Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Культура » Весну встретили "разыграем" ...
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Верасень 2020    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
28-02-2015, 15:51 Культура  ] • Весну встретили "разыграем" ...   |  
 
Назва: Вясну сустрэлі "разгуляем"…      

Весну встретили "разыграем" ... 21 лютага наш раён прыняў удзел у абласным "Масленічным разгуляі". Дзейства разгарнулася ў Гарадку ва ўрочышчы Вераб'ёвы горы. Гасцей частавалі блінамі, салдацкай кашай і гарбатай, стравамі беларускай кухні, а таксама народнымі песнямі, танцамі і гульнямі. Усе раёны прывезлі свае адметныя пудзілы, з мясцовымі асаблівасцямі.

 

Міёрскую ляльку-Масленіцу вырабіла кіраўнік народнага клуба майстроў Алена Батарчук. Апранутая ў блакітную спадніцу апошняга снежнага покрыва, на якім веснавымі праталінамі чырванеюць сімвалічныя знакі вясны. Нездарма ў руках лялька трымае гладыш з малаком і патэльню з блінамі, бо круглы, гарачы блін—сімвал яркага сонца, чырвоных дзён, добрых ураджаяў, шчас-лівых шлюбаў. На доўгіх саламяных валасах — змена колкіх, халодных сняжынак на мяккія маладыя лісточкі—пераход з зімы на вясну. Зерне — сімвал вечнага жыцця. Пасля надакучлівай зімы каласы з яе валасоў цягнуцца да зямлі, каб хутчэй узысці і даць пачатак новаму жыццю. Вочкі прыплюшчаныя, як і ў любога абярэгу, бо лялька ў задуменні: якую яшчэ карысць прынесці землякам і засцерагчы ад нягоды, бо, на жаль, век яе нядоўгі. Прыгажуня згарыць на вогнішчы і шэрым воблачкам растае ў сінечы неба з усім злым і нядобрым.


— Назвалі мы сваю ляльку радком з заклікальнай народнай масленічнай песні "Прыйдзі, вясна, з радасцю!". Каркас яе з кардону, сама выраблена ў тэхніцы пап'е-машэ, значыць, з газетных кавалачкаў. Працавала над ёй прыкладна тыдзень,— расказвае вынаходніца ўпрыгожання Алена Эдвардаўна. 
У канцэрце "Масленічнага разгуляю" праспявалі ўдзельніцы народнага фальклорнага гурта "Іставіца"— Вера Глебка, Таццяна Козел, Людміла Альхімовіч, Людміла Дзімітровіч і іх кіраўнік, загадчыца Істаўскага клуба Раіса Налівайка. Дарэчы, яна яшчэ паўдзельнічала і ў конкурсе прыпевак "Цешчыны вячоркі".


— І мы падтрымлівалі, і нас падтрымлівалі. Сваім удзелам і наогул святам задаволены, — дзеліцца ўражаннямі Раіса Іванаўна. 
Клуб беларускай кухні "Цвецінскія прысмакі" частаваў гасцей блінамі-наліснікамі з творагам, клёцкамі, хрушчамі, курынымі катлетамі, пячоначным слаёным тортам, капуснай салатай з морквай і цыбуляй, за-праўленай алеем. Усё прыгатавана менавіта па мясцовых традыцыях.
— Па павер'ях, наліснікі пякліся з душой, лагодай, бо ад гэтага залежалі дабрабыт і моцная гаспадарка, — расказвае дырэктар Цвецінскага СДК Зінаіда Кадушка. 
Разам з ёй прадстаўлялі нацыянальную кухню мастацкі кіраўнік Анастасія Лаўрыновіч, актыўная ўдзельніца клуба Ія Яленская, нязменны скамарох і артыст Арцём Філіповіч, бібліятэкар Ірына Капуста.
— Прыемна і карысна было паспрабаваць прысмакі з іншых рэгіёнаў, завесці новыя знаёмствы. Словам, адпачылі здорава. Адчулі радасць ад надыходу вясны, — адзначае Зінаіда Вікенцьеўна. 
У межах абласногу агляду-конкурсу гісторыка-культурнай спадчыны, фальклору і рэдкіх традыцыйных рамёстваў "Букет паазер'я" міярчане атрымалі дыпломы за актыўны ўдзел у свяце.
Алена БАСІКІРСКАЯ. 


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar