Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Культура » Землёю белорусской объединенные
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Лістапад 2020    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
27-09-2013, 16:02 Культура  ] • Землёю белорусской объединенные   |  
 
Назва: Зямлёю беларускай аб’яднаныя      

Землёю белорусской объединенные
Субота 21 верасня ў Міёрах праходзіла пад гукі бадзёрых і лірычных мелодый, што даносіліся з паўвострава. Тут здзіўлялі шэдэўрамі ручной работы народныя ўмельцы, разнастайнасцю апетытных страў вабілі накрытыя сталы, спявалі песні і расказвалі вершы і гумарэскі на беларускай, рускай, польскай, украінскай і іншых мовах салісты і чытальнікі. Абласное свята нацыянальных культур, беларускай кухні і гульні “Нас з’яднала зямля Беларусі” сабрала разам прадстаўнікоў розных  нацыянальнасцей, якія жывуць на Віцебшчыне.


Фестывальныя

прысмакі

 

Землёю белорусской объединенные
"Чак-чак", "Цэмарт", "Сканцы", "Кабартма", "Ачпачмак"… Гэта некаторыя назвы розных нацыянальных страў, прадстаўленых удзельнікамі фестывалю. Напрыклад, "Сканцы" — абавязковы пачастунак на ўсіх святах у стараабрадцаў. Выпечка з тварожнай начынкай гатуецца ў рускай печы, вытапленай бярозавымі дровамі. Разам з польскай і ўкраінскай кулінарыяй кухню стараабрадцаў прадстаўляла аб'яднанне "Иказненский родник" з Браслаўскага раёна. "Кабартма" і "Ачпачмак" — выпечка татар. Ёй частавалі журы і гасцей прадстаўнікі мусульманскай суполкі з Аршаншчыны. Папулярныя ў мардоўскай кухні выпечку з мёдам у выглядзе палосак "Чак-чак" і падобныя на нашы пельмені "Цэмарт" з начынкай са свежай капусты і мяснога фаршу прыгатавала Святлана Сосік з Туркова. Расказваючы пра асаблівасці мардоўскай культуры, Святлана Габдулаўна заўважыла, што гаспадары дома на развітанне заўсёды частуюць сваіх гасцей цукеркамі. Вось і на яе стале разам з выпечкай красаваліся ласункі ў стракатай "вопратцы". Пачэснае месца сярод нацыянальных "эксклюзіваў" займалі беларускія дранікі з мясам, сала ды каўбаска, фаршыраваныя шчупакі ды марынаваныя агурочкі і памідоры.

 

Відэльцы не для стала

 

Землёю белорусской объединенные
На міёрскім падвор'і па-суседству з прывезенымі з розных куточкаў раёна пачастункамі, вырабамі майстроў дзісенскага Дома рамёстваў і міёрскай "Святліцы" размясціў выставу гісторык і краязнаўца Вітольд Антонавіч Ермалёнак. Польская матэрыяльная культура была прадстаўлена ўнікальнымі старымі кнігамі, манетамі, прадметамі дамашняга ўжытку. Напрыклад, прыгожае люстэрка ў арыгінальнай аправе, якому ўжо далёка не адзін дзясятак год, відэльцы, што калісьці даўно былі звычайным посудам, а цяпер — важны гістарычны экспанат. Выстава прыцягвала ўвагу многіх наведвальнікаў, а яе арганізатар цікава расказваў пра свае знаходкі.

 

Цуды з саломкі

 

На вялікіх лялек, шыкоўныя кветкі, аздобленыя прыгожымі сплеценымі рамкамі іконы і іншыя вырабы з саломкі проста нельга было не звярнуць увагу. Аўтар гэтых работ — Валянціна Барысаўна Атрашкевіч з чашніцкага Дома рамёстваў. Па прафесіі яна бібліятэкар, толькі захапленне саломкай і ўмелыя рукі вызначылі іншае поле дзейнасці. Каля пятнаццаці год жанчына займаецца гэтай справай, у абласным этапе фестывалю прымала ўдзел у другі раз. Валянціна Барысаўна ўжо станавілася лаўрэатам рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур, што праходзіць у Гродне.

 

Вянок над сцэнай

 

Землёю белорусской объединенные
Звычайна на пачатку свята ці пэўнай урачыстасці ўздымаюць сцяг. На фестывалі гэтую функцыю выконвае сплецены з рознакаляровых стужак вянок сяброўства. Калі ён узняўся над сцэнай, вядучыя запрасілі начальніка аддзела ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама П. М. Падгурскага і старшыню райвыканкама І. В. Кузняцова даць старт конкурснай праграме. Як заўважыў Пётр Мікалаевіч, абласное свята нацыянальных культур яшчэ раз даказвае, што гасцінная беларуская зямля рада кожнаму. "Добры настрой, шмат людзей, шмат усмешак", — ахарактарызаваў атмасферу фестывалю Ігар Валер'евіч. Усмешак сапраўды было шмат. Разам з апладысментамі яны суправаджалі выступленне кожнага ўдзельніка. І калі гледачы проста атрымлівалі задавальненне ад убачанага і пачутага, то кампетэнтнае журы, не губляючы пільнасці, усё гэта ацэньвала.

 

І ў выніку…

 

Землёю белорусской объединенные
Сярод лаўрэатаў і дыпламантаў абласнога свята значацца прозвішчы міярчан. Дыпломамі ўзнагароджаны Вітольд Ермалёнак, сямейны калектыў Філіпавых, тэатр эстраднай песні "Маленькая фея", тэатр гульні "Фантазёры" (РДК), дзісенскі Дом рамёстваў, клуб народных майстроў "Святліца", клуб "Цвецінскія прысмакі" (Цвецінскі СДК), Святлана Сосік. Тытул лаўрэатаў атрымалі салістка народнай эстраднай студыі  "Зараніца" Кацярына Баравік і Арсеній Філіпаў.

 

Кацярына СУРАВЕЦ.

 

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar