Deprecated: Methods with the same name as their class will not be constructors in a future version of PHP; SLClient has a deprecated constructor in /home/mijoryby/public_html1/setlinks_d2530/slclient.php on line 10  С салютом! »
Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
 » Літаратурная старонка » С салютом!
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Красавік 2024    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 

3-01-2015, 11:11 Літаратурная старонка  ] • С салютом!   |  
 
Назва: З салютам!      

С салютом! Навагоднія байкі звычайна вельмі добра запамінаюцца. Вось і я перад святочным застоллем нагадваю даўнюю, яшчэ брэжнеўскіх часін, гісторыю, якая адбылася, на шчасце, не са мной. Вось яна.

 

Мы, тады маладая сам'я, вырашылі сустрэць Новы год з роднымі людзьмі, запрасілі да сябе бацькоў, сясцёр, братоў, швагроў і швагерак. Усе сабраліся загадзя, бо карысталіся тады толькі грамадскім транспартам. Каб госці не прагаладаліся, накрылі стол рана. Паставілі яго ў цэнтры вялікай гасцёўні прама пад лямпачкай з абажурам. Дарэчы, з такога выпадку лямпачку замянілі на самую магутную, якую толькі знайшлі.


Тут жа побач зіхацела гірляндамі сапраўдная ёлачка, у кутку свяціўся экран чорна-белага тэлевізара, які дэманстраваў папулярны ва ўсе часіны фільм "З лёгкай парай".
Узнялі па некалькі разоў кілішачкі-маламеркі за адыходзячы год, пачалася звычайная сямейная размова. Час праляцеў непрыкметна, і на экране з'явіўся Леанід Ільіч з віншаваннем. Усе прыціхлі і ўважліва слухалі. Толькі я паставіў фужэр для кожнага, а потым узяў бутэльку шампанскага і, прысеўшы на сваё месца, стаў ад нецярпення перакладваць яе з рукі ў руку. Калі ў тэлевізары пачаліся першыя ўдары курантаў, заняўся адкаркоўваннем. Хтосьці папярэдзіў:


— Асцярожна, трымай бутэльку ўверх, каб не параніць каго!
— Сам ведаю, не раз рабіў гэта, лепш трымайце фужэры напагатоў.
З адзінаццатым ударам адпусціў апошні віток упаковачнага дроту, які ўтрымліваў корак. І адразу раздаўся моцны выбух, корак шыбануў у столь, а з бутэлькі ўдарыў белы пеністы струмень. Паімкнуўся вялікім пальцам яго прыпыніць і накіраваць у бліжэйшыя фужэры, аднак посуд не вытрымліваў напругі і перакульваўся. Рвануўся хоць які фужэр утрымаць, тады струмень прайшоў па тварах гасцей і іх вопратцы. Усім стала не да посуду, прыкрывалі рукамі твары, пакуль нехта не скамандаваў:
— Ды ўзнімі ты бутэльку ўверх!


Як толькі гэта зрабіў, раздаўся гучны хлапок і ў пакоі стала цёмна, са звонам на стол пасыпалася шкло. Усе прыгнулі галовы.
Калі зламысны струмень аслабеў, у мігатлівым святле ёлкі і тэлевізара пакрысе ачомаліся, пачалі выціраць твары і адціскаць адзенне. А праз хвіліну ўжо гучна рагаталі:
— Во сустрэлі Новы год, са стралянінай, салютам, як у Крамлі, каб запомнілася надоўга!
Гаспадыням давялося аднаўляць святочны стол, а мне — зноў адкаркоўваць шампанскае, толькі не так шумна.


Мікалай БАГДАНАЎ.


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar