Все на славу подвига народа »
Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
 » Культура » Все на славу подвига народа
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Сакавік 2024    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 

10-03-2015, 10:53 Культура  ] • Все на славу подвига народа   |  
 
Назва: Усё на славу подзвігу народа      

Все на славу подвига народа "Пра веліч народа мы песні спяваем" — пад такой сімвалічнай назвай у першы вясновы дзень прайшоў заключны гарадскі тур агляду-конкурсу мастацкай самадзейнасці. У зале Дома культуры было шматлюдна… Яшчэ б… Як жа не падтрымаць родных, блізкіх, калег? Як не падзівіцца выканальніцкаму майстэрству аматараў песні, танца, драматычнага і дэкламатарскага жанру? Ды многіх з артыстаў цяжка назваць аматарамі, бо выступаюць яны нібы прафесіяналы. Хоць не штодзень на сцэне, але з году ў год актыўнічаюць 
у самадзейнасці.

 

Прыгадваю яшчэ са свайго маленства, як мама дзень правядзення агляду адзначала ў календары, бо ў нашай сям'і гэтае мерапрыемства лічылі цікавым і маштабным. І зараз у каго з прысутных не спытай — прыход на свята стаў своеасаблівай традыцыяй. 
Марыя Мікуцкая ў мінулы раз і сёлета завітала "пахварэць" як глядач, да гэтага з 1986-га актыўна абараняла гонар СШ №3, а наогул у самадзейнасці дзясяткі гадоў.
— Канечне, непрывычна, што знаходжуся ў зале, заўсёды памятаю сябе на сцэне. І першае пытанне за мінулы і сёлетні гады: "Ты што, не спяваеш?" — дзеліцца ўражаннем педагог-артыст. 


Міярчанка Ірына Максімовіч прыйшла "пахварэць" за "Расінку", бо там ужо тры гады працуе яе дачка, якая спявае і танцуе. Наведванне агляду стала для жанчыны таксама традыцыйным.
— Гэта для Міёр знакавае свята. Хоць і доўгае, заўсёды была да канца. Сёлета спяшаюся, таму пагляджу толькі выступленне "Расінкі". Кожны калектыў цікавы па-свойму. 
Яўгенія Зяноўеўна Дзедушкевіч на свята затрымалася, бо прыехалі дзеці, але ўсё роўна не прамінула.
— А як жа?! У свой час сама спявала, абараняла гонар Паташнянскай школы. 


Прыгадвае, як у Міёры на выступленне дабіраліся на санях. Памятае жанчына і рэпертуар, напявае: "Деревенька моя, деревянная, дальняя".
У судзейскай калегіі сёлетняга гарадскога тура — намеснік старшыні райвыканкама, старшыня аргкамітэта Таццяна Стальмачонак, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Аляксандр Тронькін, галоўныя спецыялісты гэтага ж аддзела Ірына Кубарка і Наталля Пяткевіч, настаўнік мясцовай ДШМ Зінаіда Пучкоўская, метадыст па выкальным жанры Дар'я Шук, дырэктар цэнтралізаванай клубнай сістэмы, старшыня журы Васіль Мядзюха. 


Дзіцячы санаторый "Расінка" прапанаваў гледачам тэатралізавана-музычную пастаноўку "На крыллях вечнасці". Па матывах знакамітага савецкага фільма "Белыя росы" сівабароды дзед адказваў на ўнучковы пытанні, што і стала адпаведнымі пераходамі да наступных нумароў. Паводле яшчэ адной сюжэтнай лініі, пан праводзіў рэпетыцыю прыгоннай самадзейнай песні. Артысты яму дэманстравалі свае здольнасці. Прачула спявалі Андрэй Ліскоў, Людміла Войтава, Таццяна Паповіч, Ірына Румянцава, Кацярына Войтава, Ганна Фёдарава, Цімафей Фёдараў. "Годы не беда, мы грустить не будем никогда",— даводзіла жаночая выкальная група. "Славьтесь, наши ветераны, победившие врага",—выконваў хор санаторыя. Разнастайным быў танцавальны калейдаскоп: "Карагод", "Кадрыль", "Полька-барыня", "Валёнкі", "Калінка-малінка", "Кракавяк". На авансцэне ансамбля народных інструментаў ігралі гарманісты, і недарэмна, бо, як вядома, такі музыка — першы чалавек на сяле. "І ў сталіцы, і ў раёне пад гармонік нам спяваюць", — поўніліся сцены Дома культуры зычнымі галасамі. Пранікнёна чыталі Аляксандр Балтрукевіч і Уладзімір Матэленак, які выконваў ролю дзеда-векавіка або Фядоса з "Белых росаў".


