С детства с песнями »
Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
 » Культура » С детства с песнями
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Сакавік 2024    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 

12-12-2014, 11:16 Культура  ] • С детства с песнями   |  
 
Назва: Змалку з песнямі      

С детства с песнями Людская Зінаіда Фёдараўна — бадзёрая аптымістка, на свой узрост не зважае. А ёй, між іншым, 27 лістапада споўнілася 88. 

Самая актыўная, жыццярадасная, вясёлая ўдзельніца народнага фальклорнага калектыву "Іставіца". Калі трэба на рэпетыцыю, — тэлефаную ёй першай, ніколі не скажа, што захварэла, і да таго ж, вельмі пунктуальная. А якое цудоўнае сумоўе мае з моладдзю! Раскажа ім пра ўсё: як жалі, спявалі, святы адзначалі! Зінаіда Фёдараўна для мяне — вялікая падтрымка. Калі куды збіраемся выязджаць з гуртом, дык яна заўсёды за… — за тое, каб людзей пабачыць і сябе паказаць. І іншых удзельніц падахвочвае. Вельмі шчырая. Вучыць нас народным танцам на сваім прыкладзе, — расказвае загадчык Істаўскага клуба Раіса Іванаўна Налівайка.   

 

— З якога часу Вы ў складзе гурта? — пытаюся ў Зінаіды Фёдараўны і, пачуўшы адказ, пачынаю смяяцца.
— А я не памятаю, мы пыталіся ў былой загадчыцы клуба — і яна не памятае, — таксама смяецца жанчына. 
Прыйшлі да высновы, што Зінаіда Фёдараўна ў "Іставіцы" каля 30-ці гадоў. Яна выдатна спявае. Валодаў добрым голасам і яе муж Іван Паўлавіч. Дзве дачкі скончылі Наваполацкае музычнае вучылішча, малодшая — Зінаіда Іванаўна Пучкоўская — і кансерваторыю. Дарэчы, яна выкладае ў Дзіцячай школе мастацтваў райцэнтра. Тры сыны таксама надзелены такімі здольнасцямі. 
— Я спяваю, але не іграю. Ведаеце, у мой час былі не такія магчымасці, як зараз, — з ноткай суму заўважае суразмоўца. — Змалку жыву з песнямі. Раней любая работа імі суправаджалася. Як гора — заводзіш нешта сумнае, як радасць — штосьці вясёлае.
Падабаецца Зінаідзе Фёдараўне народны рэпертуар. Прызнаецца, што нераўнадушная і да тэматыкі кахання.
— Выконваю такое, здаецца, маладзею.
Любіць пускацца ў скокі.
— Асабліва ў старасці, ведаеце, як хочацца танцаваць,  — утрапёна сцвярджае жанчына. 

 

Працяг у "МН" №98.


Алена БАСІКІРСКАЯ.
На фотаздымку: З.Ф. Людская ў "Іставіцы" ў першым радзе крайняя злева. 


 (галасоў: 1)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar