Deprecated: Methods with the same name as their class will not be constructors in a future version of PHP; DLE_Comments has a deprecated constructor in /home/mijoryby/public_html1/engine/classes/comments.class.php on line 21 Warning: Use of undefined constant Ymd - assumed 'Ymd' (this will throw an Error in a future version of PHP) in /home/mijoryby/public_html1/engine/classes/comments.class.php on line 160 Warning: Use of undefined constant Ymd - assumed 'Ymd' (this will throw an Error in a future version of PHP) in /home/mijoryby/public_html1/engine/classes/comments.class.php on line 160 Warning: Use of undefined constant Ymd - assumed 'Ymd' (this will throw an Error in a future version of PHP) in /home/mijoryby/public_html1/engine/classes/comments.class.php on line 164 Warning: Use of undefined constant Ymd - assumed 'Ymd' (this will throw an Error in a future version of PHP) in /home/mijoryby/public_html1/engine/classes/comments.class.php on line 164 Warning: preg_replace(): The /e modifier is no longer supported, use preg_replace_callback instead in /home/mijoryby/public_html1/engine/classes/comments.class.php on line 174  Розных творцаў свята »
Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
 » Культура » Розных творцаў свята
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Красавік 2024    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 

20-09-2011, 11:16 Культура  ] • Розных творцаў свята   |  
 
Назва:      

Розных творцаў свята 17 верасня Міёры на паўвостраве гасцінна прымалі ўдзельнікаў абласнога свята нацыянальных культур “Нас з’яднала зямля Беларусі”. Пры ўваходзе размясцілася выстава восеньскіх дароў. Дзіцячая творчасць уражвала.

А далей выставы майстроў. Адна другой лепш. Талент мясцовых творцаў прыемна здзіўляў.

 

Нават у невялічкай Дзісне, дзе ўзначальвае Дом рамёстваў Алена Фадзееўна Балаш і кіруе работай гурткоў Таццяна Васільеўна Кузняцова, захапляцца вынікамі творчай дзейнасці можна бясконца.

Бліжэй да сцэнічнай пляцоўкі, дзе і павінны былі разгортвацца ўсе святочныя дзействы, размясціліся сталы, на якіх прываблівалі пахамі прысмакі нацыянальных кухань — руская, беларуская, украінская, армянская, татарская, яўрэйская, мардоўская, башкірская і іншыя.

 

Мясцовыя работнікі культуры прапаноўвалі гульнёвую праграму.

І вось загучалі пазыўныя свята. У “Беларускім танцы” закружыў узорны харэаграфічны калектыў “Лялькі” Верхнядзвінскага РДК.

Урачыста абвяшчаецца, што ў шосты раз праходзіць у Міёрах абласны фестываль. Сваю творчасць дэманструюць прадстаўнікі 14 нацыянальнасцей з розных гарадоў і раёнаў Віцебскай вобласці. Больш 250 удзельнікаў ствараюць рознакаляровую вясёлку шматнацыянальнай культуры нашага краю.

Удзельнікаў свята ўрачыста вітаюць начальнік аддзела ўстаноў культуры і мастацтва абласнога ўпраўлення культуры аблвыканкама Г. Ф. Баркевіч і старшыня Міёрскага райвыканкама І. В. Кузняцоў.

 

Розных творцаў свята Адбор майстроў і выканаўцаў для ўдзелу ў рэспубліканскім фестывалі праводзіла журы: Я. М. Рэўтовіч — прафесар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў; І. В. Лемцюгова — мастацкі кіраўнік ДУ “Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур”; П. А. Гуд—загадчык кафедры рэжысуры абрадаў і свят БДУ культуры і мастацтваў, прафесар; А. В. Пякуцька — загадчык кафедры харавога і вакальнага мастацтва БДУ культуры і мастацтваў, прафесар; Я. М. Сахута — доктар мастацтвазнаўства, прафесар, старшыня ГА “Беларускі саюз майстроў народнай творчасці”; Э. Я. Швайко — галоўны спецыяліст упраўлення ўстаноў культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры РБ. Прымаў удзел у рабоце і дырэктар ДУ “Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур” М. Л. Рыбакоў.

 

Цікава праходзіў агляд выставы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і нацыянальных кухань.

Так, народны клуб нацыянальных культур “Дружба” Іллюшынскага СДК Ушацкага раёна аб’ядноўвае ўкраінцаў, казахаў, узбекаў, татараў, башкіраў, марыйцаў. Прадстаўнікі казахскай культуры ўжо двойчы ўдзельнічалі ва Усебеларускім фестывалі (2002 і 2004 гады). Вялікая заслуга тут кіраўніка Вольгі Аляксееўны Візгалавай.