— Наш калектыў "Мурашы" заснаваны 12 гадоў таму, чацвёрты раз пацвердзіў званне народнага. Удзельнічаем не толькі ў мясцовым аглядзе, але і ў рэспубліканскіх конкурсах, дзе займаем прызавыя месцы, — расказвае бяззменны мастацкі кіраўнік Людміла Войтава. 
Яе правая і надзейная рука ў падрыхтоўцы, сцэнарыст — завуч па выхаваўчай частцы санаторыя Жанна Акачонак, а харэаграфіяй кіравалі таленавітыя супрацоўніцы, танцоркі па прызванні Людміла Шук і Вераніка Максімовіч. 
Уразіў фінальны выхад са сцягамі Беларусі, нашай вобласці, раёна, Белаграздраўніцы і мясцовага санаторыя. Як заўсёды, "Расінка" здзівіла масавасцю, даўжынёй насычанай праграмы і, канечне ж, талентамі.
Все на славу подвига народа Райгаз прапанаваў гледачам двух сваіх самых слынных спевакоў — Дзіну Юдзіцкую і Аляксея Конаха. 
— Гэта мой вучань, — гаворыць мне пра Аляксея Марыя Мікуцкая. — Памятаю, ставілі касцюміраваную казку з "Брэменскіх музыкаў", а ён так не хацеў спяваць… Зараз з задавальненнем выходзіць на сцэну. 


Больш за тое, не толькі артыст самадзейнасці, але і актыўны спявак раённых мерапрыемстаў, абласных конкурсаў. 
Зорачка райгазу і Дзіна Юдзіцкая. Так прачулена яна звярталася на свяце да рэчанькі, каб тая захавала і выратавала каханне.
Пра калектыў райгазу можна сказаць так: "мал золотник, да дорог".  


На сцэне — медыкі. Распачалі сваё выступленне з літаратурна-музычнай кампазіцыі "Каб ніколі не забыліся". Франтавік Сяргей Кавалеўскі скардзіцца маладому трубачу, што ён вельмі зарана пачаў сваю песню. Каб маладыя пакаленні не сталі забывацца пра вайну, каб не чыталі падручнік гісторыі праз радок, медыкі праінсцэніравалі пачатак ліхалецця, сустрэчу франтавых сяброў, у кожнага з якіх свая шчымлівая гісторыя. Прайшло 70 гадоў, але гэта не час для такой крывалітні, якую будзем памятаць вечна. Трубач зайграў сваю пераможную. Заклікала ў песні памаліцца за бацькоў Алена Зімнік. Разам з каханым "украла счастье ночкой окаянной, а наутро сердце стало оловянным" у Наталлі Рудзь. Малады і крэатыўны Ілья Пашковіч пад уласнае гітарнае суправаджэнне звяртаўся, відаць, да сваёй каханай, калі прасіў абняць сябе вачыма і душой. Таццяна Кашкур у сваім маналогу так замілавана звярталася да мамы, каб тая зразумела, што дзяўчына вырасла. "Як жа не любіць свякровушку?" — задумаліся гледачы падчас выступлення жаночай вакальнай групы. Сапраўдныя авацыі выклікалі Валянціна Быкава і Аляксандр Сачыўка, якія таленавіта, паважна і з іскрынкай у вачах спявалі "Кацю-Кацярыну" пад акампанемент сінтэзатара. "Плакала івушка над ракой" у выкананні жаночай выкальнай групы. "Не жалели сил наши матери, чтобы наша жизнь белой скатертью", — шчымліва даводзі-ла Іна Елагіна. Танцавальны калектыў дзяўчат-медыкаў выканаў "Рускі танец" пад кіраўніцтвам Аляксандры Катышавай. Музычную частку рыхтавала Таццяна Іванова. Гаму танальнасці выбудавалі любыя ўсім вядучыя Святлана Бірукова і Уладзімір Пашковіч. 
—Усе нашы артысты выступаюць з задавальненнем, сфарміраваўся асноўны касцяк, папаўняюць рады і новыя. Па водгуках, у гэтым годзе ў нас атрымалася лепш, чым у папярэднія. Так і мае быць, удасканальваемся,—гаворыць сцэнарыст Святлана Бірукова.  


Все на славу подвига народа Установы адукацыі горада сёлета аб'ядналіся ў адну каманду—аддзела адукацыі, спорту і турызму. "Хлебам ды соллю" і караваем для шаноўнага журы распачала праграму жаночая вакальная група СШ №3 пад кіраўніцтвам Святланы Атопкінай. Прачула прасіла "не стаяць на яе шляху" салістка Таццяна Бяляева. У "Рускай плясавой", якую рыхтавала Наталля Варанько, скакаў зборны танцавальны калектыў базавай і СШ №3, а таксама садкоў №2 і №3. Верш паэта-міярчаніна Браніслава Мараза "На Масеўскім полі" пра брацкую магілу з пяцікутнай зоркай чытала Ніна Кірылава. Папуры з ваенных песень пад гітарнае і акардэоннае суправаджэнне выканалі Уладзімір Ханецкі і Леанід Крэнь. Хто не ведае дзеда Фядоса (Леанід Мятла) і яго суседа Цімафея (Юрый Скукоўскі) з "Белых росаў"? На славу пасмяяліся, як Цімафей лячыў абвостраны радыкуліт галоўнага героя напаленым прасам. Ролі закаханых Сашкі і Зіны выконвалі Надзея Драба і Мікіта Фурс. Рэжысіравала драматычны калектыў СШ №2 Іна Какорыч. Пра "Сапраўднае каханне" і "Ягаду-маліну" спявалі салісткі Алена Гоч і Святлана Бакевіч. "Жыць прыгожа не забароніш",—віртуозна даводзіў Сяргей Філіпаў. Чаравала родная мова з вуснаў вядучых Вольгі Ясінскай і Леаніда Крэня.  


— Аб'яднанне ў адну каманду ўстаноў адукацыі дае магчымасць грунтоўней падрыхтаваць нумары, — гаворыць сцэнарыст Алена Сушко. 
У гэтай няпростай рабоце — сплесці ўсе кветкі ў адзіны вянок—ёй дапамагала Святлана Бакевіч. 
Все на славу подвига народа Фінальны акорд трымаў народны вакальна-харэаграфічны гурт жыллёва-камунальнай гаспадаркі "Азярніцы". Як заўсёды, чаравалі сваімі галасамі любыя артысты: кружылася галава ад "Сярожанькі" ў Алы Цурыкавай, "Раскачала" Лада Сушко, пра "синенький скромный платочек" спяваў Мікалай Федуковіч, зачараваў "Белай чаромхай" Ігар Мятла. Пасмяя-ліся з мініяцюры "Шатландцы ў лазні", якія пераблыталі шафы і апранулі адзенне нашых камунгаснікаў, пакінуўшы ім спадніцы. Як шчыра яны даказвалі ўчастковаму, што не бандыты і не жанчыны, а мясцовыя хлопцы. Прадставілі "Азярніцы" мужчынскую, жаночую і змешаную вакальныя групы, а таксама танцавальныя кампазіцыі, якія рыхтавала Аляксандра Катышава. Музычнай часткай кіраваў Ігар Бунта. Знітавалі нумары ў адзінае цэлае прыгажуні-вядучыя Ірына Федуковіч і Іна Гяч. "Давайце сабярэмся разам", — суладна спявалі Лада і Кацярына Сушко. 
…Толькі вось надышоў час разыходзіцца… І ўжо не трэба было пытацца ў гледачоў, якія ўражанні пакінула ў іх мерапрыемства. Па шчырых абмеркаваннях і так чувалася: нашы артысты — малайцы!


Алена БАСІКІРСКАЯ.
Фота К. БЛАЖЭВІЧА.
 


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar