20-летие РУП "Белпочта" и Всемирный день почты »
Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
 » Юбілей » 20-летие РУП "Белпочта" и Всемирный день почты
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Красавік 2024    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 

9-10-2015, 10:19 Юбілей  ] • 20-летие РУП "Белпочта" и Всемирный день почты   |  
 
Назва: 20-годдзе РУП "Белпошта" і Сусветны дзень пошты      

20-летие РУП "Белпочта" и Всемирный день почты 9 кастрычніка — Сусветны дзень пошты 

Сёлетнія 20-годдзе РУП "Белпошта" і Сусветны дзень пошты раённы вузел сувязі сустракае з добрым настроем. І на гэта маюцца важкія прычыны. З мінімальнымі стратамі завершана клопатная справа аптымізацыі, якая распачалася ў 2010 годзе. Па выніках вытворча-гаспадарчай дзейнасці ў І паўгоддзі 2015-га ў абласным спаборніцтве сярод калектываў вузлоў паштовай сувязі Міёрскі РВПС атрымаў перамогу. Першае месца прывезлі і з абласных спартыўных спаборніцтваў. У чым сакрэт поспеху?

 

 

ысокія вынікі—заслуга кожнага работніка: ад вадзіцеля да кіраўніцкага апарата,—адзначае начальнік раённага вузла паштовай сувязі Андрэй Масла.—Згуртаванасць і ўзаемаразуменне ў калектыве ўплываюць на якасць і эфектыўнасць работы. У склад РВПС уваходзіць 17 аддзяленняў сувязі, з якіх 2 гарадскія і 2 перасоўныя. Агульная колькасць супрацоўнікаў—117 чалавек. Паштальёны занятыя на  54 даставачных ўчастках, з якіх 48 сельскіх. Абслугоўваем 167 арганізацый.  Большасць супрацоўнікаў з багатым прафесійным вопытам, таму моладзі заўсёды ёсць у каго вучыцца. У нас 25 ветэранаў працы, з якіх толькі 8 на заслужаным адпачынку. Гэта людзі, што адпрацавалі ў сферы паштовай сувязі больш за 20 год. Сёлета іх штат папоўняць начальнік АПС "Наўгароды" Алена Рамуальдаўна Мароз, паштальён даставачнага ўчастка "Басянкі"  Мікалай Аркадзьевіч Кабяк і аператар сувязі Валянціна Панцялееўна Сядзюк. Граматай "110 год прафсаюзнага  руху Беларусі" адзначаны начальнік ПАПС-2 Аляксандр Дзям'янаў. Ён працуе толькі 2 гады і ўжо паспеў зарэкамендаваць сябе сумленным і адказным работнікам.
—Першае месца ў абласным спаборніцтве—дадатковы стымул для далейшага развіцця і імкнення ўтрымаць пазіцыю лідара. На чым яна грунтуецца?
—Ацэнка ідзе па некалькіх паказчыках, асноўныя—апераджальны рост выручкі на аднаго сярэдняспіскавага работніка над тэмпам заработнай платы і выкананне зыходнага платнага абмену. Пад апошнім маюцца на ўвазе адпраўленне пісем і пасылак, грашовыя пераводы, падпісная кампанія. Заўважу, што паслугі "1 клас", лінейка "Камфорт", паскораная пошта EMS, як унутраная, так і міжнародная, карыстаюцца вялікім попытам і ў юрыдычных, і ў фізічных асоб. Значны ўклад ва ўкараненне сучасных паслуг і выкананне паказчыкаў уносяць АПС "Дзісна", "Язна", "Ідолта". Аднак і ў аддзяленнях, якія абслугоўваюць меншую колькасць насельніцтва, зацікаўлены ў добрым выніку. Трэба адзначыць, што па выручцы на аднаго жыхара, якая за 9 месяцаў склала 315 000 рублёў, лідзіруем не толькі ў вобласці, але і ў рэспубліцы. Выручка на адно аддзяленне за гэты ж перыяд—каля 400 мільёнаў. Тут саступаем толькі Полацку, Наваполацку, Віцебску і Оршы.
—У сувязі з аптымізацыяй у раёне рэарганізоўваліся  сельскія аддзяленні сувязі. Наколькі "балючым" аказаўся гэты працэс?
—Практычна любое новаўвядзенне ўспрымаецца складана, але можна гаварыць, што ўсё прайшло без абвастрэнняў. Да рэарганізацыі падыходзілі з розных пазіцый. Улічвалася і колькасць насельніцтва, якая павінна складаць 2000 на адно аддзяленне, і статус населенага пункта—у аграгарадках АПС засталіся, і наяўнасць пэўных аб'ектаў сацыяльнай сферы. Вялася работа з насельніцтвам, чыё меркаванне вывучалі падчас падворных абходаў. 
У выніку рэарганізавана 14 нерэнтабельных сельскіх АПС, аднак жыхарам населеных пунктаў, якія імі аблугоўваліся, па-ранейшаму даступны ўвесь спектр паштовых паслуг. Абмежаванне толькі ў часе іх прадастаўлення. Максімальна ўдалося захаваць працоўныя месцы работнікаў. Толькі ў асобных выпадках яны пераходзілі ў іншую сферу. У ліку апошніх рэарганізаваны АПС "Дрыгучы", "Завуцце" і "Новы Пагост". Цяпер у Дрыгучы ажыццяўляецца мотадастаўка, а ў Завуцці і Новым Пагосце насельніцтва абслугоўваюць паштальёны. 
Ва ўсіх сельскіх аддзяленнях штат супрацоўнікаў укамплектаваны. Вакантнае месца толькі ў АПС "Мікалаёва". Пакуль што туды выязджае работнік з Міёр. Зразумела, гэта нязручна і для аператара, і для мясцовых жыхароў. Шукаем пастаяннага работніка і разлічваем, што ў хуткім часе пытанне будзе вырашана. Да прыкладу, у Чапуках нядаўна прыступіла да працы малады спецыяліст.
—Работнікі раённага вузла паштовай сувязі пастаянна ўдзельнічаюць у абласных спартыўных спаборніцтвах. Сабраць каманду—складаная справа?
—Удзел у спаборніцтвах—гэта добрая традыцыя калектыву, якую актыўна падтрымлівае маладое папаўненне. Кожны раз вяртаемся з прызавымі месцамі, за што прадугледжваецца матэрыяльнае заахвочванне. Напярэдадні нашы спартсмены трэніруюцца. Маецца ўласная спартыўная зала з неабходным інвентаром. 
—Што пажадаеце супрацоўнікам з нагоды 20-годдзя прадпрыемства і Сусветнага дня пошты.
—Шчыра ўдзячны ўсім нашым работнікам за адказнае і добрасумленнае выкананне няпростай справы. Кожны з іх працуе на агульны поспех. Асобныя словы ўдзячнасці ветэранам, уклад якіх у развіццё паштовай сувязі ў раёне складана пераацаніць. Жадаю ўсім добрага здароўя, бадзёрага настрою, жыццёвага аптымізму, дабрабыту ў сем'ях і новых дасягненняў у працы.
Гутарыла Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота К. БЛАЖЭВІЧА.

Высокія вынікі—заслуга кожнага работніка: ад вадзіцеля да кіраўніцкага апарата,—адзначае начальнік раённага вузла паштовай сувязі Андрэй Масла.

—Згуртаванасць і ўзаемаразуменне ў калектыве ўплываюць на якасць і эфектыўнасць работы. У склад РВПС уваходзіць 17 аддзяленняў сувязі, з якіх 2 гарадскія і 2 перасоўныя. Агульная колькасць супрацоўнікаў—117 чалавек. Паштальёны занятыя на  54 даставачных ўчастках, з якіх 48 сельскіх. Абслугоўваем 167 арганізацый.  Большасць супрацоўнікаў з багатым прафесійным вопытам, таму моладзі заўсёды ёсць у каго вучыцца. У нас 25 ветэранаў працы, з якіх толькі 8 на заслужаным адпачынку. Гэта людзі, што адпрацавалі ў сферы паштовай сувязі больш за 20 год.

 

Сёлета іх штат папоўняць начальнік АПС "Наўгароды" Алена Рамуальдаўна Мароз, паштальён даставачнага ўчастка "Басянкі"  Мікалай Аркадзьевіч Кабяк і аператар сувязі Валянціна Панцялееўна Сядзюк. Граматай "110 год прафсаюзнага  руху Беларусі" адзначаны начальнік ПАПС-2 Аляксандр Дзям'янаў. Ён працуе толькі 2 гады і ўжо паспеў зарэкамендаваць сябе сумленным і адказным работнікам.

 

20-летие РУП "Белпочта" и Всемирный день почты —Першае месца ў абласным спаборніцтве—дадатковы стымул для далейшага развіцця і імкнення ўтрымаць пазіцыю лідара. На чым яна грунтуецца?

