“Тры парасяці” на новы лад »
Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
 » Культура » “Тры парасяці” на новы лад
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Красавік 2024    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 

14-06-2011, 15:45 Культура  ] • “Тры парасяці” на новы лад   |  
 
Назва:      

 “Тры парасяці” на новы лад
Вясёлым танцам адкрылі прадстаўленне вучні харэаграфічнага аддзялення (кіраўнік —Вольга Фёдараўна Савейка).
Ніф-ніф, Наф-наф і Нуф-нуф з’явіліся на сцэне як вельмі таленавітыя героі: адзін — мастак, другі — фатограф, а трэці — паэт. Жылі бесклапотна і дружна. “Куляліся ў лужыне, вадзілі карагоды.” Аднак лета бясконцым не бывае, вось прыйшла пара шэрай і дажджлівай восені. Трэба было пра жыллё клапаціцца. Толькі Наф-наф сур’ёзна аднёсся да гэтай праблемы, а яго браты весяліліся да першага лядку. “Я буду разумнейшым — дом збудую з камянёў”, — спяваў песеньку ён. Ніф-ніф зладзіў хатку з саломы, а Нуф-нуф — з галля і тонкіх дубчыкаў. Калі прыйшоў час ратавацца ад галоднага ваўка, то з разбураных злодзеем хат яны ўсё ж пабеглі да Наф-нафа…

Казка асуджае ляноту, вучыць працавітасці, быць мудрым і кемлівым і не паддавацца розным глупствам, а таксама правільна размяркоўваць час — калі весяліцца, а калі важнымі справамі займацца.
У пастаноўцы гучалі лічылкі, народныя прыкметы, а акцёры, якія апавядалі пра змену падзей на сцэне, былі апрануты ў льняныя строі. Усё гэта выклікала ў глыбіні душы гордасць за наш адметны беларускі нацыянальны каларыт у пастаноўцы на новы лад англійскай казкі.

Пра юных артыстаў
“Тры парасяці” ўжо другая іх пастаноўка. У мінулым годзе яны паспяхова (і не раз) выступалі на сцэне з “Лёгкім хлебам”, таксама спектакль ставіўся паводле добра вядомай казкі.
Акцёры — вучні 3 класа тэатральнага аддзялення, што вучацца ў розных школах райцэнтра — гэта шасці-, сямі- і васьмікласнікі. Ролі галоўных герояў — парасят — выконвалі Аксана Бунта, Света Шчабол і Насця Даргель, ваўка —Уладзік Захарэнь, казачніц — Маша Кузіна, Каця Пачопка, Надзея Драба, Света Стральчук.
За музычнае афармленне адказваў Сяргей Рыгоравіч Аляксееў, і дапамагала эстрадная студыя “Зараніца”, якой ён кіруе; рэжысёры-пастаноўшчыкі — Ірына Паўлаўна Кубарка і Аксана Фёдараўна Аляксеева.
Адметна, што акцёры не толькі выдатна ігралі свае ролі, яны яшчэ шмат чаго зрабілі самі, для таго, каб пастаноўка атрымалася яркай, маляўнічай і вясёлай. Напрыклад, дэкарацыі малявалі пад кіраўніцтвам Таццяны Міхайлаўны Пацеенак, адказвалі за мастацкае афармленне сцэны, нават некаторыя элементы адзення шылі.
Кожны дзень юныя артысты наведваюць заняткі ў школе мастацтваў, іх аддзяленне асаблівае, бо спалучае шмат творчых накірункаў — яны спяваюць, малююць, танцуюць… На пытанне, ці падабаецца ім вучоба, голасна адказалі, што вельмі.
Вучаніцы СШ №3 Надзея Драба і Света Шчабол займаюцца яшчэ і вакалам. Удзельнічалі ў сваёй школе ў шоу-праграме “Хвіліна славы”. Таленавітым дзецям хочацца пажадаць новых поспехаў у акцёрскім майстэрстве.

Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.






 (галасоў: 1)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar