Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Навіны » Прыгранічча: спрошчаны парадак
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Лістапад 2020    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
26-07-2011, 09:14 Навіны  ] • Прыгранічча: спрошчаны парадак   |  
 
Назва:      

Прыгранічная тэрыторыя — гэта адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі (сельсаветы, гарады), якія знаходзяцца не далей чым за 30 кіламетраў ад граніцы, а калі частка такога ўтварэння размешчана ў зоне ад 30 да 50 км ад мяжы, то і яна таксама лічыцца часткай прыгранічнай тэрыторыі. Напомню, што ў адпаведнасці з пагадненнем з Латвійскай Рэспублікай сумежнымі з гэтай дзяржавай лічацца Павяцкі, Перабродскі, Узмёнскі (Даўгінаўскі), Міёрскі, Новапагосцкі сельсаветы і райцэнтр.

 

А вось у прыгранічную тэрыторыю з Літоўскай Рэспублікай Міёршчына не ўваходзіць. Адпаведна наша насельніцтва можа ўдзельнічаць у прыгранічным руху толькі з Латвіяй. Але і для гэтага трэба пражыць у названых сельсаветах і непасрэдна ў Міёрах не менш года. Такое ж права ўдзелу ў прыгранічным руху маюць асобы, якія вядуць сумесную з тутэйшымі пастаяннымі жыхарамі гаспадарку (муж ці жонка, бацькі, дзядулі і бабулі, непаўналетнія дзеці, а таксама ўсыноўленыя ці ўдачароныя і знаходзячыеся пад апекай непаўналетнія дзеці, ўнукі і праўнукі і іншыя), нават калі яны жывуць у прыграніччы менш года.

 

Для паездак у Латвію спачатку трэба атрымаць у консульстве гэтай краіны ў Віцебску спецыяльны дазвол. Кошт яго афармлення — 20 еўра. Ад уплаты такой сумы могуць быць вызвалены школьнікі, пенсіянеры, інваліды, малалеткі.

 

Тэрмін разгляду заявы — 20-30 дзён. За мяжой на прыгранічнай тэрыторыі можна знаходзіцца ў агульным заліку да 90 дзён на працягу 6 месяцаў. Дазвол дзейнічае на 1-5 гадоў.

Выезд за межы прыгранічнай тэрыторыі не прадугледжаны, калі толькі ў бліжэйшую консульскую ўстанову.

 

Наведаць прыгранічную тэрыторыю суседняй дзяржавы вы зможаце, калі там жывуць вашы родныя ці ёсць ваша нерухомасць, для ўдзелу ў культурных, адукацыйных, спартыўных мерапрыемствах ці наведвання пахаванняў, атрымання медыцынскай дапамогі.

 

Захоўвайце заканадаўства суседняй краіны, бо парушальнікаў чакаюць не толькі штрафы, але і пазбаўленне права быць удзельнікам прыгранічнага руху.

Ведайце, што дазвол на малы прыгранічны рух не дае права займацца працоўнай і прадпрымальніцкай дзейнасцю на чужой тэрыторыі.

 

Д. ГЛЕБКА,

 начальнік прэс-службы пагранатрада.

Удакладненне

Пагадненне аб спрошчаным парадку ўзаемных паездак жыхароў прыгранічных тэрыторый Рэспублікі Беларусь і Латвійскай Рэспублікі, як мяркуецца, пачне дзейнічаць з 1 верасня 2011 года.

Консульства Латвійскай Рэспублікі размяшчаецца ў Віцебску на вул. Б. Хмяльніцкага, 27а, тэл. 8-0212-42-65-19.

 

Майце на ўвазе, што для ўзаемных паездак прадугледжаны пашыраны пералік родных. Пад імі маюцца на ўвазе бацькі, дзеці, браты і сёстры, зводныя браты і сёстры, муж і жонка, бабулі і прабабулі, дзядулі і прадзядулі, унукі і праўнукі, дзядзі і цёці, пляменнікі і пляменніцы, зяці і нявесткі, швагры і швагеркі, цясці і цешчы, свёкры і свякроўкі, усыноўленыя і ўдачароныя, усынавіцелі.

 

Для атрымання дазволу на прыгранічны рух звяртайцеся з пісьмовай заявай у сельскі Савет з указаннем сваіх персанальных дадзеных,  у органы выдачы дазволаў патрэбны будуць пашпарт, у тым ліку на дзяцей, якія не дасягнулі ўзросту 16 гадоў, запоўненая анкета, фотаздымак, поліс медыцынскага страхавання на час паездкі. Могуць быць запатрабаваны іншыя дакументы, якія пацвярджаюць мэту паездкі і законнасць пражывання на прыгранічнай тэрыторыі.

 

А. РАКШНЯ,

 старшы інспектар групы

па грамадзянству

і міграцыі РАУС.

 


 (галасоў: 1)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar