Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Літаратурная старонка » Ее величество Книга
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Лістапад 2020    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
22-04-2014, 14:00 Літаратурная старонка  ] • Ее величество Книга   |  
 
Назва: Яе вялікасць Кніга      

Ее величество Книга

"Я люблю кнігу: кожная з іх мне здаецца цудам, а пісьменнік магам, я не магу гаварыць пра кнігі інакш, як з хваляваннем, з радасным энтузіязмам", — пісаў класік рускай літаратуры Максім Горкі.

 

Ці шмат у наш час людзей, якія з павагай ставяцца да кнігі і з цікавасцю спасцігаюць таямніцы свету і чалавечай душы, схаваныя ў друкаваных радках? Хто знаходзіцца ў радах сучасных кнігалюбаў і якім творам яны аддаюць перавагу? За адказамі адправіліся ў цэнтральную раённую бібліятэку.

 

 — Асноўная катэгорыя нашых чытачоў — гэта людзі ва ўзросце ад 40 год, — расказвае загадчыца аддзела абслугоўвання і інфарматызацыі Наталля Калеснік. — Густы ў іх розныя. Мужчыны аддаюць перавагу дэтэктывам, мастацкім творам пра вайну. Папулярная серыя кніг пра гістарычных асоб — Сталіна, Брэжнева, Хрушчова і іншых правадыроў савецкага народа. Жанчыны з задавальненнем чытаюць серыю "Рускі раманс", пэўны час былі нарасхват кнігі сучаснай беларускай пісьменніцы Наталлі Батраковай. Апошнія гады цікавымі для нашых чытачоў сталі кнігі духоўнай скіраванасці. Падлеткаў цікавіць баявая фантастыка, падобныя творы прадстаўлены ў серыі "Сталкер". На жаль, маладыя людзі ў бібліятэцы бываюць не так часта, як нам хочацца.

 

І ўсё ж яшчэ не было ў гісторыі цэнтральнай раённай бібліятэкі такога дня, каб на абанемент не звярнуўся ні адзін чытач. Іх колькасць пастаянна расце, у дзень здаць прачытаныя і ўзяць новыя кнігі прыходзіць і 27, і 43, і 50, і больш чалавек. У кожнага свой густ і свае чытацкія сімпатыі. Як заўважылі бібліятэкары, папулярнасць адных кніг — з'ява часовая, а іншыя заўсёды карыстаюцца попытам. Сярод іх творы Аляксадра Дзюма, раманы Джэрома Сэлінджэра "Над пропастью во ржи" і Колін Макалоў "Поющие в терновнике". Многія чытачы застаюцца вернымі класікам. Бібліятэкары паспрабавалі скласці дзясятку самых папулярных аўтараў у чытачоў. Атрымалася так:

 

1. Барыс Акунін;

2. Януш Вішнеўскі;

3. Паўла Коэльа;

4. Джэром Сэлінджэр;

5. Людміла Уліцкая;

6. Алег Рой;

7. Фёдар Дастаеўскі;

8. Аляксандр Дзюма;

9. Дар'я Данцова;

10. Стэфані Майэр.

 

Зразумела, гэта толькі вяршыня айсбергу любімых сучаснікаў і класікаў. У кожнай кнігі ёсць свой чытач, і для кожнага чытача ў бібліятэцы знойдзецца свая кніга. Аналагічна з дзясяткай пісьменнікаў, можна скласці і дзясятку самых актыўных чытачоў. Бібліятэкары адзначылі сям'ю Таццяны Леанідаўны і Сяргеія Кірылавіча Шуверавых. Муж і жонка на заслужаным адпачынку, за кнігамі прыходзяць разам. Што яны любяць чытаць?

 

 — Мне заўсёды падабалася фантастыка, чытала і дэтэктывы, і гістарычныя раманы, — расказала ў тэлефоннай размове Таццяна Леанідаўна. — Цяпер захапляюся фэнтэзі, люблю казкі розных народаў. З аўтараў падабаюцца Андрэ Нортан, Сяргей Лук'яненка. Мужа прывабліваюць гістарычныя творы. Апошнім часам мы з ім сталі чытаць духоўную літаратуру. Дома ў нас вялікая ўласная бібліятэка. Кнігі спрыяюць самаразвіццю, вучаць разумець іншых людзей. Наўрад ці сучасная тэхніка зможа замяніць кнігу. Тыя адчуванні, якія атрымліваеш, перагортваючы адну за адной старонкі, не параўнаць ні з чым.

 

На здымку: аматары кнігі — сям’я Шуверавых.

Кацярына СУРАВЕЦ. 

Фота К. БЛАЖЭВІЧА.

 


 (галасоў: 1)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar