Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Культура » Аблічча бібліясістэмы
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Студзень 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
4-03-2011, 12:55 Культура  ] • Аблічча бібліясістэмы   |  
 
Назва:      

Аблічча бібліясістэмыУ бібліятэчнай сістэмы жаночае аблічча. А загадвае ёй на Міёршчыне Ала Аляксееўна Скавародка, добразычлівая і светлая жанчына. Яе радуюць станоўчыя пераўтварэнні ў “кніжнай і электроннай краінах інфармацыі”, якое назіраецца некалькі апошніх год у сельскіх і гарадскіх бібліятэках, дзе праведзена камп’ютарызацыя, падключэнне да інтэрнэта.
Летась пачаў працаваць сайт www.biblioteka.by, на якім не выходзячы з дому, чытачы могуць пазнаёміцца з навінкамі літаратуры, даведацца пра платныя паслугі, перыядычныя выданні, прыём грамадзян па прававых пытаннях. У будучым плануецца выставіць яшчэ краязнаўчы матэрыял, электронныя версіі некаторых кніг. — Вялікае значэнне адыгрывае ўтульнасць новых і адрамантаваных будынкаў, куды вяскоўцам і гараджанам хочацца проста прыйсці і пагутарыць з ветлівым і чулым бібліятэкарам на розныя жыццёвыя тэмы, — адзначае Ала Аляксееўна. — Шмат зроблена, але чакае сваёй чаргі яшчэ гарадская дарослая бібліятэка ў райцэнтры, не хапае абсталявання і ў некаторых вясковых.

Адзін-два разы за квартал свежай літаратурай папаўняюцца паліцы камерцыйнага фонду, якія асабліва цікавяць пастаянных кліентаў. Супрацоўніцтва з выдавецтвам беларускага экзархата дазваляе пашырыць кругагляд у духоўным плане кожнаму чытачу. У час інфарматызацыі і новых тэхналогій часам чалавек губляецца, а кнігі на маральныя тэмы вельмі яму неабходныя.

У суседніх раёнах — Верхнядзвінскім, Браслаўскім, Шаркаўшчынскім — у аддаленых вёсках можна сустрэць бібліятэку на колах. Гэта дастаткова зручная сістэма атрымання літаратуры “амаль у двор”, у нечым падобная да добра вядомых аўталавак. Наш раён таксама чакае такі “Бібліобус”.

Апошнім часам бібліятэка цесна супрацоўнічае з аддзелам па справах моладзі райвыканкама, ГА “Чырвоны Крыж”, яны сумесна праводзяць цікавыя мерапрыемствы. Дзякуючы гэтаму з’явілася больш чытачоў, а гэта заўсёды радуе.

Падрыхтавала Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.



 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar