Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Культура » Цвецінскаму Дому культуры 50!
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Лістапад 2020    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
27-05-2011, 13:03 Культура  ] • Цвецінскаму Дому культуры 50!   |  
 
Назва:      

1 мая Цвецінскі сельскі Дом культуры адзначыў пачэсны юбілей
Цвецінскаму Дому культуры 50!
Прыгадаем 1961 год. У краіне інтэнсіўна вялося будаўніцтва, усе з энтузіязмам шпарка крочылі ў светлую будучыню. Адметны гэты год у жыцці цвецінцаў тым, што ў вёсцы адкрыўся новы клуб. Камсамольскія агітбрыгады былі ў авангардзе творчых спраў, дзе першым памагатым з’яўлялася песня.
І якраз агітбрыгада, якая выступала на сцэне, дазволіла ўдыхнуць у грудзі водар мінулых часоў. Гучала папуры, складзенае са знакамітых песень “Плакать, милая, не стану”, “Надежда”, ”Старый клён”, “Через годы, через расстоянья” і іншых.
З першых хвілін урачыстасці ўвагу прыцягнулі вядучыя свята — дыспетчар ААТ “Цітова” Валянціна Васільеўна Каласёнак і супрацоўнік Цвецінскага Дома культуры, індывідуальны прадпрымальнік Віктар Паўлавіч Філіповіч. Яны ўдала справілі-ся з ускладзенай на іх місіяй.

Дом культуры — гэта сапраўды дом, цёплы, утульны, дзе нас чакаюць, разумеюць і любяць. І ва ўрачысты дзень тут сабраліся сябры, калегі, ветэраны, прыхільнікі талентаў.
Так ужо павялося, што мінулае любяць больш, чым сучаснае. Дык што ж адбывалася 50 гадоў назад? На сцэну запрошаны відавочцы і творцы, энтузіясты 60-х — непасрэдна будаўнікі Цвецінскага клуба — Лілія Фёдараўна Гваздоўская, якая ў тыя часы ўзначальвала пярвічную камсамольскую арганізацыю мясцовага калгаса. Марыя Сцяпанаўна Брынкевіч ў 60-я гады прыйшла маладым спецыялістам у калгасную бухгалтэрыю. Мікалай Уладзіміравіч Брынкевіч — каваль-прафесіянал, які лічыўся лепшым у раёне. Лілія Уладзіміраўна Капуста прымала мясцовую бібліятэку. Усе яны ветэраны працы і знаходзяцца на заслужаным адпачынку, але працягваюць весці актыўнае жыццё і ўсе свае лепшыя якасці, чым узнагародзіла іх жыццё, перадаюць маладому пакаленню. Пачэсным гасцям уручаны кветкі, сувеніры і музычны падарунак у выкананні Ірыны Фёдараўны Капуста “Яблоневый вечер”.

На ўрачыстаці пайменна прыгадалі тых, хто ўнёс свой уклад у будаўніцтва клуба. На жаль, іх ужо няма побач з намі, аднак яны навечна ў памяці: Яўген Яўстаф’евіч Выгарны, Васіль Андрэевіч Мароз, Зыгмунд Браніслававіч Захарэвіч, Анатоль Аляксандравіч Наркевіч, Вячаслаў Адамавіч Сямчонак, Капіталіна Андрэеўна Касатая, Лілія Іосіфаўна Батуроўская, Андрэй Уладзіміравіч Касаты, Аркадзь Раманавіч Нарэйка, Анатоль Антонавіч Крамок, Генадзь Вікенцьевіч Брынкевіч.
Прымала ў сваё ўладанне гэты новы клуб Алена Карандзей. Напэўна, моладзь таго часу добра яе памятае. Першым заўсёды цяжка. Прыходзілася пачынаць з нуля. Не было сучаснай апаратуры, музычных інструментаў, аднак у моладзі тых гадоў у душах палаў нязгасны агеньчык энергіі, вяселля. Душа спявала ў любых умовах ,а песня была вечнай спадарожніцай.
Час ішоў, многае мянялася, удасканальвалася. На змену адным работнікам прыходзілі іншыя. У іх ліку былі Ала Трафімаўна Кастрыца, Аляксандр Генадзьевіч Ляўковіч, Вольга Іванаўна Валынец, Тамара Паўлаўна Мятла, Таццяна Уладзіміраўна Сіняўская, Валянціна Сцяпанаўна Мятла, Ганна Іванаўна Федарэц, Еўдакія Васільеўна Мятла, Ірына Фёдараўна Капуста, Вольга Паўлаўна Баўтот, Таццяна Мілецьеўна Корнева, Галіна Іванаўна Швагдзіна, Любоў Мікалаеўна Чарненкава, Ія Мікалаеўна Яленская, Станіслаў Казлоў, Алена Альхоўка.

Ветэран працы Ія Мікалаеўна Яленская адпрацавала ў культуры 40 гадоў і 20 з іх прысвяціла Цвецінскаму клубу, 3 гады ўзначальвала Дом фальклору.
Музычны нумар ветэранам працы гучаў ад Ганны Капуста і Таццяны Шапель.
Далей прысутныя ўбачылі сцэнку, дзе ролю іграла Таццяна Шапель. Уявіце малюнак: сучасная модная дзяўчына за рулём аўто. Памада ў гэтай прыгажуні каштуе даражэй чым машына. “Няправільна паводжу сябе за рулём, — прызнаецца гераіня,— вусны малюю, па тэлефоне размаўляю, ды напачатку варта было б бровы вышчыпаць, валасы ўкласці”. А затым ад Таццяны Шапель прагучалі віншаванні і вершы.

Песеньку “Культработник ты и я — вместе дружная семья» праспявала трыа ў складзе Зінаіды Кадушка, Ганны Лаўрыновіч, Дар’і Семяняка.
Андрэй Галыня — студэнт Лужаснянскага аграрнага каледжа, удзельнік драматычнага гуртка, перспектыўны малады артыст прымаў доўгія і працяглыя авацыі ад цвецінцаў за ўдалае выступленне. Ён бездакорна сыграў ролю хлопца, здольнага на ўсе хітрыкі, каб адпачыць у Турцыі. Грошы трэба ўзяць у жонкі, і тут герой знайшоў выйсце — хоць падманнае. За развіццём дзеяння ўважліва сачылі гледачы. А пасля Андрэй Галыня дэкламаваў верш Сяргея Ясеніна “Письмо женщине”. Шчыра вам скажу, такое высокае майстэрства выканання даводзіцца бачыць не часта. Ён уразіў літаральна ўсіх.

Вялікая ўдзячнасць выказана ўсім удзельнікам мастацкай самадзейнасці. Песню “Река судьбы” для іх выканала жаночая вакальная група.

Гасцям вельмі спадабалася песня ў выкананні вядучага ўрачыстасці Віктара Паўлавіча Філіповіча. Праводзілі артыста гучнымі апладысментамі.

Шмат гадоў у Цвецінскім клубе адпрацавала музычным кіраўніком Ніна Васільеўна Мятла. Адкрыла і выявіла яна шмат мясцовых талентаў. У яе выкананні на ўра прагучала “Ягода хмельная”.

Ірына Фёдараўна Капуста аддала прафесіі бібліятэкара 36 гадоў. Актыўна ўдзельнічала ў мастацкай самадзейнасці. Талент спявачкі перадаўся ёй ад маці, а сама жанчына перадае яго цяпер сваім дзецям. Гледачы заўсёды ўсцешаны выступленнем яе дачкі Ганны.

Таленавітая тут мясцовая моладзь, асабліва Аляксандр Скрыпка, Ганна Капуста, Ірына Саковіч, Аляксандр Саковіч, Арцём Філіповіч, Кацярына Кадушка, Валянціна Капцюг, Ганна Крамок.

Добрыя словы гучалі ў адрас зусім юнага пакалення. Самыя маленькія таленты са сцэны чыталі вершы і спявалі песні. Ім – апладысменты і салодкія прызы. З вуснаў Ані Крамок прыгожа гучала “Только вместе мы большая сила, не разлей вода”. Дзяўчынка – проста малайчына!

Цвеціна атрымала статус аграгарадка. Па праграме адраджэння і развіцця вёскі былі рэканструяваны ўсе сацыяльна-культурныя аб’екты, у тым ліку і Цвецінскі Дом культуры. Вялікі ўдзел і дапамогу ў набыцці мэблі і абсталявання, неабходных для працы, аказала кіраўнік гаспадаркі Марыя Вікенцьеўна Сцяпанава. Дзякуючы ёй мясцовыя працаўнікі, гледачы маюць магчымасць праводзіць час адпачынку з “зоркамі” беларускай эстрады, з многімі вядомымі людзьмі.
Марыя Вікенцьеўна пажадала, каб усе прымалі ўдзел у мастацкай самадзейнасці.
—Усё, што ёсць на гэтай зямлі, хай будзе вам,— гучала з вуснаў кіраўніка гаспадаркі.
У падарунак — музычны нумар ад Ліліі Сямчонак. Зала была ўражана мілагучным голасам выканаўцы.
Літаральна заваражыў прысутных танец з ручніком пад беларускую песню.
Выйшла на сцэну ўжо знаёмая нам Таццяна Шапель. Яна па-майстэрску ўвасобілася ў вобраз дзяўчынкі, якая скончыла садок з англійскім ухілам. І “па-англійску” (на рускай мове з іншаземным акцэнтам) распавядала пра сваю вясёлую сям’ю. А вось калі дзяўчынка вырасце, абавязкова купіць татку цёплую шапку, каб лысіна не мерзла.

Прыехалі павіншаваць з юбілеем Цвецінскі СДК, яго гаспадыню і супрацоўнікаў калегі-культработнікі з Язна. Спявалі песні, неслі кветкі, а яшчэ — падарылі бярозавае палена, каб муж не звяртаў увагі на чужыя калені, вялікую цыбулю, каб у клуб хадзілі дзядкі і бабулі, званок харошы, каб вяліся грошы.

Песняй і кветкамі віншавала калег загадчыца Істаўскага сельскага клуба Раіса Іванаўна Налівайка.
З падарункам на сцэну ўзнялася Ірына Чаславаўна Ляскоўская — спецыяліст аддзела культуры Міёрскага райвыканкама. Шмат добрых слоў яна адрасавала былым і сённяшнім работнікам Цвецінскага Дома культуры.
З 1996-га года на базе СДК дзейнічае Дом фальклору. Цвеціна багатае на таленты, таму і займае высокія месцы ў раённым аглядзе-конкурсе мастацкай самадзейнасці. Выказана вялікая ўдзячнасць дырэктару Зінаідзе Вікенцьеўне Кадушка і ўсім работнікам.

Песню з рэпертуару Алены Ваенгі “Желаю, чтобы вы все были здоровы…» праспявала Галіна Яўгенаўна Шаўлюга, акампаніятар мясцовага Дома культуры.
Мастацкім кіраўніком тут працуе Анастасія Леанідаўна Лаўрыновіч, загадвае Домам фальклору Дар’я Васільеўна Семяняка, бібліятэкар—Ірына Фёдараўна Капуста. Ва ўсіх спецыялістаў работа ладзіцца, бо падыходзяць да яе з прафесіяналізмам і апантанасцю.

Сёлета спаўняецца 25 гадоў дырэктарству ў Цвецінскім СДК Зінаіды Вікенцьеўны Кадушка. Гэтую жанчыну можна з гордасцю назваць гаспадыняй установы культуры. Творчая, ініцыятыўная, таленавітая, прыгожая Зінаіда Вікенцьеўна наладжвала культурнае жыццё цвецінцаў на працягу чвэрці стагоддзя. І мы ўсе — культработнікі, удзельнікі мастацкай самадзейнасці, цвецінцы, прыхільнікі талентаў, ветэраны працы — упэўнена ведаем, што Зінаіда Вікенцьеўна яшчэ шмат гадоў падаруе Цвецінскаму Дому культуры. Пад яе кіраўніцтвам будуць ладзіцца новыя, цікавыя і арыгінальныя мерапрыемствы, а мы ўсе будзем гледачамі і памагатымі. Поспехаў і здароўя Вам, шаноўная Зінаіда Вікенцьеўна!

Алена БАСІКІРСКАЯ.







 (галасоў: 1)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar