Афіцэр »
Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
 » Юбілей » Афіцэр
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Сакавік 2024    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 

5-11-2011, 08:38 Юбілей  ] • Афіцэр   |  
 
Назва:      

Афіцэр Уладзімір Сяргеевіч Бяспальчанка нарадзіўся ў Харкаўскай вобласці на Украіне. Для яго гэты куточак добра знаёмы, родны. Там прайшлі дзіцячыя гады. У юначым узросце працаваў на заводзе токарам. З лёгкасцю асвоіў гэтую спецыяльнасць, павышаў майстэрства. Яму прысвоілі чацвёрты разрад, а гэта значыць, юнак мог выконваць складаныя заданні.

 

Пасля завода займаўся ў вучылішчы, а ў 1958 годзе стаў салдатам. Лёс звязаў яго з флоцкай службай, праходзіў яе ў Калінінградзе. Збег акалічнасцей паспрыяў таму, што малады салдат паступіў у Варонежскае ваеннае вучылішча і паспяхова яго закончыў у 1967-ым. Атрымаў спецыяльнасць тэхніка-механіка па самалётах і рухавіках. Служба працягвалася ў Калінінградзе на марской авіябазе.

— Ад матроса да старшага лейтэнанта даслужыўся, — заўважае Уладзімір Сяргеевіч. — Потым камандаванне прапанавала перабрацца ў горад Остраў, дзе камандаваў ротай. Праз нейкі перыяд пераезд у Быхаў. Новая пасада — камандзір батальёна. А ў 1979 годзе перавялі ў Міёры. Такім чынам, набралася 27 гадоў вайсковай службы. Быў звольнены ў запас у званні маёра.

 

Зразумела, што паслужны спіс Уладзіміра Сяргеевіча багаты на ўзнагароды: шматлікія медалі, ордэн “За службу Радзіме” трэцяй ступені.

Толькі які ж гэта пенсіянер, калі ёсць азарт, сіла і жаданне прадаўжаць службу на мірных рэйках. Некалькі гадоў былы вайсковец узначальваў добраахвотнае пажарнае таварыства, а потым афіцэра ў адстаўцы выбралі старшынёй раённай ветэранскай арганізацыі.

— Ніколі не думаў, — гаворыць Уладзімір Сяргеевіч, — што, здавалася б, часовае даручэнне буду выконваць аж 16 гадоў.

 

Старшыня ветэранскай арганізацыі асабіста прымаў удзел у розных мерапрыемствах. Работа ветэранскага актыву ажывілася. На справаздачна-выбарных канферэнцыях, якія рэгулярна праводзіліся, адзначалася, што ветэраны актыўна ўдзельнічаюць у жыцці Міёршчыны, не застаюцца ў баку ў пытаннях патрыятычнага выхавання. Часта сустракаюцца з моладдзю. Асабіста У. С. Бяспальчанка па запрашэнню прыходзіў у школы, выступаў перад вучнямі. Увагу звяртаў на тое, што некаторая частка маладых людзей духоўна не расце. Многія перасталі чытаць газеты, не ходзяць у бібліятэкі, абыходзяць кніжныя магазіны. А менавіта ў кнігах — інтэлект зямлян, ідэі, без якіх чалавецтва не здолела б жыць.

 

— Матэрыяльнае па нейкіх прычынах для многіх стала перавышаць усё астатняе, — разважае былы вайсковец. — У пагоні за доўгім рублём людзі гатовы прадаць родных і блізкіх, забываюць пра бацькоў, якія ў адзіноце дажываюць свой век. Балюча, што слова “Радзіма” для некаторых стала пустым гукам. Забываемся, што чалавек без Радзімы — бедны. Айчына — гэта адчуванне гордасці за мінулае. Заўсёды імкнуўся гаварыць пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны, пра подзвігі салдат і афіцэраў.

 

Старшыня раённага савета ветэранаў на сустрэчах з кіраўніцтвам раёна ўносіў прапановы па аказанню канкрэтнай дапамогі нейкім састарэлым. А яны звычайныя. Чалавеку трэба дапамагчы ў рамонце жылля, у апрацоўцы агарода, своечасова завезці паліва. І такіх паўсядзённых пытанняў набягае мноства.

 

Пацікавіўся ў ветэрана, з якім настроем ён сустракае свой юбілей?

— Адчуваю сябе свабодным чалавекам. Займаюся рыбалкай, хаця тут не вельмі разгонішся. Успамінаецца рыбалка ў Карэліі, куды ездзіў да сябра. Шчупакоў і налімаў выцягвалі кілаграмаў па 10 кожны, ды па некалькі штук. У нашых азёрах больш карасёў, плотак, акунёў.

 

Трэба дадаць, что струнка быць на ты з тэхнікай ва Уладзіміра Сяргеевіча прасочваецца і цяпер. Змайстраваў самаробны трактар, які незаменны ў гаспадарчых справах. Можна і грузы перавозіць, і зямлю апрацоўваць. Ды і хуткасць нядрэнная.

Шчырыя пажаданні Уладзіміру Сяргеевічу моцнага здароўя, шчаслівых дзён. Кажуць, 70-годдзе — жыватворны юбілей. Няхай яго энергія мацуе ветэрана на доўгія гады.

 

Людвіг  КАСАТЫ.

 

 


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar