Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Літаратурная старонка » Канфуз
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Студзень 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
28-01-2011, 12:46 Літаратурная старонка  ] • Канфуз   |  
 
Назва:      

Гумарэска

Ігнат змалку рос ганарыстым хлопцам. Усё імкнуўся вылучыцца сярод равеснікаў. Ён проста любіў, калі ў яго лепш, чым у іншых.
Не страціў гэтую рысу, калі стаў дарослым. У чымсьці яно і нядрэнна, бо ўсё неабходнае мужчына для жыцця меў. Добрае жыллё, ля якога заўсёды панаваў парадак, машына-іншамарка, узорная сям’я. Аднак пахваліцца для Ігната было так жа неабходна, як паветра глынуць. Інакш ён не мог.


І яшчэ, існавала ў яго адна асаблівасць. Ён у нікога і ніколі не пазычаў грошай. Лічыў, што сведчыць гэта будзе аб яго беднасці, аб тым, што не ўмее ён, Ігнат Апанасавіч, жыць, што няма толку ў галаве. Таму вельмі любіў паўтараць: “Мужчына павінен быць пры грашах!” І штораз задаволена пахлопваў сябе па кішэні напрасаваных штаноў. А там заўсёды былі вялікія грашовыя купюры. Іх мог насіць некалькі, а то і ўвесь пачак. Многа — значыць, багаты, не галадранец нейкі, а амаль што пан.

—Гэта прастакі ў пацёртых штанах адлічваюць апошнія скамечаныя рублі на
бутэльку “чарніла”, ці просяць дабавіць, — казаў ён не раз. Такіх Ігнат не толькі не паважаў, а, наогул, у разлік не браў. Лічыў людзьмі непаўнацэннымі ці “другога” гатунку. Сябе ж ён адносіў да самага “вышэйшага”.

Між тым, з пакупкамі занадта не шыкаваў. Купляў неабходнае, бо стань “кідаць” рублі направа-налева, дык і ад запасу таго мала што застанецца.
Але ж калі разлічвае маладая ды прыгожая, то чаму б не фарсануць? І ён за бохан хлеба мог кінуць 100-тысячную купюру, а потым доўга чакаць здачы. А калі папросіць нейкую драбязу, то пакажа ей некалькі хрусткіх блакітных пяцідзесяцітысячных паперак. Маўляў, ведай — перад вамі не нейкі парабак, а самы што ні ёсць дастойны мужчына, “пры грашах”.

—Неяк укуліўся ў кватэру Ігнат, выклаў небагатыя пакупкі, а твар аж ззяе ад задавальнення.

—Ну? — запытальна глянула на яго жонка.
І ён фанабэрыста пачаў выкладаць: “Быў вось у магазіне. Уяўляеш, зрабіў я выгляд, што не хачу лічыць грошы. Кінуў пачак і кажу: “Бярыце самі!” Як жа паглядзела прадаўшчыца на мяне, быццам на міністра. Акуратна так узяла. А ў самой аж шчокі паружавелі. Напэўна, падумала: “Мне б такога багатага мужа”. Ды я сам бачыў, людзі ў чарзе гаманілі, а потым, бы па камандзе, заціхлі. Напэўна, за мной назіралі. Зайздросцілі, не іначай.

—Ды каму ты патрэбен? — пакпіла з яго жонка.
—Ты думаеш, на кожным кроку талковыя мужчыны? — парыраваў муж. —Галадранцы адны. Табе б такога транжыру, як ты сама, дык ніколі б рубля ў кішэні не было.

Жонка вырашыла сварку не ўсчыняць, але правучыць выхваляку іншым чынам.
І вось... Ігнат заснуў. Жанчына ціхенька выцягнула гэты пачак купюр, перацягнуты папяровай банкаўскай стужкай. Адняла адтуль палову, а замест іх акуратна паклала “вавёрак”, “ваўкоў”, “зайцаў”, “зубраў”, якія былі “дзеля гісторыі” пакінуты ў куфэрку. “Звярамі” тымі ўжо даўно не разлічваліся, хіба што выкарыстоўвалі іх у гульнях дзеці:“прадавалі” адзін аднаму за такія “грошы” піражкі, злепленыя з пяску, што нядаўна быў прывезены на гульневую пляцоўку ў двары дома.
Наступны дзень пачаўся як звычайна. Раніцай Ігнат пайшоў на работу. Паколькі яго шлях праходзіў якраз ўздоўж магазіна, то набыццё прадуктаў стала звычайным абавязкам.

... Вечарам не ўвайшоў у пакой, а літаральна ўскочыў. Злосна шпурнуў пакет з прадуктамі на стол.

—Усё! — гнеўна крычаў ён. — Нагі маёй у тым магазіне больш не будзе! Дурнем мяне выставіла. Не паглядзеў, аддаў, як заўсёды, дзеўцы той грошы. А яна расклала іх, а там бы ў дзіцяці неразумнага—“ваўкі” ды “вавёркі”. З мяне так рагаталі! А я не ведаў, куды ад сораму падзецца. Як мне цяпер у вочы людзям глядзець? Усе падумалі, што я дурнець ужо пакрысе пачаў. Пачуўшы жончын рогат, Ігнат заключыў: “Сама цяпер будзеш хадзіць за прадуктамі”.

Эвеліна БАГДАНОВІЧ.

 (галасоў: 1)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar