Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Навіны » Гуляюць у фінале
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Студзень 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
20-05-2011, 11:26 Навіны  ] • Гуляюць у фінале   |  
 
Назва:      

21 мая — дзень работнікаў фізічнай культуры і спорту
Гуляюць у фінале13 і 14 мая на стадыёне ФСК "Атлант" праводзіліся адборачныя занальныя гульні па футболу, па выніку якіх у гэтыя выхадныя ў Оршы праходзіць фінал вобласці на прыз "Скураны мяч". У падгрупу ўваходзілі тры каманды хлопцаў 1999-2000 гадоў нараджэння з Браслава, Верхнядзвінска і Міёраў.
З надвор'ем яўна не пашанцавала: два дні якраз сыпаў дробны, надакучлівы дожджык. Як кажуць, дома і сцены дапамагаюць, але нашых юных футбалістаў гэтым не пацешыш. Яны ведаюць: каб выйсці пераможцамі, трэба выкладацца на поўную сілу. Так і стараліся весці гульню. У перапынках настаўленні выхаванцам даваў трэнер Алег Станіслававіч Грыгаровіч: якія промахі дапускаюць і як іх выправіць, накіроўваў на арганізаванасць і адказнасць кожнага іграка за свой участак на полі падчас гульні.
Навука прымалася да ўвагі і спрацоўвала. Наша каманда на чале з ка-пітанам Аляксеем Жураўскім абыграла браслаўскую і верхнядзвінскую і выйшла пераможцам у падгрупе.
Нагадаем, што ў мінулым годзе нашы юныя футбалісты былі лепшымі ў вобласці, а на рэспубліканскім турніры ў Наваполацку занялі чацвёртае месца. Безумоўна, удзел у такога маштабу спаборніцтвах дадаў хлопцам вопыту.
Фінал праходзіць у Оршы тры дні з 20 па 22 мая, якраз у гэтыя пятніцу, суботу і нядзелю. Сустракаюцца на ім шэсць мацнейшых каманд вобласці, сярод якіх і нашы міярчане. Жадаем ім і іх трэнеру поспехаў і новых перамог.
Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.



 (галасоў: 1)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar