Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Культура » "Перебродская звезда"
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Лістапад 2020    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
31-08-2012, 15:22 Культура  ] • "Перебродская звезда"   |  
 
Назва: “Перабродская зорка”      

"Перебродская звезда" Свята народнай творчасці «Перабродская зорка» прайшло 19 жніўня. На цэнтральнай плошчы вёскі размясцілася сцэна, ля яе адбываліся розныя конкурсы. Выставу малюнкаў «Пераброддзе вачыма дзяцей» падрыхтавалі Каця Васюцёнак, Ціма Фёдараў, Улад Глод, Андрэй Пяроў, Дзяніс Маслякоў, Мікіта Нікіцін і Надзея Падзява. Аўтарытэтнае журы, у якое ўваходзілі Раіса Васільеўна Парфёненка (старшыня раённага Савета), Аляксандр Сяргеевіч Тронькін (начальнік аддзела культуры), Віктар Мікалаевіч Дзеравянчык (старшыня Перабродскага сельскага Савета), Часлаў Станіслававіч Кашкур (кіраўнік раённай ветэранскай арганізацыі), Ларыса Феафанаўна Нікіціна (дырэктар Перабродскага СДК ), падвяло вынікі і выявіла лепшых юных мастакоў. Першае месца занялі малюнкі Надзеі «Пераброддзе. Касцёл» і «Пераброддзе. Выгляд з моста», другое ў Дзяніса « Мой родны кут, як ты мне мілы ... » і трэцяе дасталася Андрэю за «Дзядулеву рыбалку…»

 

Прыцягнуў увагу конкурс на трапнасць. Прапаноўвалася збіць пірамідку з бляшанак згушчонкі мяккім мячыкам, каб атрымаць прыз у выглядзе бутэлькі квасу, газіроўкі ці інш. Жадаючых паспрабаваць сілы знайшлося нямала, а вось поспех спадарожнічаў нямногім.

 

Аматараў салодкага зацікавіла выпечка мясцовай кухні: сканцы бабулі Сані (Аляксандры Масляковай), пончыкі Таццяны Малаток. На гэтую смакату можна было не толькі паглядзець, але і паспытаць яе.

 

Народны клуб «Святліца» пад кіраўніцтвам Алены Батарчук прымае ўдзел у “Славянскім базары ў Віцебску”, ва ўсіх раённых мерапрыемствах. Цяпер народныя майстры прадставілі керамічныя вырабы, саломку, якія можна было выйграць ў бяспройгрышнай латарэі ці набыць.

 

З Дзісны прыехалі майстры з Дома рамёстваў. Пад кіраўніцтвам Алены Балай жанчыны ўкладваюць усё сваё ўменне ў вязанне, пляценне з бісеру, вышыўку, мяккія цацкі. Прымаюць актыўны ўдзел не толькі ў раённых мерапрыемствах, але і па-за межамі Міёршчыны. Валянціна Фёдарава выдатна шые. Яе работы таксама былі прадстаўлены на выставе.

 

Афіцыйную частку фэсту адкрыла старшыня раённага Савета Раіса Васільеўна Парфёненка. Адзначыла ўнікальнасць Пераброддзя як сельскага населенага пункта нашай краіны, што мае ўласны герб. Ад яе Ларыса Нікіціна  прыняла ў падарунак для вёскі саматканы ручнік. Прагучала пажаданне выкарыстоўваць гэты атрыбут на кожнае свята. Ён сатканы ў 40-ых гадах мінулага стагоддзя і перайшоў ад свякроўкі да нявесткі.

 

Старшыня Перабродскага сельскага Савета Віктар Мікалаевіч Дзеравянчык вітаў гасцей з нашых мясцін і з-за мяжы. Пажадаў усім удзельнікам поспехаў у выступленнях. Ён падзякаваў дырэктару УП “Міёрскі” Васілю Дзмітрыевічу Міхалківу, аддзелу культуры раёна, які з’яўляецца непасрэдным арганізатарам свята, вытворчаму ўчастку ЖКГ, усім майстрам і артыстам, прысутным. Адзначыў, што ў Пераброддзе ва ўрачысты момант прыязджалі госці не толькі з бліжэйшых населеных пунктаў, але і замежныя.

 

Член літаратурнай суполкі «Полоцкая ветвь», лаўрэат першай ступені ў намінацыі «Залатое пяро» ў абласным конкурсе самадзейнасці паэтаў і кампазітараў Алена Басікірская прачытала ўласныя творы «Мне даспадобы раніца» і «Мая радзіма сніцца мне ў снах ...». Гледачы былі ў захапленні ад пачутага.

 

Канцэрт распачалі артысты Перабродскага СДК, а эстафету падхапіў калектыў мастацкай самадзейнасці Паташнянскага сельскага клуба пад кіраўніцтвам Валерыя Блажэвіча. Аляксандр Гайдзель выканаў песню «Спявайце, госцікі!». Прысутныя цёпла сустрэлі нумары ў выкананні Дар’і і Жэні Шук, Эдварда Яроўскага, Алены Немянёнак.

 

Вельмі цёпла сустракалі выступленне сяброў з Латвіі, калектыў самадзейнасці Даўгаўпілскіх беларусаў (старшыня рады таварыства “Уздым”—Барыс Феафанавіч Іваноў, наш зямляк), які праходзіў па намінацыі «госці заморскія». Мастацкі кіраўнік Галіна Францаўна Сантоцкая для кожнай такой паездкі рыхтуе яркую запамінальную праграму. І цяпер іскрамётна выступалі фальклорны калектыў «Купалінка» пад кіраўніцтвам Вячаслава Пятрова і танцавальны — «Лянок», кіруе якім Вера Кохан. А Павел Прозар і Аляксандр Лапа — салісты. Шмат пачуццяў выклікала песня “Беларускі край дарагі” Аляксандра на словы маці—Зоі Масляковай з Зачарэўя. А цудоўны спеў Паўла Прозара стаў «цвіком» праграмы. Хвацкі голас крануў абсалютна ўсіх, за што і папрасілі на біс выканаць песню “Памяці Каруза” на італьянскай мове. Пачаўся дождж, але людзі не разыходзіліся…

 

Ігар МАТЭЛЕНАК,

студэнт факультэта

журналістыкі БДУ.

 


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar