> Культура > Вокально-хореографическая Миорская группа "Озерница"

Вокально-хореографическая Миорская группа "Озерница"


13-10-2015, 16:56. : gazeta
Вакальна-харэаграфічны 
гурт "Азярніцы" ў параўнанні
 з іншымі аматарскімі 
калектывамі радуе нас адносна нядаўна, бо ўтварыўся ў 2009-м, 
а ўпершыню на раённай 
пляцоўцы выступіў ў сакавіку 
2010-га ў аглядзе мастацкай самадейнасці. Адразу праявіў сябе таленавітым, выбітным, майстравым, і неўзабаве ўзнікла задума: ці не абараніць калектыву званне народнага? І вось 29 снежня
 (выдатны пераднавагодні 
падарунак) "Азярніцы" 
сталі народным гуртом. 
У складзе замацавалася 20 
пастаяльцаў з таленавітым
 кіраўніком Сяргеем
 Аляксеевым. 

Вокально-хореографическая Миорская группа "Озерница" Вакальна-харэаграфічны гурт "Азярніцы" ў параўнанні з іншымі аматарскімі калектывамі радуе нас адносна нядаўна, бо ўтварыўся ў 2009-м, а ўпершыню на раённай пляцоўцы выступіў ў сакавіку 2010-га ў аглядзе мастацкай самадейнасці. Адразу праявіў сябе таленавітым, выбітным, майстравым, і неўзабаве ўзнікла задума: ці не абараніць калектыву званне народнага? І вось 29 снежня (выдатны пераднавагодні падарунак) "Азярніцы" сталі народным гуртом. У складзе замацавалася 20 пастаяльцаў з таленавітым кіраўніком Сяргеем Аляксеевым. 

 

Напачатку вяла ўсіх за собой культработнік Таццяна Іванова. Пасля ад'езду Сяргея Аляксеева ў Злучаныя Штаты Амерыкі эстафету падхапіў малады і ініцыятыўны Ігар Бунта. Творчыя камунгасаўцы сведчаць, што ў Ігара Віктаравіча праца спорыцца, займацца з ім—адно задавальненне. Танцавальныя кампазіцыі ставіць Аляксандра Катышава. 

Цікавую і незвычайную назву калектыву прыдумаў Сяргей Аляксееў разам з жонкай Аксанай. Яны адшукалі легенду, што ў нашым горадзе калісьці ля возера з'яўляліся русалкі, якіх называлі азярніцамі. 


Ствараўся калектыў па прынцыпе абавязковасці. Сказаў дырэктар—трэба, і ніхто, як кажуць, не абмяркоўваў. Утварылася што ўтварылася, а, як аказалася, гэтае "што" выдалася сапраўдным дзівам. Прычым усе артысты—камунгасаўцы, легіянераў не прымаюць. Таму адно з першых пытанняў пры прыёме на работу—які маецца талент? Уладзімір Мяцеліца за-цікаўлены, каб зоры "Азярніц" зіхцелі, шчыра спрыяе творчаму жыццю, не прамінае ніводнага выступлення. 

У арсенале гурта багата песень (каля 100) і танцаў (больш за дзясятак). Вядучыя кірункі: у вакале—па-сучаснаму апрацаваны народны фальклор. З пастановак спачатку прызвычаіліся да народных, а потым сталі ў іх уплятаць цяперашнія элементы. З гэтага нарадзіліся сучасныя танцы. 

А яшчэ здзіўляюць сваімі ўбраннямі, якіх у жаночай групы 4 камплекты: чорныя спадніцы і белыя піджакі, бела-блакітныя нацыянальныя касцюмы, бела-чырвоныя розных відаў. У мужчын два гарнітуры—чорныя і белыя з чырвонай вышыўкай, а таксама  сінія камізэлькі, чырвоныя кашулі. У танцораў—ваенная форма, універсальная і бела-чорная. 


Усяго ў калектыве ЖКГ раёна 360 супрацоўнікаў, і ўсе яны "хварэюць" за творчую каманду, якая мае рознаўзроставы склад: ёсць і моладзь, і вопытныя "аксакалы". Сярод "зялёных", але вельмі дасціпных і таленавітых—Кацярына Сушко, Валянцін Калеснік, Дзмітрый Мароз. У ліку ветэранаў—Калікс Федуковіч, Галіна Паўлоўская. Запомнілася слушная фраза Ірыны Федуковіч, што выступаць у "Азярніцах" будзе да смерці. Як вядома, творчасць надае бадзёрасці і сіл.  Таму жыць Ірыне Браніславаўне, прабачце за красамоўства (затое праўдзівае), вечна. У "Азярніцах" ёсць артысты з раённых аддзяленняў ЖКГ. Такі любімы дуэт і не менш прывабныя салісты Ала Цурыкава і Ігар Мятла прыязджаюць з Дзісны. Андрэй Палуеў у свой час наведваўся з Пераброддзя, але зараз звольніўся з арганізацыі. 

Лада і Кацярына Сушко ў аддзеле кадраў вядуць летапіс выступленняў роднага гурта.


 "Азярніцы" заўсёды атрымліваюць шмат перамог у раённым аглядзе мастацкай самадзейнасці, а ў вобласці паміж камунгасаўцаў іх калектыў першы са званнем народнага, таму не дзіўна, што між сваіх былі заўсёды ў лідарах, зараз іх проста запрашаюць для, так бы мовіць, майстар-класаў. Ніводнае маштабнае мерапрыемства ў раёне не абыходзіцца без "Русалак" (крышку жартоўна, але па першачарговай задуме іх назавём, каб пазбегнуць таўталогіі). Сёлета давалі канцэрт на "Еўрапейскіх прысмаках". Пастаяльцы яны і на свяце горада, экалагічным фестывалі. Ды і кожны сцэнарый, прымеркаваны да святочнай даты, утрымлівае ў сабе гэтыя таленты. Летась у свой прафесійны дзень пабывалі ў Нацыянальнай бібліятэцы, сфатаграфаваліся нават з беларускім гумарыстам Яўгенам Крыжаноўскім. Стала добрай завядзёнкай выступленне ў якасці шанавання мясцовых работнікаў у дзень ЖКГ. "Азярніцам" падабаецца сцэна. На ёй мастакі музыкі, танца і драмы ствараюць свята не толькі людзям, але і сабе. Калі спачатку некаторых было не завабіць у творчую кагорту, то зараз і за вушы не адцягнеш. 


 

Алена БАСІКІРСКАЯ.