—Ацэнка ідзе па некалькіх паказчыках, асноўныя—апераджальны рост выручкі на аднаго сярэдняспіскавага работніка над тэмпам заработнай платы і выкананне зыходнага платнага абмену. Пад апошнім маюцца на ўвазе адпраўленне пісем і пасылак, грашовыя пераводы, падпісная кампанія. Заўважу, што паслугі "1 клас", лінейка "Камфорт", паскораная пошта EMS, як унутраная, так і міжнародная, карыстаюцца вялікім попытам і ў юрыдычных, і ў фізічных асоб.

 

Значны ўклад ва ўкараненне сучасных паслуг і выкананне паказчыкаў уносяць АПС "Дзісна", "Язна", "Ідолта". Аднак і ў аддзяленнях, якія абслугоўваюць меншую колькасць насельніцтва, зацікаўлены ў добрым выніку. Трэба адзначыць, што па выручцы на аднаго жыхара, якая за 9 месяцаў склала 315 000 рублёў, лідзіруем не толькі ў вобласці, але і ў рэспубліцы. Выручка на адно аддзяленне за гэты ж перыяд—каля 400 мільёнаў. Тут саступаем толькі Полацку, Наваполацку, Віцебску і Оршы.


—У сувязі з аптымізацыяй у раёне рэарганізоўваліся  сельскія аддзяленні сувязі. Наколькі "балючым" аказаўся гэты працэс?

—Практычна любое новаўвядзенне ўспрымаецца складана, але можна гаварыць, што ўсё прайшло без абвастрэнняў. Да рэарганізацыі падыходзілі з розных пазіцый. Улічвалася і колькасць насельніцтва, якая павінна складаць 2000 на адно аддзяленне, і статус населенага пункта—у аграгарадках АПС засталіся, і наяўнасць пэўных аб'ектаў сацыяльнай сферы. Вялася работа з насельніцтвам, чыё меркаванне вывучалі падчас падворных абходаў. 

 

У выніку рэарганізавана 14 нерэнтабельных сельскіх АПС, аднак жыхарам населеных пунктаў, якія імі аблугоўваліся, па-ранейшаму даступны ўвесь спектр паштовых паслуг. Абмежаванне толькі ў часе іх прадастаўлення. Максімальна ўдалося захаваць працоўныя месцы работнікаў. Толькі ў асобных выпадках яны пераходзілі ў іншую сферу. У ліку апошніх рэарганізаваны АПС "Дрыгучы", "Завуцце" і "Новы Пагост". Цяпер у Дрыгучы ажыццяўляецца мотадастаўка, а ў Завуцці і Новым Пагосце насельніцтва абслугоўваюць паштальёны. Ва ўсіх сельскіх аддзяленнях штат супрацоўнікаў укамплектаваны. Вакантнае месца толькі ў АПС "Мікалаёва". Пакуль што туды выязджае работнік з Міёр. Зразумела, гэта нязручна і для аператара, і для мясцовых жыхароў. Шукаем пастаяннага работніка і разлічваем, што ў хуткім часе пытанне будзе вырашана. Да прыкладу, у Чапуках нядаўна прыступіла да працы малады спецыяліст.

 

—Работнікі раённага вузла паштовай сувязі пастаянна ўдзельнічаюць у абласных спартыўных спаборніцтвах. Сабраць каманду—складаная справа?

—Удзел у спаборніцтвах—гэта добрая традыцыя калектыву, якую актыўна падтрымлівае маладое папаўненне. Кожны раз вяртаемся з прызавымі месцамі, за што прадугледжваецца матэрыяльнае заахвочванне. Напярэдадні нашы спартсмены трэніруюцца. Маецца ўласная спартыўная зала з неабходным інвентаром. 

 

—Што пажадаеце супрацоўнікам з нагоды 20-годдзя прадпрыемства і Сусветнага дня пошты.

—Шчыра ўдзячны ўсім нашым работнікам за адказнае і добрасумленнае выкананне няпростай справы. Кожны з іх працуе на агульны поспех. Асобныя словы ўдзячнасці ветэранам, уклад якіх у развіццё паштовай сувязі ў раёне складана пераацаніць. Жадаю ўсім добрага здароўя, бадзёрага настрою, жыццёвага аптымізму, дабрабыту ў сем'ях і новых дасягненняў у працы.

 

Гутарыла Кацярына РЫНКЕВІЧ.

Фота К. БЛАЖЭВІЧА.

 



 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar