Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Літаратурная старонка » Верш — гэта песня душы
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Красавік 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
25-11-2011, 12:03 Літаратурная старонка  ] • Верш — гэта песня душы   |  
 
Назва:      

Верш — гэта песня душы Не так даўно Алена Басікірская, найлепш вядомая па публікацыях у газеце і на літаратурнай старонцы, выказала жаданне стварыць клуб маладых паэтаў. Калегі па метадычнаму цэнтру народнай творчасці і культурна-асветніцкай рабоце падтрымалі паэтку. І вось 6 лістапада ў дзіцячай бібліятэцы Міёр прайшла другая сустрэча пачынаючых “піітаў”.  Хаця да гэтай катэгорыі адносяцца і не ўсе.

 

Вольга Пашкевіч-Міна на нашай літаратурнай старонцы друкуецца даўно. І на сустрэчы выступала першай,  расказала пра сябе, пра творчасць. Працуе настаўніцай. Прыхільніца паглыблення ў сябе, роздуму над рэчаіснасцю. Пацвердзіла гэта новымі вершамі.

 

Яе калегі Юля Вітко і Таццяна Дзямешка не толькі па працы, але і па творчасці. І яны ажыццявілі свае мары сустрэцца з аднадумцамі, абмяняцца вопытам.

Каця Багалей — яшчэ студэнтка. Піша вершы не толькі на беларускай і рускай мовах, нават на англійскай. З цікавасцю слухалі іх, як і творы іншых аўтараў. А большасць сярод пачынаючых творцаў — вучні. Гэта Юра Кашкур і Алена Карандзей, выпускнікі СШ №3, Марыя Суравец, Юля Кураш, Таццяна Панізнік, Іра Радзіхоўская...

 

Верш — гэта песня душы Словы, вынесеныя ў загаловак, належаць Леакадзіі Булаўскай, паэту ва ўзросце і са стажам. Яна падзялілася ўспамінамі пра пачатак творчага шляху, прачытала вершы. Дарэчы, піша яна і прозу, якая таксама друкавалася ў раёнцы.

Што больш важна для паэта — талент ці праца? Гэта цікавіла пачынаючых. Адказ быў дастойны вопытных: без таленту верш не напішаш, а талент без працы не рэалізуецца.

 

Падвяла вынікі творчай сустрэчы Алена Басікірская. Яна заклікала пачаткоўцаў развіваць свае здольнасці, “трэніраваць” мазгі і руку.

Вядучай на сустрэчы была метадыст Аксана Аляксеева. У прыватнасці, яна звярнулася з прапановай і да рэдакцыі раённай газеты ўвесці спецыяльную рубрыку для пачынаючых паэтаў, надрукаваць іх творы.

 

Верш — гэта песня душы Для пачаткоўцаў у нас ёсць рубрыка “Дэбют”. Але прымем і іншую, больш трапную. Што да публікацыі твораў — то калі ласка! Гэтае пажаданне ўжо выканана.

Будзем рады працягу творчых сустрэч.

Леанід  МАТЭЛЕНАК.

 

 


 (галасоў: 1)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar