Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Культура » Музыка и песни — на бис!
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Красавік 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
5-05-2015, 16:33 Культура  ] • Музыка и песни — на бис!   |  
 
Назва: Музыка і песні — на біс!      

Музыка и песни — на бис! 1 мая на сцэне РДК сям'я Філіпавых з райцэнтра дэманстравала юбілейную праграму "5+5". Назву яе расшыфраваў кіраўнік сямейнага гурта Сяргей: "У сёлетнім маі спаўняецца 5 год нашаму дружнаму калектыву, на сцэне мы ўпершыню такім складам выступілі ў 2010 годзе. За гэты час гледачы маглі ацэньваць нашы нумары штогод. Менавіта лічба 55 акрэслівае мой асабісты жыццёвы юбілей, які адзначыў нядаўна. Мы выступаем у розных гарадах Беларусі, але самы ўдзячны глядач — на роднай міёрскай сцэне і падтрымка землякоў вельмі адчувальная".

 

Канцэрт Сяргей Філіпаў распачаў некалькімі лірычнымі і філасофскімі, аптымістычнымі і бадзёрымі песнямі, яму акампаніравалі на электрагітары Арсеній, а на сінтэзатары Анастасія. Трэцюю песню выступоўца па традыцыі прысвяціў каханню. Лірычную лінію прадоўжыў у песнях "Ты, усё на свеце можаш ты", "Мне не патрэбна шкляная любоў".
Затым Анастасія, лаўрэат шматлікіх конкурсаў, зараз студэнтка Акадэміі музыкі ў Мінску, выканала песні ўласнага сачынення пра каханне, затым да кінафільма "Сямнаццаць імгненняў вясны"  — "Я прашу, хоць не трэба хлусіць" — прысвяціла даце 70-годдзя Вялікай Перамогі і ветэранам. Яшчэ адна песня адрасавалася гэтай значнай падзеі, а цыкл завяршыўся слоўнымі пажаданнямі мірнага неба над галавой.


Нядаўна 70-гадовы юбілей адзначыў аўтар, кампазітар і заслужаны спявак Расіі Юрый Антонаў. Лёс яго звязаны з нашай краінай. Нарадзіўся ён у Ташкенце, але яго бацька быў ваенным афіцэрам, праходзіў службу ў розных гарнізонах, і ў Маладзечна. Як прыхільнік творчасці знакамітага аўтара, Сяргей Філіпаў выканаў папуры на хіты Юрыя Антонава, дапамагала яму Анастасія, Арсеній граў на гітары, зала ахвотна падпявала і гучна апладзіравала. Затым "акунуліся" ў 80-ыя, гучалі прысвячэнні для жанчын.
Сцэну саступілі лаўрэату міжнародных конкурсаў Марыне Філіпавай. Яна спявала пра каханне, дзялілася добрым настроем і дарыла пазітыўныя эмоцыі, усхваляла жанчын-маці. Яе шчырыя і адкрытыя эмоцыі перадаваліся аўдыторыі і гледачы адорвалі яе шчодрымі апладысментамі.


Зарадам бадзёрасці і жыццядайнай энергіі адрозніваюцца і вызначаюцца балалаечныя інструментальныя кампазіцыі ў выкананні Арсенія. Зараз хлопец працягвае засвойваць музычную навуку ў Маскве ў Акадэміі музыкі імя Гнесіных, а творчае тэхнічнае майстэрства адточвае і ўдасканальвае ў аркестры народных інструментаў імя Някрасава на тэлеканале Расія 1. Ён сыграў папуры на вядомыя мелодыі і прадставіў прем'еру новага твора. Удалае выкананне ацанілі авацыямі і воклічамі "на біс".
Кульмінацыяй канцэрта стала выкананне поўным саставам творчага калектыву — Сяргеем, Марынай, Насцяй і Арсеніем — песень "Чаромха", "Касіў Ясь канюшыну", "Заўсёды разам не могуць быць людзі", аўтарскай "Спявай, скрыпка".


Здаецца, пяцігадовы перыяд не вельмі вялікі, але для канцэртнай дзейнасці гэта багаты багаж вопыту, новых перамог і здзяйсненняў, якія гледачы высока ацанілі апладысментамі і кветкамі. І хай шкадуе той, хто не трапіў у той дзень на канцэрт нашых таленавітых музыкаў і артыстаў — сям'і Філіпавых!  


Вольга ВІШНЕЎСКАЯ. Фота аўтара.


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar