Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Культура » В театре миниатюр
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Сакавік 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
24-12-2011, 11:01 Культура  ] • В театре миниатюр   |  
 
Назва: нет заглавия на бел языке      


У тэатры мініяцюр

 

12 лістапада ў г.п. Шуміліна адбыўся чарговы абласны фестываль народных тэатраў мініяцюр, у якім прынялі ўдзел і канкурсанты з Міёрскага РДК. Пасля ўдалага выступлення капілка ўзнагарод гэтага творчага калектыву папоўнілася: “Сваіх хлопцаў” адзначылі дыпломам за выкарыстанне розных жанраў мастацтва. Такую ж узнагароду за лепшы эпізадычны вобраз атрымаў і яркі, запамінальны акцёр Андрэй Пісар (загадчык аддзела па рабоце з дзецьмі Міёрскага РДК).

 

Міярчане на фестывалі дэманстравалі творчую праграму з жартоўнай назвай “Така любов”, у якой было 7 разнажанравых мініяцюр, аб’яднаных агульнай тэмай. Хто яны, “Свае хлопцы”? Гэта згуртаваныя, цікавыя, адораныя талентамі асобы, згуртаваныя адным захапленнем. З дня заснавання кіруе тэатрам мініяцюр ініцыятыўны, таленавіты, загартаваны прафесійным вопытам рэжысёр Вольга Борская, якая арганізоўвала дзейнасць аб’яднання разам з калегай Аксанай Аляксеевай. Асабліва прыемнай і важнай падзеяй было прысваенне тэатру звання народнага, якое калектыў штогод пацвярджае ўдалымі конкурснымі выступленнямі, адзначанымі дыпломамі і граматамі. Але самае галоўнае, што “Свае хлопцы” маюць шчырую падтрымку гледачоў, удзячных акцёрам за высокае майстэрства.

 

Чаму тэатр называецца “Свае хлопцы”, — цікаўлюся ў рэжысёра Вольгі Борскай, — у яго ж складзе ёсць і дзяўчаты?

— Так, цяпер у тэатры 12 акцёраў—8 хлопцаў і 4 дзяўчыны, якія ў творчай кампаніі без цяжкасцяў могуць быць і па ролі, і па духу “сваімі хлопцамі”.

 

З якім настроем сёлета ехалі на фестываль у Шуміліна?

— У папярэднія гады заўсёды перад выступленнямі адчуваўся нейкі мандраж, бо ў ходзе рэпетыцый звычайна выяўляліся слабыя месцы, якія не паспявалі як след адшліфаваць. Сёлета асабіста я зусім не хвалявалася, была цвёрда ўпэўнена ў калектыве, ведала, што кожны справіцца са сваёй роллю.

Выйшлі на сцэну перадапошнімі, выступілі ўдала, “сарвалі” авацыі гледачоў і атрымалі па асобных намінацыях самую высокую ацэнку журы.

 

Якія жанры прадстаўляў міёрскі калектыў?

— Наша праграма сёлета была вельмі насычанай па жанрах, што і зрабіла калектыў адметным сярод іншых удзельнікаў фестывалю.

Рэгіна Букіс і Святлана Гайдзель, Юлія Сушко і Ірына Лобава прадстаўлялі жаночую мініяцюру.

 

Юрый Рачыцкі прапанаваў гледачам мініяцюру “Бярозка”.

У танцавальным жанры праявілі сябе Юлія Сушко і Міраслаў Блажэвіч — выканалі харэаграфічную кампазіцыю, якая па рашэнню журы была ўключана (як адзін з лепшых нумароў фестывалю) у гала-канцэрт.

Рэгіна і Міхаіл Букісы дэманстравалі мініяцюру “На сенавале”. А Андрэй Пісар і Аляксей Гайдзель удала справіліся з ролямі бамжа і валютчыка ў мініяцюры “Абменны пункт”.

 

Песенны жанр з элементамі актывізацыі залы прадстаўляў Міраслаў Блажэвіч.

Усе, хто ўдзельнічаў у праграме, упэўнена выконвалі свае ролі. Напрыклад, Дзмітрый Гаўрута і Яўген Сіповіч падчас мініяцюры “Вяселле” (агульнамасавы жанр) удала выконвалі ролі сватоў.

 

Упершыню наш тэатр прыняў удзел у жанры індывідывідуальны выканаўца, які прадстаўляла Ірына Лобава.

У галоўнай групавой мініяцюры задзейнічалі ўвесь творчы калектыў. Падзякаваць трэба і нашаму гукааператару Яраславу Арсобу, які забяспечваў музычнае і гукавое суправаджэнне кожнага нумара праграмы.

 

А можна зазірнуць у гісторыю тэатра мініяцюр?

— У 1992-ім годзе пры Міёрскім РДК творчыя людзі згуртаваліся і арганізавалі каманду КВЗ, якую  пасля выступлення на абласным фестывалі народных тэатраў запрасілі прыняць удзел у наступным фестывалі ў якасці тэатра мініяцюр. Для артыстаў гэта была найлепшая прапанова, ад якой, канешне ж, не адмовіліся. Крок за крокам развіваліся, рухаліся наперад, удасканальваючы сваё майстэрства. І ў 2000-ым годзе наш тэатр мініяцюр атрымаў званне народнага — гэта найвышэйшая ацэнка творчай дзейнасці калектыву. “Свае хлопцы” з кожнага абласнога фестывалю прывозяць дыпломы. Тэатр мініяцюр Міёрскага РДК прызнаваўся і лаўрэатам, і дыпламантам першай ступені. Кожнаму выступленню папярэднічае напружаная праца і над сцэнарыем, і над адшліфоўкай роляў.

 

Калектыў абнаўляецца?

— Канешне, з заснавання і да сённяшняга часу творчы гурт абнавіўся, але кожны з акцёраў пакінуў непаўторны творчы адбітак у дзейнасці калектыву, унёс асабісты уклад у развіццё тэатра мініяцюр. Прыгадваюцца многія — Вячаслаў Адзінец, Таццяна Кавалёва, Юрый Казлоў, Дзмітрый Грыгор’еў, Сяргей Пілецкі, Віктар Цітовіч, Марына Драба, Дзмітрый Федарэнка і іншыя.

 

Над чым цяпер працуеце?

— Над каляднай праграмай. Усіх шчыра запрашаем на святочнае прадстаўленне, якое адбудзецца 25 снежня.

— Віншую вас з удалым выступленнем!  Жадаю новых творчых перамог!

 

Алена БАСІКІРСКАЯ.

 

 


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar