Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Навіны » Летні прызыў
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Кастрычнік 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
19-07-2011, 16:31 Навіны  ] • Летні прызыў   |  
 
Назва:      

Летні прызыў
Сёлета ў ліпені з раёна на службу ў войска будуць прызваны 19 юнакоў. Ва ўсіх за плячыма вучылішча, каледж ці ВНУ, усе маюць добрае здароўе і станоўчыя характарыстыкі, а таму трапяць у падраздзяленні МУС, пагранічных войск і спецназ. Менавіта яны прынялі ўдзел у Дні прызыўніка, які прайшоў 12 ліпеня ў РДК. Для іх дзяўчаты падрыхтавалі “ўсходні” і іншыя танцы, лірычныя песні. Невыпадковым быў фільм пра спецназ.

 

Прызыўнікоў вітаў ваенны камісар С. І. Жабёнак. Ён пажадаў юнакам хутка навучыцца жыць, служыць і адпачываць у армейскім калектыве. Не забываць бацькоў і родныя мясціны, вярнуцца дадому ўзмужнелымі і моцнымі.

 

Намеснік старшыні райвыканкама М. М. Баніфатава адначасова з’яўляецца старшынёй раённай прызыўной камісіі. На яе цяперашнія прызыўнікі зрабілі добрае ўражанне, усе хлопцы добрыя, сур’ёзныя. Марыя Мікалаеўна папярэдзіла, што служба ў арміі — гэта цяжкая праца, юнакам трэба вучыцца ўсё рабіць самім, заводзіць добрых сяброў. І, вядома, часцей пісаць пісьмы мамам і каханым дзяўчатам.

Летні прызыў
Добрыя пажаданні выказалі прызыўнікам начальнік аддзела па справах моладзі райвыканкама Дзмітрый Уладзіміравіч Радзіхоўскі і маці аднаго з юнакоў Марына Чаславаўна Клімовіч. А паміж выступленнямі гучалі нумары мастацкай самадзейнасці, праводзіліся жартоўныя конкурсы, у якіх усе прызыўнікі атрымалі сертыфікаты годнасці да ваеннай службы.

 

Ад імя прызыўнікоў паабяцаў не падвесці родны край і бацькоў будучы воін Аляксей Гаўрылаў.

Верна служыце, і ўсё будзе добра, вас чакаюць у родных мясцінах. На такой аптымістычнай ноце закончыўся Дзень прызыўніка.

 

 

Леанід  МАТЭЛЕНАК.

 

 

 

 


 (галасоў: 1)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar