Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Навіны » Пад горна цудоўныя гукі
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Лістапад 2020    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
27-05-2011, 13:37 Навіны  ] • Пад горна цудоўныя гукі   |  
 
Назва:      

Пад горна цудоўныя гукі
У РДК ва ўрачыстай абстаноўцы прайшоў піянерскі злёт, на які былі запрошаны ветэран піянерскага руху
З. І. Шчамялёва, старшыня раённага савета ветэранаў Ч. С. Кашкур, выконваючая абавязкі першага сакратара
РК ГА БРСМ М. П. Кашкур, намеснік начальніка аддзела адукацыі Г. Б. Гур’ева, дырэктар Дома дзіцячай творчасці В. А. Мітрафанава.

У прывітальным слове дэлегатам раённага піянерскага злёту Міёршчыны Галіна Барысаўна Гур’ева адзначыла,
што на рахунку піянерскіх арганізацый шмат добрых спраў. Пажадала, каб іх станавілася яшчэ больш.

Марына Паўлаўна Кашкур сардэчна вітала прысутных. Пярвічныя піянерскія арганізацыі праводзяць злёты,
зборы, тэматычныя акцыі. Падзячных слоў заслугоўвае цімураўская дзейнасць. За актыўны ўдзел у рэалізацыі
праграмы супрацоўніцтва з БРСМ і раённай піянерскай арганізацыяй “Мы разам” яна ўручыла граматы педагогам-
арганізатарам Алене Віктараўне Кіслай (СШ №1), Алене Вітольдаўне Лапіцкай (Туркоўская СШ), Валянціне Браніславаўне Цярэшка (Мілашоўская БШ), Алене Паўлаўне Чэпікавай (Язненская СШ), Алёне Паўлаўне Матылёнак (Сіцькоўская СШ), Але Фамінічне Гагалінскай (Узмёнская СШ), Людміле Аляксандраўне Вайцяховіч (Чапукоўская СШ), Дзіяне Францаўне Рачыцкай (СШ №3), Наталлі Міхайлаўне Шокель (Павяцкая СШ), Алене Вячаславаўне Баршчэўскай (Перабродская СШ), старшай піянерважатай Мікалаёўскай базавай школы Наталлі Герасімаўне Балаш.

Пад горна цудоўныя гукі
Часлаў Станіслававіч Кашкур падкрэсліў важнасць шэфскай работы, падтрымкі ветэранаў вайны і працы, догляду за помнікамі і абеліскамі.
Гірлянду да абеліска воінам-вызваліцелям усклалі юныя піянеры з дружыны імя Зінаіды Партновай СШ №1.
Удзельнікаў раённага форуму вітаў дэлегат васемнаццатага рэспубліканскага злёту піянераў Вадзім Грыгор’еў з СШ №1.

Старшыня раённай піянерскай арганізацыі Вілорыя Яўгенаўна Міхайлава:
— Піянерская арганізацыя Міёршчыны—адна з буйнейшых у вобласці, аб’ядноўвае 1145 піянераў і 695 акцябрат. Яна ўносіць канкрэтны ўклад у развіццё падлетка, фарміруе яго грамадзянскую пазіцыю. Ва ўстановах адукацыі арганізаваны 25 аб’яднанняў цімураўскай работы, якія дапамагаюць 49 ветэранам. У рамках “Вахты памяці” ва ўсіх школах праведзены аперацыі “Клопат”, “Міласэрнасць”, “Абеліскі”, “Ветэран”.

Школьнікі сабралі інфармацыю аб месцах воінскай славы. Яны даглядаюць 57 помнікаў, абеліскаў, брацкіх магіл, асобных пахаванняў.
Летась праведзены раённы злёт цімураўскіх атрадаў, адбыўся абмен вопытам работы, вызначаны шляхі далейшага развіцця руху на Міёршчыне.
У рамках другога этапа акцыі «Раўненне на герояў Перамогі» прайшоў раённы этап конкурсу дзіцячага малюнка “Перамогу шануем, герояў памятаем”.
Пераможцамі раённай акцыі “Я — піянер” сталі Міёрскія, Дварнасельская, Язненская і Сіцькоўская сярэднія, Мілашоўская, Крукаўская, Мікалаёўская і Слабадская базавыя школы.
У аглядзе-конкурсе піянерскіх агітбрыгад “Запалі касцёр дабрыні!” першае месца раздзялілі “Іскарка” і “Акцэнт” з Дварнасельскай і Мікалаёўскай, на другім “Легіён” з Перабродскай і на трэцім “Дружныя” і “Дамавёнак” з Туркоў-скай і Мілашоўскай школ.

Пад горна цудоўныя гукі
У студзені праводзіўся конкурс сацыяльных праектаў “Я — піянер сваёй краіны!”.
Акцябраты і піянеры актыўна займаюцца зборам другаснай сыравіны. Сёлета здалі
15924 кг макулатуры на 2357600 руб. Найлепшых вы-нікаў дасягнулі вучні Дрыгуцкай
БШ, дзе на кожнага вучня прыпадае больш чым па 20 кг паперы. Вызначыліся таксама
выхаванцы Мікалаёўскай, Мілашоўскай, Узмёнскай, Перабродскай, Сіцькоўскай школ.







Пад горна цудоўныя гукі
На злёце выступілі агітбрыгады Мікалаёўскай, Дварнасельскай, Туркоўскай, Язненскай школ.
Пра піянерскія справы расказвалі Анастасія Шыпіла з Сіцькова, Таццяна Панізнік з СШ №3 і інш.
Парадаваў дуэт акцябрат Насці Касцюкевіч і Цімафея Фёдарава з Перабродскай СШ. На перапынку
працавала выстава “Я — піянер сваёй краіны!”
Распрацавана праграма “Піянер — гэта гучыць горда!”, якая будзе ўвасоблена ў 2011-2013 гадах.
Выбраны новы састаў раённага савета піянерскай арганізацыі, прыняты зварот да піянераў Міёршчыны.
Вакальная група “Марошка” Перабродскай СШ-сада парадавала прысутных сваім майстэрствам.
Л. НАВАСЕЛЬСКІ.






 (галасоў: 1)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar