Deprecated: Methods with the same name as their class will not be constructors in a future version of PHP; SLClient has a deprecated constructor in /home/mijoryby/public_html1/setlinks_d2530/slclient.php on line 10  В десяти шагах от векового юбилея »
Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
 » Юбілей » В десяти шагах от векового юбилея
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Красавік 2024    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 

14-06-2013, 16:14 Юбілей  ] • В десяти шагах от векового юбилея   |  
 
Назва: За дзесяць крокаў ад векавога юбілею      

В десяти шагах от векового юбилея
Сустракацца і гутарыць з людзьмі, якім  удаецца пераступіць  90-гадовы рубеж, заўсёды прыемна, бо яны шмат пражылі, многае пабачылі. У ліку такіх доўгажыхароў нашага раёна і Зінаіда Пятроўна Цітовіч. Нарадзілася жанчына ў сялянскай сям'і на хутары Селязні (паблізу ад Міёр).
У 24 гады, пасля замужжа, пераехала ў Крыштулі (былы Дварнасельскі сельсавет), дзе пражыла больш за 65 гадоў. І толькі калі зусім аслабла, пагадзілася перабрацца з роднага дому ў аграгарадок Пад'ельцы да дачкі Яўгеніі Уладзіміраўны Салькевіч, якая ўжо на пенсіі і мае крыху больш часу, чым іншыя дзеці, каб даглядаць матулю.

 

26 мая да Зінаіды Пятроўны з'ехаліся родныя, каб павіншаваць з 90-годдзем.

Чакае яна юбілеі з вялікім нецярпеннем. І дзеці, ведаючы гэта, стараюцца кожную матуліну ўзроставаю "пяцёрачку" ці "дзясятачку" не абысці ўвагай.

— Можна многа расказваць пра нашу мамачку, пра яе працавітасць, самаахвярнасць, любоў да бацькоў і дзяцей, якіх выхоўвала ў дысцыпліне і строгасці, паказваючы прыклад правільных паводзін уласным жыццём, якое не было ў яе лёгкім і гладкім. Але лепш няхай яна сама паведаміць пра гэта, — зазначыла Яўгенія Уладзіміраўна.

 

— А што ж мне Вам расказаць? У памяці найбольш яскрава захаваліся толькі самыя цяжкія перыяды жыцця, калі было гора і слёзы. Хаця, канешне, адбылося і шмат добрых падзей, але чорная цень непрыемнасцяў звычайна перакрывае светлыя, радасныя. Усяго было. Не пашанцавала і на схіле гадоў: паламала нагу ў бядры. Цяпер вось не хаджу. А раней колькі працы перарабіла — і мужчынскай, і жаночай!

— Безумоўна, шмат. У даваенны час і пасля ўся сельская гаспадарка трымалася на ручной працы, — падкрэсліла Яўгенія Уладзіміраўна.

 

Працоўная біяграфія З. П. Цітовіч пачыналася з паляводства, і не адзначана высокімі ўзнгародамі. Хаця варта было б ёй, як і кожнай іншай жанчыне, даць, як мінімум, ордэн за нястомную працу, за тое, што нарадзіла і выхавала добрых дзяцей і не карысталася ніякімі водпускамі, бальнічнымі лістамі і атрымлівала мізэрны заробак.

Добра жылі вялікімі сем'ямі, і дзяцей даглядалі бабулі і дзядулі, хаця і яны былі пастаянна загружаны работай. Каса, граблі, вілы, матыка, ды рукі чалавека — галоўная "тэхніка" таго перыяду. А работы, ужо будучы ў калгасе, выконвалі самыя розныя. Напрыклад, кожнаму паляводу адводзілі вялікую дзялянку лёну, якую трэба было вырваць. Пазней, калі лён выспяваў, яго церабілі, уручную рассцілалі на палетках і, дачакаўшыся, калі вылежыцца, вязалі. З матыкамі працавалі на кукурузным полі, знішчаючы пустазелле. А якія вялікія плошчы кармавых буракоў даглядалі?!

 

— Сонца, спёка, і мама ў белай хусціначцы на полі… Нярэдка паўстае ў мяне перад вачыма гэты жыццёвы эпізод. Канешне, і мы, дзеці, побач з ёй да працоўнага жыцця прывучаліся, — дадае дачка Зінаіды Пятроўны. — А якія высокія стагі ў калгасах складвалі? Трактарам сена ці салому наверх падымаюць, а там жанчыны з віламі яго акуратна ўкладваюць. Я і на высокім возе  не магу стаяць, галава круціцца, а мама на такой шматмятровай вышыні нялёгкую работу выконвала.

 

У сям'і Цітовічаў дзяцей з маленства прывучалі да работы на зямлі, і яны заўсёды слухаліся дарослых, выконвалі іх просьбы. І кароў летам пасвілі, і сена касілі, вазілі, і дровы "двухручкай" пілавалі, шчапалі, складвалі. Штогод летам разам з дарослымі  нарыхтоўвалі на Дварнасельскім балоце торф, сушылі яго і зімой цеплілі печ. Муж Зінаіды Пятроўны, Уладзімір Іларыёнавіч, вярнуўся з фронту з цяжкім раненнем — правая рука была недзеяздольнай, а таму не кожную работу мог выконваць, і ў многім замянялі яго сыны і дочкі. Між тым, будучы інвалідам, без справы не сядзеў. Нават навучыўся адной рукой з касой працаваць.

— А яшчэ тата ўзяў з калгасу дадому 17 жарабят і даглядаў іх, — зазначыла Яўгенія Уладзіміраўна.

— А дзе ж размясцілі такое пагалоўе?

— Мой дзед па бацькавай лініі Іларыён пры польскім часе чалавекам быў заможным. Меў каля 20 гектараў зямлі, 4 кароў, 3 коней.  Адпаведна, меў і хлявы для ўтрымання статка. Пры калектывізацыі ў тутэйшай мясцовасці ўся яго шматлікая сельскагаспадарчая маёмасць стала калектыўнай. Апусцелі і хлявы. Вось у гэтых пабудовах пазней і размясцілі жарабят. Сена ім прывозілі з калгаса, а тата карміў коней, паіў. У гэтай рабоце дапамагала яму ўся сям'я, — зазначыла Яўгенія Уладзіміраўна. — А калі мама пайшла працаваць на ферму даяркай, то даводзілася нам і ля кароў завіхацца.

 

Зінаіда Пятроўна падкрэсліла, што 16 гадоў пражыла ў адным доме разам са свякроўкай (свёкар памёр крыху раней). Гэтая жанчына была для яе надзейнай апорай, бо дапамагала ў доглядзе і выхаванні дзяцей.

— У Крыштулях мы былі пад штодзённым наглядам у бабулі Анці. А калі падраслі, то часцей сталі самастойна наведвацца на хутар Селязні да маміных бацькоў — Пятра і Надзеі Лабунькаў. Нярэдка нас накіроўвалі туды і на дапамогу ў рабоце. Абавязкова перад гадавымі рэлігійнымі святамі мы браліся разам з бабуляй за прыбіранне пакояў. І галоўная наша задача была — чысценька вымыць драўляную нефарбаваную падлогу. Бралі галянёк (венік бярозавы без лісцяў) з вадой і шаравалі дошкі аж да светла-жоўценькага колеру. Пасля завяршэння гэтай работы засцілалі палавічкі і адразу ў хаце лунаў святочны настрой. Бабуля Надзя заўсёды частавала нас смачнымі пірагамі. Добрым ласункам для малых быў і свежы ў сотах, толькі выбраны з вулля, мёд. А іншы раз і "рубялёк" давалі, асабліва, калі дапамагалі ў працы. І цяпер я памятаю, як пасля пасьбы кароў збіраліся  мы, дзеці, дадому з Селязнёў у Крыштулі, а  дзядуля з бабуляй за печкай  шапталіся колькі нам на гасцінцы грошай даць — рубялёк ці тры. У той час людзі грашыма вельмі даражылі, бо нялёгкай працай даваліся. І дзеці з маленства самі вучыліся іх зарабляць. То лён ірвалі, то журавіны для здачы ў райзаг збіралі, то бульбу калгасную капалі. Хачу падкрэсліць, што дзядуля і бабуля жылі вельмі дружна. Можа таму пасля смерці мужа і яна надоўга на гэтым свеце не затрымалася — праз год "пайшла" да яго.