 

Розных творцаў святаГасціннасцю вызначылася і стараабрадавая кухня аматарскага аб’яднання “Гаспадынька азёрнай старонкі” Іказненскага СДК Браслаўскага раёна.

Татарскую нацыянальную кухню і дэкаратыўна-прыкладную творчасць прадстаўлялі госці з Оршы.

Удзельнікі народнага клуба аматараў беларускай нацыянальнай кухні “Разынка” Шумілінскага Дома рамёстваў пажадалі пазнаёміцца ў забаўляльнай гульневай форме.

 

Прыемна ўразіла калекцыя “Карагод лялек у нацыянальным строі” з Дуброўна.

Генадзь Фёдаравіч Ксенафонтаў працуе ў Аршанскім Доме рамёстваў. Яго творы — разьба па дрэве.

Жывапіс і графіку прадстаўляў Канстанцін Іванавіч Бандарэнка з Сенненскага Дома рамёстваў. Дарэчы, нарадзіўся ён на Украіне.

 

Было чым пахваліцца і клубу народных майстроў “Святліца” з Міёрскага РДК (кіраўнік — Алена Эдвардаўна Батарчук).

Мардоўскую нацыянальную кухню прапанавала Святлана Габдулаўна Сосік з Туркоўскага СДК нашага раёна.

Яўрэйская нацыянальная кухня Алены Шангіной з Міёр спадабалася не толькі смачнымі стравамі, але і трапным гумарам, жартамі, на якія не скупіўся яе калега Аляксей Гайдзель.

 

 Вось прыгожыя чарнавокія дзяўчаткі-армянкі з Гомельскага СДК Полацкага раёна (клуб армянскай культуры “Хаш”) літаральна падкупілі шчырасцю, душэўнай цеплынёй і, безумоўна, гасціннасцю. Спадабаліся іх стравы, закранула за жывое песня, уразіў танец.

Выклікала цікавасць у прысутных экспазіцыя польскіх нацыянальных рэліквій, прадметаў хатняга ўжытку, літаратурных гістарычных дакументаў, што прадставіў настаўнік СШ №3 г. Міёры Вітольд Антонавіч Ермалёнак.

 

Розных творцаў свята У канцэртнай праграме “У нас на ўсіх — адна планета, у нас на ўсіх — адна зямля” першым прымае ўдзел Віцебскі Цэнтр нацыянальных культур.

Уражвае кожны нумар, задаволеныя гледачы не шкадуюць апладысментаў. Народны ансамбля беларускай песні і музыкі “Полацкія россыпы” прадстаўляў Цэнтр рамёстваў і нацыянальных культур Полацка. Яго кіраўнік — Ядвіга Юльянаўна Аўласенка.

 

Узорны харэаграфічны калектыў “Лялькі” Верхнядзвінскага РДК пад кіраўніцтвам Людмілы Гуйда не раз выступаў за межамі рэспублікі. Цудоўны настрой падараваў ён удзельнікам свята і на гэты раз.

Апладысментамі горача падтрымлівалі азербайджанца Руслана Аблекімава з Полацка, у выкананні якога прагучала песня “Мая галубка”.

 

Юная Вікторыя Пятросава з Наваполацка з вялізным поспехам выканала народны армянскі эпас “Саят-Нова”.

Ва Ушачах жыве ўкраінка Вікторыя Гугіна. Песня “Адна калына” ў яе выкананні выклікала моцную глядацкую падтрымку і шчырыя апладысменты.

Дзіна Юдзіцкая — расіянка. Жыве і працуе ў Міёрах. Ганарымся прадстаўніцай нашага раёна, бо спявала прыгожа, эмацыянальна.

 

З ажыўленым смехам ўспрыняла публіка гумарыстычныя творы ў выкананні ўкраінкі Аляксандры Краўчанка з Сянно.

Зладжана спяваў народны гурт “Сябрына” Ахрэмаўскага Цэнтра нацыянальнай культуры Браслаўскага раёна.

Наогул, на свяце было і шмат іншых удзельнікаў канцэртнай праграмы. Выступалі  ўсе ярка, уражваюча. У іх ліку і нашы міярчане — інструментальны квінтэт дзіцячай школы мастацтваў пад кіраўніцтвам Ігара Бунты, які выканаў папуры з польскіх мелодый.

Валянціна Пундзіс падаравала польскую песню “Танцуючыя эўрыдыкі” з рэпертуару Ганны Герман. Годна падтрымала яе і група падтанцоўкі.

У гэты дзень было шмат узнагарод, кветак і шчаслівых твараў.

 

Эвеліна БАГДАНОВІЧ.

 

 

 

 

 


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar