Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Культура » И себя показать, и людей посмешить
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Сакавік 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
25-04-2015, 13:00 Культура  ] • И себя показать, и людей посмешить   |  
 
Назва: І сябе паказаць, і людзей пасмяшыць      

И себя показать, и людей посмешить 17 красавіка ў аграгарадку Мікіхіца Шумілінскага раёна сабраліся артысты з усёй вобласці. У свяце гумару "Смех не грэх" прымаў удзел і народны тэатр мініяцюр "Свае хлопцы" Міёрскага РДК.

 

З самага ранку мясцовых арыстаў поўніла хваляванне: не забыцца дэкарацыі, касцюмы, расставіць правільныя акцэнты ў ролях, а самае галоўнае—увасобіцца ў іх. Для гэтага, як прызнаваліся самі, трэба настроіцца.
Жарты жартамі, але адлік свята налічыў чортаву дзюжыну, ды 13-ты фестываль прайшоў па завядзёнцы, гасцінна клікаў на сцэну ўсіх удзельнікаў. Вітаў артыстаў намеснік старшыні Шумілінскага райвыканкама Анатоль Зайцаў. Дарэчы, гэтая зямля запрасіла да сябе гумарыстаў у пяты раз. Адкрыла імпрэзу галоўны спецыяліст аддзела культуры Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама Галіна Баркевіч. У склад журы ўвайшлі паважаныя людзі культурнай сферы вобласці .


Напачатку прэзентацыі-візітоўкі прадставілі аўтаклубы Віцебшчыны. Як вядома, на нашай зямлі шмат аддаленых вёсак, дзе няма ўстаноў культуры. Аўтаклуб дзейнічае ў кожным раёне і яго таленавітыя артысты разнастайваюць жыццё сяльчан. Відэапрэзентацыя і вершаваная замалёўка глыбока адлюстроўвалі дзейнасць нашай установы. Дэманстраваў аўтаклуб сябе і ў практычным рэчышчы. Артысткі Святлана Атопкіна і Дар'я Шук—вясковыя суседачкі-"сябровачкі", якія ніяк не маглі знайсці паразуменне ні ў гаспадарцы, ні ў мужчынах. Але ў выніку — памірыліся і праспявалі "Крапіву-лебяду". 


Прадставілі землякі і індывідуальнае выканальніцтва. Святлана Гайдзель сыграла маналог нявесты, якая ніяк не магла ўспомніць не толькі сваё вяселле, але нават і ўласнае імя. Як аказалася, гэта было зусім не яе свята, а сяброўчына. Вось такі нечаканы паварот… Але чаму гераіня ў белай сукенцы? Не буду адкрываць сакрэт, бо спадзяюся, што вы яшчэ ўбачыце гэтае выступленне на раённай сцэне. Зала смяялася, а гэта значыць, артыстка ўвасобілася ў ролю. Складальнік гэтых радкоў прадставіла Міёршчыну ў намінацыі аўтарскага выканання, дэкламавала гумарыстычны верш.


Народны тэатр мініяцюр "Свае хлопцы" паказаў праграму на навагоднія матывы "Калі прыходзіць свята". Вядучыя заходзяць у дом спытаць дарогу, і… прыгоды пачынаюцца. Мала таго, што не могуць знайсці выйсце, дык яшчэ і застраваюць у ліфце, выклікаюць міліцыю. Прыязджаюць капітан і "сяржантка", якая ўвесь час стараецца спакусіць калегу. Дзеянні разгортваюцца ў тым жа доме. Дзядуля просіць у міліцыянераў пастраляць з "песціка", пры адмове паліць са свайго кулямёта. Ахоўнікі правапарадку таксама застраваюць у ліфце. "Сяржантка" тлумачыць, што не жалезная, і просіць капітана, каб той яе пацалаваў. Але ліфт запрацаваў. "Атрымалася!"—крыкнуў узрадаваны аператыўнік. — "Не атрымалася…", — засмуцілася яго каляжанка. Тым часам вядучы закахаўся ў адну з жыхарак дома, якая адказвае ўзаемнасцю і сварыцца з мужам-п'яніцам. У іншай кватэры адбываецца "Іронія лёсу", дзе масквіч пераблытаў сталіцу сваёй Радзімы з Міёрамі. Надзя спявае, як Ала Пугачова. Жэня за яе маладзейшы ўдвая. "Сувязь улаўліваеш?" — пытаецца гаспадыня. Відавочна: масквічу і міярчанцы трэба паяднаць свае лёсы. Нарэшце, міліцыянеры знаходзяць вядучых, але тыя зусім не падобныя да пацярпелых, бо, па ўсім відаць, Новы год праводзіць у гэтым доме ім падабаецца, і яны вырашаюць тут застацца. 


На славу пастараліся мясцовыя гумарысты Аляксей Гайдзель, Юрый Рачыцкі, Міраслаў Блажэвіч, Ігар Сардыка, Валерый Турзёнак, Святлана Гайдзель, Святлана Атопкіна. Музычнае суправаджэнне ладзіў Іосіф Вільчынскі. Арганізатар, сцэнарыст і рэжысёр праграмы—Вольга Борская, бяззменны кіраўнік народнага тэатра мініяцюр. Яе дыпламатычны, інтэлектуальны гумар ва ўдалай акцёрскай гульні не пакінуў раўнадушнымі ні журы, ні гледачоў. Спадабаўся зале і відэакліп "А мая не такая", ролі ў якім выконвалі "Свае хлопцы". Джэнтэльмены аспрэчвалі стэрэатыпы цудоўнай паловы. Аказваецца, дзяўчаты розныя ў паяданні сушы, хуткасці збораў, адносінах да футбола і раскіданых шкарпэтак, не маюць падабенства нават і ў часанні спінкі. Удалую фанаграму да роліка напісаў Міраслаў Блажэвіч, са здымкай і мантажом пастараліся Алена Шангіна і Аляксей Гайдзель. 
У гасцях добра, а дома лепш. Артысты з выдатным настроем паехалі на радзіму, дзе іх чакаюць новыя рэпетыцыі, увасабленне планаў і задум, якіх мноства.


Алена БАСІКІРСКАЯ.
Фота аўтара.


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar