РДГА “БТПР” праводзіць нацыянальнае свята палявання і рыбалоўства, прысвечанае 90-годдзю стварэння таварыства.
Святочнае адкрыццё адбудзецца 10 верасня ў 11 гадзін у пасёлку Ратамка на тэрыторыі Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі коннага спорта і каняводства.
У праграме прадугледжаны парад удзельнікаў, выступленне парашутыстаў, паказальная праграма выхаванцаў мясцовай конна-спартыўнай школы, асабістакамандныя спаборніцтвы па лоўлі рыбы паплавочнай вудай сярод юніёраў, конкурсы паляўнічых песень, рогавых паляўнічых сігналаў і вабільшчыкаў, турнір асілкаў, электронны тыр, канцэртная праграма, выстава паляўнічых сабак і інш.
Запрашаем усіх жадаючых на свята.
Заяўкі на ўдзел у выставах і спаборніцтвах, конкурсах, падаюцца да 25 ліпеня ўключна па адрасу: г. Мінск, пер. Калініна, 16. Тэл-факс. 280-69-56; 281-78-15 у панядзелак-чацвер з 9.00 да 17.00, у пятніцу—з 9.00 да 15.00.
Д. ШОКЕЛЬ, в. а. дырэктара БТПР.