 

Калі Яўгенія Уладзіміраўна нагадала пра хутар Селязні, Зінаіда Пятроўна зноў цяжка ўздыхнула:

— У ваенныя гады я яшчэ не была замужам і жыла ў гэтым нешматлюдным "мястэчку" з мамай і сёстрамі (мужчын забралі на фронт). Калі ішлі баі ля Міёр, на хутары было вельмі небяспечна — і кулі свісталі, і снарады разрываліся. Давялося выкапаць глыбокі склеп, у ім і хаваліся. Усе жанчыны з сям'і Лабунькаў перажылі вайну. А вось два браты Зінаіды Пятроўны з фронту дадому не вярнуліся — Аркадзь (1913 г. н.) і Мікалай (1926 г. н.). Абодва былі стралкамі. Служылі ў адной часці. Прапалі без вестак у снежні 1944-га (у іх гонар я пазней назвала сваіх сыноў). Калі пасля вайны пачалі вяртацца дадому мужчыны і хлопцы, то ў вёсках паболела вяселляў. Вось і сястра мая Люба хутка выйшла замуж у Крыштулі за Аляксандра Цітовіча, а пазней яго родны малодшы брат Уладзімір стаў маім суджаным. Нямала гадоў нашы сем'і пражылі пад адным дахам разам з бацькамі Аляксандра і Уладзіміра. Пазней старэйшы брат пабудаваў побач уласны дом, у якім  цяпер жыве адзін з іх сыноў — Віктар, а ўсяго мая сястра Люба нарадзіла чацвёра дзяцей.

— Столькі ж і ў вашай сям'і?

— У мяне іх было пяцёра. У 1949-ым з'явілася на свет дачушка, якой далі імя Надзея, а ў 1951-ым у яе ўжо была сястрычка Жэнечка. У 1952-ім нарадзіўся Васіль, у 53-ім-Аркадзь і ў 1955-ым — самы малодшанькі Мікалай. Аднак аднаго сыночка — свайго Васілька — я страціла. У той жудасны дзень нічога не прадвяшчала няшчасця. Хлопец, як звычайна, працаваў на кані з грабілкай на полі. І тут у небе загудзеў самалёт. Конь спужаўся, паскакаў галопам па бездарожжы, і сыночак не ўтрымаўся ў сядле, зваліўся, разбіў галаву. Траўма была смяртэльнай. Памёр 14 жніўня, а пахавалі яго 16-га — якраз у дзень яго шаснаццацігоддзя.

 

Была ўзгадана жанчынамі і яшчэ адна "містычная" акалічнасць: чацвярых дзяцей, за выключэннем Васіля, Зінаіда Пятроўна нарадзіла дома — у Крыштулях. А гэты хлопчык з'явіўся на свет у бальніцы, бо пры родах узніклі ўскладненні.

В десяти шагах от векового юбилея
Трое дзяцей Зінаіды Пятроўны засталіся жыць у родных мясцінах. Дачка Яўгенія закончыла швейнае вучылішча і працавала ў Віцебску. Магчыма, там і засталася б, калі б не выйшла замуж за тутэйшага хлопца. Паступова іх сям'я папаўнялася дзецьмі. Пабудавалі ўласны дом. Усё ў сям'і добра складвалася. Аднак на 42-ім годзе жыцця муж Яўгеніі — Казімір — памёр ад інсульту. Без бацькі засталіся трое дзетак: Леначцы было 15 гадоў, Тані — 12, а самай маленькай Надзейцы — 6. Жанчына, сабраўшы ўсе сілы ў кулак, выгадавала, вывучыла, выдала замуж усіх дочак. І цяпер мае вялікую сям'ю, у якой 11 чалавек. Шмат гадоў адпрацавала ў гандлёвай сферы — у прадуктовым магазіне, у "Хлебным". Цяпер на пенсіі.

 
В десяти шагах от векового юбилея
Сыны Зінаіды Пятроўны — Аркадзь і Мікалай — жывуць у Крыштулях. Старэйшы быў трактарыстам у калгасе, атрымаў права пайсці на ільготную пенсію ў 55 гадоў і скарыстаўся такой магчымасцю. Аднак, будучы на заслужаным адпачынку, яшчэ некалькі гадоў дапамагаў хлебаробам мясцовага сельгаставарыства ў вядзенні палявых работ, і толькі сёлета па стане здароўя адмовіўся ад нялёгкай работы. Цяпер гаспадарыць ля дома, дзе на падворку ёсць і "сталёвы конь"  "Беларус". Трактар стары, патрабуе рамонту і догляду, чым нярэдка і даводзіцца займацца механізатару са стажам Аркадзю Уладзіміравічу. Так склаўся лёс, што застаўся ён халасцяком. Але не адчувае сябе адзінокім, бо жыве разам з сям'ёй брата, які таксама трывала прывязаўся да вёскі, хаця працуе ў горадзе.

 

В десяти шагах от векового юбилея
Штодзённа зранку на ўласным аўто Мікалай Уладзіміравіч разам са сваёй "палавінкай", Надзеяй (у сям'і Цітовічаў я ўжо налічыла чатырох жанчын з такім іменем!), адпраўляецца з вёскі на працу ў райцэнтр — абодва яны работнікі аўтабазы райспажыўтаварыства. А  вечарам пасля працоўнага дня зноў і зноў вяртаюцца ў Крыштулі. Для Мікалая Уладзіміравіча вёска — грунтоўны падмурак жыцця. Агарод, карова, свінні, сажалка з карасямі, лазня з гарачым парам, шашлыкі з дымком на мангале ў садзе…і галоўнае — дом, у якім жылі дзед, бацька, браты і сёстры. На Мікалая Уладзіміравіча, самага малодшага з сям'і, напэўна, самімі нябёсамі ўскладзены абавязак захаваць радавое "іменне" Цітовічаў, з чым ён паспяхова спраўляецца. На "фазэнду" да бабулі Надзі і дзядулі Колі заўсёды з радасцю прыязджае ўнучка Сафійка, якая, нібыта званочак, абуджае сваім галаском пакоі. Увогуле, гэты дом на працягу многіх гадоў застаецца гасцінна адкрытым для ўсёй радні.

 

Самая старэйшая дачка Зінаіды Пятроўны — Надзея — крыху аддалілася ад роднага дому і жыве з сям'ёй у Віцебску, куды шмат гадоў назад трапіла па накіраванні пасля вучылішча. Напачатку працавала прадаўцом, а калі нарадзіліся дзеткі, а іх у яе трое, то змяніла места работы — перайшла ў дашкольную дзіцячую ўстанову. Цяпер на пенсіі.  Таксама ўжо мае ўнукаў. Нярэдка прыязджае ў Пад'ельцы да сястры і матулі, да братоў у Крыштулі, і не толькі каб пабачыцца з імі, але і па магчымасці дапамагчы. А назад у горад абавязкова вяртаецца то з вясковымі прадуктамі харчавання, то з журавінамі з мясцовых балотаў ці яблыкамі, грушамі.

 

Сваімі дзецьмі Зінаіда Пятроўна ганарыцца — сумленныя, працавітыя, сціплыя і дружныя.

На маё пажаданне сустрэць у добрым здароўі і яшчэ адзін чарговы юбілей — векавы — жанчына заўважыла:

— Бацька мой пражыў 92 гады, мама — 91, сёстры Валянціна і Люба адпаведна — 92 і 86. У сям'і шмат доўгажыхароў.

— Ну, у такім разе Вы абавязкова павінны паставіць рэкорд! І нават не сумнявайцеся ў гэтым, бо ў акружэнні любячых людзей заўсёды хочацца затрымацца як мага даўжэй. Ці не так?

— Канешне! Дзякуй за добрае пажаданне, але толькі Бог ведае колькі кожнаму чалавеку адмерана.

— Вось з Божай дапамогай, памаленьку, мама, і пойдзем мы з табой наперад да векавога юбілею. Глядзіш, і перадолеем гэтых дзесяць чарговых гадавых крокаў.

 

На здымках: Зінаіда Пятроўна са старэйшай дачкой Надзеяй; Яўгенія з дачкой і ўнучкай; Аркадзь; Мікалай.

 

Эліза БЛАЖЭВІЧ.


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar