На Міёрскім возеры 29 чэрвеня прайшлі сумесныя вучэнні супрацоўнікаў Міёрскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях і работнікаў мясцовай выратавальнай станцыі. Адпрацоўваліся ўзаемадзеянні па аказанню дапамогі церпячым бедства на вадзе: выхад на вёславых і маторных лодках да месца здарэння; выратаванне чалавека (манікена) — падплыццё, падача выратавальных кругоў, падняцце з паверхні вады і са дна; буксіроўка да берага; аказанне першай медыцынскай дапамогі.
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.