Deprecated: Methods with the same name as their class will not be constructors in a future version of PHP; SLClient has a deprecated constructor in /home/mijoryby/public_html1/setlinks_d2530/slclient.php on line 10  "Не представляю своей жизни без песни" »
Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
 » Культура » "Не представляю своей жизни без песни"
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Сакавік 2024    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 

12-10-2014, 11:50 Культура  ] • "Не представляю своей жизни без песни"   |  
 
Назва: “Не ўяўляю сваго жыцця без песні”      

"Не представляю своей жизни без песни" На гэтую прыгожую, яркую, неардынарную жанчыну проста нельга не звярнуць увагу. Яна — цудоўная спявачка, цікавы субяседнік, чалавек з багатым на падзеі лёсам. Стойкая, моцная духам, працавітая і шчырая — усе гэтыя словы ўжывальныя, калі гаворка ідзе пра Ядвігу Пятроўну Ганебную.

 

 

Акуратны домік з пярэстымі камянямі ля ўвахода радуе вока дагледжанасцю. Ля варот сустракае Георгій Рыгоравіч Ганебны, знаёміць з хатнім любімцам Рэксам, які імкнецца павітаць па свойму: аблізаць рукі ці твар. "Жора, адвядзі ты яго. Праходзьце ў хату, — запрашае гаспадыня. — Я ж нічога не паспела прыгатаваць". Запэўніваем, што нічога не трэба, нам здзіўлена адказваюць: "Як жа можна пачынаць размову без кавы?"

 

Не заўважаеш, як у наступны момант ужо сядзіш на канапе, разглядаеш фотаздымкі і слухаеш гісторыю жыцця, якую смела можна пакласці ў аснову рамана або кінастужкі.

 

Дзяцінства, першае каханне і першыя выступленні

"Дзісна — радзіма маёй маці, тут і я на свет з'явілася. Мама, Юзэфа Маліноўская, спяваць не ўмела. Мне расказвалі, што бацька-паляк быў вельмі прыгожым хлопцам і цудоўна спяваў, так што вакальныя здольнасці я атрымала ад яго ў спадчыну".

 

Вырасціць дачку адной, ды яшчэ і ў пасляваенны час, было амаль немагчыма, таму калі Ядзі споўніўся годзік, яна трапляе ў дзіцячы дом. "У Павянужках я апынулася, калі мне быў годзік, а Жору (мужа Георгія Рыгоравіча) прывёз дзядзька. Ён хутка стаў галоўным завадатарам сярод хлопцаў, а я з ім пасябравала. Жора старэйшы за мяне на тры гады. Таму я засталася, а яго адправілі  пасля школы ў Гомель, дзе вывучыўся і працаваў інжынерам-будаўніком. Калі мне споўнілася шаснаццаць, накіравалі мяне ў горад Вічугу Іванаўскай вобласці, дзе стала ткачыхай. Самае цікавае, што вучылася я не надта, а план заўсёды перавыконвала. Кіраўнікі толькі дзіву даваліся: "І як яна так можа? Ведаў ніякіх, а на станку працуе лепш за астатніх".

 

Усе шэсць год разлукі Ядвіга Пятроўна не забывала на сваё дзетдомаўскае каханне — пісала пісьмы, у якіх абяцала, што будзе чакаць. Дагэтуль дома захавалася перапіска і асобныя фотаздымкі, падпісаныя "На доўгую памяць дарагому і каханаму Жору ад Ядзькі".

 

"Як зараз памятаю: вярнулася ў Дзісну, наша хатка стаяла на прыгорку непадалёк ад парома. І вось бачу я — стаіць там мой Жора і крычыць: "Ядзя! Ядзя!" А ён прыехаў за мной з Наваполацка, дзе тады працаваў. Там потым і распісаліся".

 

Перад вачыма — газета, у якой размешчаны фотаздымак "ізаліроўшчыцы пятага будаўніча-мантажнага ўпраўлення г. Наваполацка" Ядвігі Ганебнай: "Ой, не здзіўляйцеся, дзе мне толькі ні давялося папрацаваць, я ж не ўсё жыццё выступала. Цяжка было, заробак невялікі, жылля няма, дапамагчы некаму. Таму, як толькі прыехалі ў горад, пайшла на будоўлю".

 

Спявала, аднак, з дзяцінства. Калі ў пераходным узросце пачаў ламацца голас, стала ўладальніцай вельмі рэдкага тэмбру — контр-альт. У 1968-м прыйшла ў Палац нафтавікоў, дзе адбываўся набор у хор, пазней стала там запявалай. Некаторы час выступала ў складзе гэтага калектыву, разам з ім аб'ездзіла шмат краін і гарадоў — два разы была ў Германіі, у Даніі, Латвіі, Літве, Арыенбургу, Яраслаўлі, Растове-на-Доне і інш.

"Калектыў наш налічваў сто чалавек, усе — маладыя дзяўчаты. Адна я была замужам. Памятаю, як паехалі на конкурс у Маскву. Там людзі з музычнай адукацыяй атрымлівалі тройкі і чацвёркі, а мне журы паставіла толькі пяцёркі. Мяне заўважылі і запрасілі ў знакаміты хор Пятніцкага. Жанчына з гэтага калектыву падыйшла і сказала: "Ядвіга, заставайцеся ў нас". Я падумала, вось стану я старой — куды падзенуся? Ды і Маскву не люблю — там забойствы, крадзяжы, а ў Наваполацку я жыла спакойна, гэта мая радзіма. А як я пакіну Жору? Гэта ж раз'езды па некалькі тыдняў, гастролі. А раптам ён знойдзе сабе каго-небудзь? Гэта цяпер ужо я не баюся (смяецца), а тады адмовілася. Гэтая жанчына потым за мной яшчэ і ў Наваполацк, і нават на Поўнач прыязджала. Аднак я не шкадую пра свой выбар".

 

Працяг у “МН” №81.

 

Арына БАРКОЎСКАЯ.

Фота К. БЛАЖЭВІЧА.

 

 

 

 

 

 


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar