райгазу, райпа. Наладжана работа з рэзервам кіруючых кадраў у аддзелах адукацыі і культуры райвыканкама, райспажыўсаюзе.

 

Аднак зараз недастаткова атрымаць дыплом спецыяліста, трэба вучыцца пастаянна. Кадравае забеспячэнне сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна патрабуе сістэмнасці ў рабоце.

 

Н. МІШУТА, начальнік аддзела

арганізацыйна-кадравай работы

райвыканкама.

 

 

 


Вернуться назад