газета Миорские новости > Культура > Юмор без границ

Юмор без границ


19-11-2013, 09:02. Разместил: gazeta

Юмор без границ
8-9 лістапада у Шуміліна сабраліся аматары гумару з Віцебскай вобласці. Тут адбылося свята  "Смяяцца не грэх". Раён на ім прадставіў тэатр мініяцюр "Свае хлопцы" пад кіраўніцтвам Вольгі Аляксандраўны Борскай. Дэманстравалі  таленты  Сяргей Пілецкі, Аляксей Гайдзель, Юлія і Міраслаў Блажэвічы, Ірына Цярэнцьева, Ігар Сардыка, Іосіф Вільчынскі, Дзмітрый Федарэнка, Андрэй Ліскоў, Вольга Галімбоўская і Валянціна Пундзіс.

 

Нашы землякі падрыхтавалі 20-хвілінную праграму пад назвай "Ай лав ю, гумар". Кожная з мініяцюр мела сваю назву — "Слыхавы апарат", "Праводзіны ў войска", "Вечар сустрэчы", "Рэп" і г.д. І, канешне, усе яны аб'яднаны тэмай гумару і смеху. На такім мерапрыемстве міярчане выступалі не ўпершыню — тэатр ужо тры разы займаў першае месца, атрымліваў дыпломы за разнажанравасць праграм і лепшы гімн фестывалю.

 

Таксама "Свае хлопцы" прадставілі відэакліп пад назвай "Як робяць усе мужчыны", створаны Аляксеем Гайдзелем і Аленай Шангіной. Непрацяглае відэа вельмі спадабалася журы і гасцям свята і было адзначана дыпломам у намінацыі "Самы смешны відэакліп".

 

Упершыню ў Шуміліна ў рамках урачыстасці праводзіўся конкурс "Супер-пудзіла", дзе кожны раён вобласці дэманстраваў эксклюзіўны экспанат, які б адлюстроўваў асаблівасці свайго рэгіёна. Нашы землякі прывезлі ляльку-журавінку — сімвал Міёрскага фестывалю. У гульнёва-пазнавальнай форме яе прадставілі Ігар Сардыка і Ірына Цярэнцьева.

Дадому тэатр вярнуўся з перамогай — гумарыстычная праграма, прадстаўленая "Сваімі хлопцамі", адзначана трэцім месцам.

 

Арына БАРКОЎСКАЯ.


Вернуться назад