Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Літаратурная старонка » Замужам за “Чупачупсам”
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Кастрычнік 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
23-07-2011, 11:20 Літаратурная старонка  ] • Замужам за “Чупачупсам”   |  
 
Назва:      

Нядзельным восеньскім дзяньком на дварэ імжэў дробны дожджык.  Праходжыя спяшаліся, старанна аббягалі лужыны. Удачна манеўраваць і не запэцкаць абутак удалося не кожнаму. У мокрых чаравіках людзі ўваходзілі ў грамадскі транспарт. Сярод іх два хлопцы і маладая асоба з дзіцём. Выпадковыя спадарожнікі прыселі насупраць.

 

Жанчына з дзіцём — вельмі прыгожая, выглядае занадта па-сучаснаму. У яе стыльная прысочка, класны макіяж, моднае адзенне і дарагі абутак. На правай руцэ на безымянным пальцы блішчыць брыльянтамі залаты пярсцёнак.

“Цяпер зразумела,— падумаў адзін з хлопцаў, — гэта не брат з сястрой...”

“Яна замужам”, — вырашыў яго таварыш.

 

Не звяртаючы ўвагі на людзей, маці нешта злосна шэпча і турзае свайго непаслухмянага сыночка. Хлопчык гадкоў трох-чатырох на хвілінку супакойваецца. Ён ласуецца смачнай цукеркай на палачцы. Потым непаседа зноў пачынае дурэць і размахваць рукамі. Няўдалы ўзмах — і кругленькі ледзянец на палачцы падае на падлогу аўтобуса.

 

Спрытным узмахам рукі маці падбірае брудны ласунак і... кладзе сабе ў рот. Яшчэ імгненне і... аблізаная цукерка апынаецца ў роце дзіцяці. Малы пачынае гучна прыцмокваць, працягваючы сваю забаву...

 

Чарговы прыпынак — аўтобус спыняецца. Хлопчык з цукеркай выбягае з салона. За ім няспешна і паважна выходзіць маці.

Здзіўленыя пасажыры пераглядваюцца між сабой. Агульная паўза...

— І які “Чупачупс” такую замуж узяў? — не вытрымаў адзін з хлопцаў.

— Не ведаю, — зморшчыўся другі.

Аўтобус крануўся з месца і паехаў сваім звыклым маршрутам. І што б там яшчэ ні казалі яго пасажыры, “Чупачупсавай” жонцы хоць бы хны!

 

Святлана ВАЛАЖОНАК.

  


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar