Праздник в честь мам »
Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
 » Культура » Праздник в честь мам
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Сакавік 2024    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 

22-10-2013, 08:49 Культура  ] • Праздник в честь мам   |  
 
Назва: Свята ў гонар мам      

Праздник в честь мам
У Дзень маці жанчыны, якія завуцца гэтым светлым словам, сабраліся ў тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання, каб разам адзначыць сваё свята. Сімвалічна, што першымі матуль павіншавалі мужчыны — Дзіма Максіменка і яго кіраўнік Ігар Лавец выканалі для іх музычную кампазіцыю на баянах.

 

Праздник в честь мам
Шмат цёплых слоў у адрас прысутных сказалі намеснік старшыні райвыканкама Марыя Мікалаеўна Баніфатава і намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Таццяна Алегаўна Стальмачонак. Яны адзначылі, што маці—вельмі важны чалавек у жыцці кожнага, бо менавіта ад яе залежыць захаванне сямейнага ачага і дабрабыту і пажадалі прысутным здзяйснення ўсіх мар, здароўя і даўгалецця.

Ніхто не павіншуе маці лепш, чым уласныя дзеці. Сваім выступленнем выклікалі замілаванне, а многіх нават расчулілі да слёз малышы, якія падрыхтавалі невялікую культурную праграму — чыталі вершы, спявалі і танчылі. Не дзіўна, што пачынаючыя артысты сарвалі сапраўдны шквал апладысментаў.

 

Праздник в честь мам
Для праваслаўных вернікаў Дзень маці — двайное свята, бо 14 кастрычніка адзначаецца і Пакроў Прасвятой Багародзіцы. Настаўнік нядзельнай школы Таццяна Міхайлаўна Пацеенак расказала прысутным гісторыю ўзнікнення свята і перадала жанчынам самыя цёплыя віншаванні ад благачыннага акругі айца Віктара. Разам са Святланай Мікалаеўнай Асошчанка яны ўручылі кожнай жанчыне падарункі ад царквы—невялікі абразок і асвечаную свечку.

 

У гэты асаблівы для ўсіх дзень не раз прагучалі імёны тых маці, якія адзначаны ганаровымі званнямі і ўзнагародамі. Гэта маці-гераіні А. В. Марцілёнак, М. І. Вярковіч, М. В. Талапіла. Ордэнам маці ўзнагароджаны А. І. Анашка, Г. П. Вішнеўская, А. П. Драба, Т. У. Званская, Т. З. Каськевіч, К. І. Кавалёнак, З. А. Матэленак, Г. Я. Няміра, В. І. Пашкевіч., С. Г. Рудзь, А. З. Сташулёнак, Л. А. Маркевіч, А. М. Гаўрыльчык, Т.І. Малыш, Т. Р. Шчарбіцкая, Т. І. Баўтот, І. В. Шавякова. Прэміяй імя Героя Савецкага Саюза З. М. Тусналобавай-Марчанка заахвочаны    З. А. Філіпава, А. В. Арцімовіч, І. М. Забароўская, Л. А. Вашкель, М. С. Рубанік, Г. А. Няміра, З. П. Мятла, А. З. Сташулёнак, Т. Л. Вішнеўская, І. П. Шымуковіч, Г. Я. Якушына,    В. А. Лаўрова, Г. А. Чабок, І. В. Мільяновіч, Г. Э. Пальчэх, А. І. Шаўчонак, Т. В. Жук. Асобнай увагі ўдастоены прыёмныя маці і маці-выхавацелі    В. А. Бялько, А. М. Гоч, А. М. Каранеўская, Л. А. Шчарбіцкая, А. А. Слуцкая, Т. В. Цімафеева, В. Ц. Катышава, Р. П. Кулянок, І. В. Шавякова, В. А. Ядрэўская, Ж. Я. Лашына, Т. С. Кліменцьева.

 

Праздник в честь мам
Сваімі выступленнямі  парадавалі прысутных Аляксандра Мацвеева, якая выканала кампазіцыю на сінтазатары, Паліна Казачонак, Алена Касевіч і Валянціна Пундзіс спявалі, Дзмітрый Ляўко сыграў на гітары, парадаваў рэпертуарам хор вакальнай групы дзіцячай школы мастацтваў. Вельмі спадабаліся гасцям і гульні, праведзеныя псіхолагам Алай Генадзьеўнай Федарэц.

Непаўторны ўрачысты настрой быў створаны дзякуючы майстэрству вядучых — Валянціны Пундзіс і Таццяны Шульга.

 

Прыемным заканчэннем мерапрыемства стала жартоўная латарэя, падчас якой кожная з матуль атрымала памятны сувеніры ад ТЦСАН, а таксама падарункі ад раённай арганізацыі Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Белая Русь". Спонсарамі сустрэчы выступілі мясакамбінат і хлебазавод.

 

Арына БАРКОЎСКАЯ.

 

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar